толь, ‑ю, м.

Насычаны воданепранікальным саставам тоўсты кардон, які выкарыстоўваецца як дахавы і ізаляцыйны матэрыял. Алесь сядзеў на даху драўлянага барака, у групе шчаслівых, то весела, то зусім абыякава адчуваючы, як растае пад ім і так нагрэты на сонцы толь. Брыль.

[Фр. tôle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́рпія

(с.-лац. corpia)

перавязачны матэрыял у выглядзе нітак, нашчыпаных з рыззя (выйшаў з ужытку).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бако́р

[ад ба(дэліт) + кар(унд)]

вогнетрывалы матэрыял з высокім змяшчэннем двухвокісу цырконію і гліназёму; выкарыстоўваецца для кладкі шклоплавільных печаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бето́н

(фр. béton)

будаўнічы матэрыял, атрыманы з сумесі рашчыненай цэментнай масы з пяском і шчэбенем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

актыналі́т

(ад актына- + -літ)

пародаўтваральны мінерал класа сілікатаў зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца як вогнетрывалы матэрыял.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

актыні́чны

(ад гр. aktis, -inos = прамень)

здольны аказваць фатаграфічнае ўздзеянне на святлоадчувальны матэрыял (аб выпрамяненні).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

туф

(лац. tufus)

порыстая горная парода вулканічнага ці асадкавага паходжання, якая ўжываецца як будаўнічы матэрыял.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шлакабло́к

(ад шлак + блок)

будаўнічы матэрыял кубічнай формы, які вырабляецца са шлаку з прымессю цэменту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

этэрні́т

(ад лац. aeternus = вечны)

дахавы матэрыял (шыфер), які вырабляецца з сумесі азбесту і цэменту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

matting

[ˈmætɪŋ]

n.

1) матэрыя́л на падсьцілкі, цыно́ўкі на падло́гу, для заго́ртваньня рэ́чаў

2) цыно́ўкі pl.

3) вы́раб цыно́вак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)