О́ЛДРЫН (Aldrin) Эдвін (н. 20.1.1930, г. Глен-Рыдж, ЗША),
касманаўт ЗША; другі чалавек, які ступіў на паверхню Месяца. Палкоўнік ВПС (з 1972 у адстаўцы). Д-рн. па касманаўтыцы (1963). Скончыў Ваенную акадэмію ЗША (1951), Масачусецкі тэхнал.ін-т (1963). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. 11—15.11.1966 з Дж.Ловелам здзейсніў палёт на касм. караблі «Джэміні-12» (як другі пілот), у час якога выходзіў у адкрыты космас, 16—24.7.1969 з Н.Армстрангам і М.Колінзам — першы палёт на Месяц як пілот месяцавай кабіны касм. карабля «Апалон-11». У космасе правёў 12,08 сут, у т. л. на Месяцы 21,6 гадз. Медаль НАСА «За выдатныя заслугі». Імем О. названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛІГМЕН (Seligman) Бен Барух (20.11.1912, г. Ньюарк, ЗША — 1970),
амерыканскі вучоны-эканаміст. Скончыў Бруклінскі каледж (1934), ступень магістра атрымаў у Калумбійскім ун-це (1936). У 1941—45 працаваў ва ўрадавых установах ЗША, выкладаў у Бруклінскім каледжы (1947—49). У 1950—60-я г.эканам. эксперт шэрагу прафс. арг-цый ЗША. З 1965 праф. эканомікі і дырэктар даследчага цэнтра па праблемах прац. адносін Масачусецкага ун-та. Аўтар манаграфій па пытаннях працы, цэн, гісторыі эканам. вучэнняў, навук. працы па розных аспектах сац. адносін у сучасным грамадстве — праблемах беднасці, уплывах аўтаматызацыі і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Основные течения современной экономической мысли. М., 1968;
Сильные мира сего: бизнес и бизнесмены в американской истории. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЭ́ТЛ (Seattle),
горад на ПнЗЗША, штат Вашынгтон. Засн. ў 1851. 537 тыс.ж., з г. Такома і агульнымі прыгарадамі каля 2,5 млн.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Найбуйн. прамысл., гандлёва-фін., навук. і культ. цэнтр паўн.ч. Ціхаакіянскага ўзбярэжжа і ўсяго ПнЗЗША. Праз С. ідуць гал. сувязі з Аляскай і краінамі Д. Усходу. Адзін з найбуйнейшых цэнтраў авіяц. і ракетна-касм. прам-сці ЗША (праўленне, н.-д. лабараторыі і з-ды фірмы «Боінг»). Галіны прам-сці: суднабудаванне, радыёэлектронная, прыладабуд., аўтамаб., вытв-сць нафтавага абсталявання, дарожна-буд. машын, чыг. вагонаў, чорная металургія, нафтаперапр., дрэваапр., папяровая, паліграфічная. База рыбалоўства. 7 ун-таў. Тэатры, маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКОТ (Scott) Дэйвід (н. 6.6.1932, г. Сан-Антоніо, штат Тэхас, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС (з 1977 у адстаўцы). Скончыў Ваен. акадэмію ЗША (1955), Масачусецкі тэхнал.ін-т (1962). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. 16.3.1966 з Н.Армстрангам здзейсніў (як 2-і пілот) палёт на касм. караблі (КК) «Джэміні-8», 3—13.3.1969 з Дж.Макдывітам і Р.Швейкартам — палёт на КК «Апалон-9» (як пілот асн. блока), 26.7—7.8.1971 з Дж.Ірвінам і А.Уордэнам — палёт на Месяц (як камандзір) на КК «Апалон-15». Правёў у космасе 22,8 сут, у т. л. на Месяцы 18,6 гадз. Залаты медаль НАСА «За выключныя заслугі», залаты медаль Міру (ААН).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ФАРД (Stafford) Томас (н. 17.9.1930, г. Уэтэрфард, штат Аклахома, ЗША),
касманаўт ЗША. Ген.-лейт.ВПС (у адстаўцы). Скончыў ваен.-марскую акадэмію ЗША (1952), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1959). З 1962 у атрадзе касманаўтаў НАСА. 15—16.12.1965 з У.Шырам здзейсніў палёт на касм., караблі (КК) «Джэміні-6» (як 2-і пілот); 3—6.6.1966 з Ю.Сернанам — на КК «Джэміні-9» (як камандзір); 18—26.5.1969 з Дж.Янгам і Сернанам — на КК «Апалон-10» аблёт Месяца з выхадам на арбіту яго штучнага спадарожніка; 15—25.7.1975 з В.Брандам і Д.Слейтанам — на КК «Апалон» па праграме «ЭПАС». У космасе правёў 21,2 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі». Залатыя медалі «Космас» (ФАІ, 2).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЛІПС (Phillips) Уільям Даніэль (н. 5.11.1948, г. Уілкс-Барэ, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1995), Нац.АНЗША (1997). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1976). З 1978 у Нац. ін-це стандартаў і тэхналогіі ЗША. Навук. працы па атамнай і лазернай фізіцы. Прапанаваў метады ахаладжэння лазерным выпрамяненнем пучка атамаў (1985), стварыў магнітааптычную пастку для лазернага захопу невялікіх ансамбляў ахалоджаных атамаў (1987). Сканструяваў высокадакладны атамны эталон часу. Нобелеўская прэмія па фізіцы 1997 (з С.Чу і К.Н.Каэнам-Тануджы).
Тв.:
Рус.пер. — Охлаждение и локализация атомов (разам з Г.Дж.Меткалфам) // В мире науки. 1987. №5;
Лазерное охлаждение и пленение нейтральных атомов // Успехи физ. наук. 1999. Т. 169, №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕЛМС (Helms) Сьюзен (н. 26.2.1958, г. Чарлстан, ЗША),
касманаўт ЗША. Магістр у галіне аэранаўтыкі. Скончыла Акадэмію ВПСЗША (1980), Станфардскі ун-т (1985), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1988). З 1990 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніла 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 13—19.1.1993 — на КК «Індэвар», 9—20.9.1994 — на КК «Дыскаверы», 20.6—7.7.1996 — на КК «Калумбія», 19—25.5.2000 — на КК «Атлантыс» і Міжнар.касм. станцыі (МКС; як спецыяліст па палётах), 8.3—22.8.2001 — на КК «Дыскаверы» і МКС (як бортінжынер 2-й асн. экспедыцыі). У космасе правяла 211 сут 23 гадз; удзельнічала ў самым працяглым выхадзе ў адкрыты космас (9 гадз; 11.3.2001). 5 медалёў НАСА «За касмічны палёт».