1. Знішчэнне, псаванне травы, пасеваў і пад. жывёлай. [Павал:] — Вы думаеце, калі я не ўспеў прыбраць усяго свайго аўса, калі я трохі запазніўся з аўсом, дык думаеце, я так і пакінуў на патраву вашым коням, каб вы іх павывалаквалі!?Чорны.
2.Абл. Страва, яда. Незайздросная патрава: Бульба ды куцейка.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праблука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Блукаць некаторы час. Пеця да цямна праблукаў на беразе рэчкі, а начаваў пад дзедавай паветкай.Ракітны.
2. Тое, што і праблудзіць. Ад Залужжа да хутара па добрай дарозе дык паўгадзіны хадзьбы, а ў такую завею можна праблукаць па полі да ночы і на хутар не трапіць.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгрэ́бнік, ‑а, м.
Прыбудоўка перад уваходам у пограб, склеп. Тут былі такія будынкі: хаты з чырвонымі комінамі, клуні, хлевушкі, свіронкі і прыгрэбнікі з нізенькімі, да самае зямлі, стрэхамі.Колас.Чарнушка ўнёс з прыгрэбніка мех бульбы, уладаваў у задку.Мележ.А калі нарэшце [Валодзя] расплюшчыў вочы, дык убачыў над сабой трухлявую страху прыгрэбніка.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рызыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.Аднакр.да рызыкаваць.
2.зінф., нашто і без дап. Нягледзячы на рызыку, адважыцца зрабіць што‑н. Хто з разведчыкаў не рызыкнуў бы на гэта? На вайне без рызыкі нельга.Новікаў.— Дык што, хлопцы, рызыкнём хіба? Як, Уладзік, рызыкнём? — звярнуўся Тургай да сяброў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усчапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак.што.
1. Павесіць, начапіць. Усчапіць стрэльбу на плячо. □ Пабарабаніў [Мароз] пальцамі, па стале, падышоў да [вешалкі], усчапіў на калок казакін, ускінуў хромавую кубанку.Лобан.
2. Надзець на сябе або на каго‑н. вопратку. [Хлор:] — Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец. Ну, усчапіў капялюш, дык ужо, думаеш, і паніч.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verrückta вар’яц́кі, звар’яце́лы;
j-n ~ máchenразм. даве́сці каго́-н. да вар’яц́тва;
er ist ganz ~ auf síe ён без па́мяці закаха́ны ў яе;
du bist wohl ~!разм.дык ты, му́сіць, звар’яце́ў [з глу́зду з’е́хаў]!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мука́ж., в разн. знач. мука́;
пытлява́ная м. — пеклева́нная мука́;
мармуро́вая м. — мра́морная мука́;
◊ сце́рці на муку́ — стере́ть в порошо́к;
пераме́лецца — м. бу́дзе — посл. переме́лется — мука́ бу́дет;
кармі́ муко́ю, дык по́йдзе руко́ю — посл. не гони́ кнуто́м, а гони́ овсо́м
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
даляжа́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Разм.
1. Праляжаць да канца ці да якога‑н. часу. Даляжаць да ўсходу сонца. □ Адзін валун у затоцы даляжыць да другога ледавіка. Калі ён і зазелянее, дык толькі ад моху.Барадулін.
2.(1і2ас.неўжыв.). Праляжаўшы некаторы час, набыць патрэбныя якасці. Яблыкі ўжо даляжалі, можна есці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бабу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Упасці гучна. /убезас.ужыв.Бабухнула недзе: відаць, абваліўся ў ваду бераг.Караткевіч.
2. Выстраліць. Бабухнуць з дубальтоўкі.
3. Моцна ўдарыць; гучна стукнуць. [Уладусь:] — Каменем як бабухнуў [хлапчук] па назе, дык от яна і хруснула.Чарнышэвіч./уперан.ужыв.Першы бабухнуў у звон віленскі губернатар генерал-ад’ютант Назімаў.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддыхну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.
Аднавіць сілы, перамяніўшы або зусім спыніўшы дзейнасць, работу, занятак і пад.; адпачыць. [Мікалай Патапавіч:] — А потым, калі ўжо аддыхнула галава, прасвятлелі думкі, стаў я патрошкі абмяркоўваць сваё становішча.Кулакоўскі.Людзі сена сушаць, косяць Ды пагоды ў неба просяць; Аддыхнуць пара б, дык дзе там! Хто з сялян гультуе летам?Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)