1. Які мае адносіны да шчаняці, належыць яму. Раптам зноў пачуўся брэх, цяпер ужо куды бліжэй, і таму мацнейшы. Звонкі, шчанячы.Ваданосаў.// Які прызначаны для шчаняці. Шчанячая посцілка.
2. Такі, як у шчаняці, уласцівы шчаняці. Шчанячы голас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыле́пак ’патаўшчэнне на нітцы (пры прадзенні)’ (трак., Сл. ПЗБ), прыле́пка ’нітка, якая парвалася пры прадзенні і якую прыпралі зноў’ (свісл., Шатал.), прылёпка ’тс’ (круп., Нар. сл.), сюды ж мн. л. пры́лі́пкі ’бакавыя нарасці ў печаным хлебе’ (навагр., дзятл., Нар. сл., Жыв. сл.), прыле́паш ’нараст на буханцы хлеба’ (швянч., Сл. ПЗБ). Для часткі слоў, з улікам геаграфіі, можна дапусціць запазычанне з літ.príelipas, prìliepa ’патаўшчэнне на нітцы (пры прадзенні)’, príelipas ’бакавая нарасць ў печаным хлебе’, аднак астатнія, хутчэй за ўсё, да прыле́пваць, ляпі́ць (гл.), параўн. пры́лепень ’камячок бруду’ (чач., Жыв. сл.), укр.дыял.при́ліпка́ ’акраец’, рус.смал.приле́пушек ’тое, што прылеплена або прымацавана да нечага’, польск.przylepka ’нарасць ў печаным хлебе’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛІТО́ЎСКАЯ ГУБЕ́РНЯ,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1797—1801. Цэнтр — г. Вільня. Утворана паводле імяннога ўказа ад 23.12.1796 шляхам аб’яднання Віленскай і Слонімскай губ. у складзе 19 паветаў: Ашмянскага, Браслаўскага, Брэсцкага, Ваўкавыскага, Віленскага, Вількамірскага, Гродзенскага, Завілейскага, Кобрынскага, Ковенскага, Лідскага, Навагрудскага, Пружанскага, Расіенскага, Слонімскага, Трокскага, Упіцкага, Цяльшэўскага, Шавельскага. Нас. ў 1797 — каля 1568,2 тыс.чал., у т. л. 1 млн. сялян, 120 тыс. шляхты. У Л.г. было 19 гарадоў, 268 мястэчак, 23 632 вёскі, засценкі, ваколіцы, 166 манастыроў, 634 царквы і касцёлы. Найб.дзярж. ўладанне — Слонімская эканомія (1724 двары, 3321 рэвізская душа), з 1798 у пажыццёвым трыманні графа М.Е.Мнішкі. Цэнтр. адміністрацыя — вярх.літ. праўленне на чале з ген.-губернатарам (намеснікам). Указам Аляксандра I ад 21.9.1801 Л.г. зноў падзелена на Віленскую і Слонімскую губ. (з 9.9.1802 Гродзенская губерня).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ КЛЯ́ШТАР БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ.
Існаваў у 1498—1832 у г. Полацк Віцебскай вобл. Адзін з першых 4 кляштараў ордэна бернардзінцаў у ВКЛ. Засн.вял.кн.ВКЛ Аляксандрам на Запалоцці пры ўпадзенні р. Палата ў Зах. Дзвіну з мэтай схілення праваслаўных у каталіцтва. Верагодна, у гэтым кляштары атрымаў пач. адукацыю Ф.Скарына. Драўляны касцёл кляштара пабудаваны ў 1502. У час Лівонскай вайны 1558—83 ён спалены ў 1563. У 1696 ваявода Д.Слушка зноў запрасіў бернардзінцаў у Полацк і размясціў іх у слабадзе Кабак. Пасля пажару 1758 пабудаваны мураваны касцёл Маці Божай Марыі Нябеснай (асвячоны ў 1769) і жылы корпус. Касцёл быў аднанефавы, з трансептам і 2-вежавым фасадам, памерамі 42 × 25 локцяў. У 1772 было 10 манахаў, школа філасофіі. У 1832 кляштар скасаваны, касцёл ператвораны ў правасл. царкву (значна пашкоджаны ў 1930-я г.). Жылы корпус захаваўся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУРА́БА Мікалай Дзмітрыевіч (24.12.1913, Мінск — 29.1.1998),
бел. мастак. Скончыў Маскоўскі маст.ін-т імя В.Сурыкава (1940). У 1966—82 выкладаў у Брэсцкім інж.-буд. ін-це. Працаваў у кніжнай і станковай графіцы, жывапісе. Творы адметныя грамадзянскасцю і патрыятызмам, дакладнасцю малюнка, гарманічным каларытам, выразнасцю пластычнай формы. Сярод графічных твораў: «Док рыбкалгаса. Ейск» (1937), трыпціх «Абарона Брэсцкай крэпасці» (1949), цыкл «Мой родны Брэст» (1958), «Я.Колас у дзяцінстве» (1959), партрэты герояў Брэсцкай крэпасці (1965). Аўтар жывапісных работ «Цаною жыцця» (1961), «У Брэсцкай крэпасці» (1964), «Руіны парахавога склада» (1969), трыпціха «На парозе бессмяротнасці» (1971), «Смага» (1979), «Зноў згушчаюцца хмары» (1983). Пісаў таксама партрэты («У сваёй майстэрні»), нацюрморты. Аформіў кнігі «Вершы для дзяцей» М.Лужаніна (1948), «Залаты карп» А.Стаховіча (1951), «Новая зямля» Я.Коласа (1958) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЕ́ЎСКІ Мікалай Мікалаевіч (25.9.1771, С.-Пецярбург — 28.9.1829),
расійскі ваен. дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1813). Удзельнік рус.-тур. вайны 1787—91, вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 (гл. ў арт.Другі падзел Рэчы Паспалітай), задушэння паўстання 1794, Персідскага паходу 1796. У 1797—1805 у адстаўцы, з 1805 зноў у арміі. Удзельнік рус.-пруска-франц. 1806—07, рус.швед. 1808—09, рус.-тур. 1806—12 войнаў. У вайну 1812 камандаваў 7-м пях. корпусам, вызначыўся ў баях пад Салтанаўкай (23 ліп., каля Магілёва), Смаленскай бітве 1812, Барадзінскай бітве 1812, пад Малаяраслаўцам і Красным. Удзельнік замежных паходаў рускай арміі 1813—14 (бітвы пад Баўцэнам, Дрэздэнам, Парыжам). У 1815—24 камандаваў 3-м і 4-м карпусамі. З 1824 у адстаўцы. Чл.Дзярж. Савета з 1826.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ВУСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 18—20 ст. Утвораны 2.4.1777 у складзе Магілёўскай губ. Цэнтр — г.Чавусы. З 23.12.1796 у Беларускай губ., да яго далучаны прылеглыя часткі скасаваных Копыскага і Старабыхаўскага пав. З 27.2.1802 зноў у Магілёўскай губ. з аднаўленнем межаў 1777; мелася 5 мястэчак: Горы, Дрыбіна, Расна, Сухары, Чэрнеўка. З 1861 падзяляўся на 9 валасцей: Галянёўскую, Гарадзецкую, Гладкаўскую, Горскую, Дрыбінскую, Радамскую, Расненскую, Чавускую, Чэрнеўскую. У 1897 пл. 2168 кв. вёрст, каля 88,7 тыс. дал., у т. л. 78 тыс. праваслаўных, 2,5 тыс. католікаў, 7,5 тыс. іудзеяў. З іх у г. Чавусы пражывала каля 5 тыс.чал., у мястэчках — каля 6,9 тыс.чал. 8.4.1918 Горская вол. перададзена Горацкаму пав. З 26.4.1919 павет у складзе Гомельскай губ. 4.5.1922 скасаваны, яго тэр. падзелена паміж Магілёўскім і Горацкім пав.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМА́ТАЎ Каміль Ярматавіч (2.5.1903, г. Канібадам, Таджыкістан — 17.11.1978),
узбекскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1959). Герой Сац. Працы (1973). Скончыў Дзярж.ін-т кінематаграфіі (1931). У кіно з 1924. З 1957 маст. кіраўнік кінастудыі «Узбекфільм» (з 1979 яго імя). Зняўся ў фільмах «З-пад скляпенняў мячэці» (1928), «Апошні бек» (1930). Рэжысёрскі дэбют — фільм «Далёка на мяжы» (1931). Яго фільмы «Алішэр Наваі» (1948), «Авіцэна» (1957), «Бура над Азіяй» (1965, Дзярж. прэмія Узбекістана 1967) паўплывалі на развіццё узб. кіно. Сярод інш. пастаўленых фільмаў: «Эмігрант» (1934, і роля Каміля), «Сябры сустракаюцца зноў» (1939), «Мы пераможам» (1941), «Вершнікі рэвалюцыі» (1969), «Гібель чорнага консула» (1971), «Адна сярод людзей» (1974), «Далёкія блізкія гады» (1977) іінш. Аўтар шэрагу кінасцэнарыяў. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Плывучы, дасягнуць якога‑н. месца. Праплыўшы яшчэ колькі, Галынскі зноў адчуў стомленасць у руках і падумаў, што да берага не даплыве.Галавач.//перан. Павольна распаўсюджваючыся, дасягнуць чыйго‑н. слыху (пра гукі). Здалёк даплылі гукі песні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэліге́нтнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць інтэлігентнага (у 2, 3 знач.). Сапраўдная інтэлігентнасць у яе лепшым разуменне, высокая культура ў вялікай ступені ўласцівы Шэмету як кіраўніку.Бугаёў.// Далікатнасць у абыходжанні. [Іра] рашуча адхіліла маё замілаванне ізноў сказала: — Ты, як той мядзведзь. Няма ў цябе інтэлігентнасці.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)