1) пастаянная рэгулярная армія (узбр. сілы), якая ўтрымліваецца дзяржавамі ў мірны час у скарочаным складзе для вырашэння першачарговых задач з пачаткам вайны, а таксама для падрыхтоўкі ваенна-абучаных рэзерваў, ажыццяўлення мабілізацыйнага разгортвання ўзбр. сіл. Забяспечвае спалучэнне патрабаванняў ваен.буд-ва і эканомнага выкарыстання людскіх і матэрыяльных магчымасцей дзяржавы.
2) У некат. літ. крыніцах назва арміі, якая мае арганізацыю, тэхн. аснашчэнне, падрыхтоўку і баявы вопыт, што адпавядаюць патрабаванням вядзення сучаснай вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІШЧЫКЕ́ВІЧ (Барыс Тарасавіч) (5.8.1899, в. Сасноўка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 15.1.1974),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ін-тчырв. прафесуры (1936), курсы палітработнікаў пры Ваен.-паліт. акадэміі (1941). Удзельнік грамадз.вайны 1918—20. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр. фронце. Удзельнік вызвалення Беларусі, баёў у Германіі. Агітатар палітаддзела дывізіі маёр П. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл. Пасля вайны да 1957 на прафс. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАСКО́Ў (Рыгор Давыдавіч) (20.12.1898, Мінск — 2.11.1972),
генерал-лейтэнант артылерыі (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932). У Чырв. гвардыі з 1917, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз.вайны 1918—20, баёў на Паўд., Паўд.-Зах. і Зах. франтах, сав.-фінл.вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, 2-м Укр., 1-м Бел. франтах: камандуючы артылерыі дывізіі, корпуса, арміі. Да 1956 у Сав. Арміі. Аўтар кн. «Пад грукат кананады» (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЮ́СКАЕ ПЕРАМІ́Р’Е 1583, адзін з дагавораў паміж Расіяй і Швецыяй, якімі закончылася Лівонская вайна 1558—83. Заключаны на р. Плюса тэрмінам на 3 гады (потым прадоўжаны да 1590). Паводле П.п. пад уладай Швецыі заставаліся рус. землі, якія яна захапіла ў час вайны: гарады Івангорад, Ям, Капор’е і Карэла з іх паветамі. У выніку рус.-шведскай вайны 1590—93 паводле Цяўзінскага мірнага дагавора 1595 усе гэтыя тэрыторыі вернуты Расіі. Гл. таксама Ям-Запольскі мірны дагавор 1582.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ЛЬСКІ (Канстанцін Іванавіч) (28.5.1902, г. Брэст — 6.12.1969),
інжынер-контр-адмірал (1944). Скончыў ваенна-марское вучылішча (1925), Спец. курсы камсаставу ВМС (1927), Ваенна-марскую акадэмію імя Варашылава (1934). У Чырв. Арміі з 1918, з 1921 у ВМФ. Удзельнік грамадз.вайны 1918—20. У Вял.Айч. вайну нам. начальніка мінна-тарпеднага ўпраўлення ВМФ на Балтыцы, р. Волга, Дунай, у час вайны з Японіяй 1945 на Амурскай флатыліі. Да 1957 на кіруючых пасадах у ВМФ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гайдама́к, ‑а, м.
1. Удзельнік народна-вызваленчай барацьбы на Правабярэжнай Украіне і поўдні Беларусі супраць польска-шляхецкага прыгнёту ў 18 ст.
2. Салдат асобых конных часцей контррэвалюцыйнай Цэнтральнай украінскай рады, а таксама розных контррэвалюцыйных атрадаў Пятлюры і Скарападскага ў перыяд грамадзянскай вайны 1918–20 гг. І вось разбіты гайдамакі, Пятлюра ледзь уцёк.Броўка.
[Тур. haydamak.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пабудавацца нанава; аднавіць тое, што было разбурана, знішчана. Сяло Гарадзішча, дашчэнту спаленае ў часе вайны фашыстамі, цяпер адбудавалася.Гурскі.[Кастрыца] — У нас жа ніводнай хаты не засталося, ні каровы, ні пеўня .. Ну, дзякаваць, адбудаваліся скора.Марціновіч.
2. Старанна, усё прадугледзеўшы, пабудавацца. Як папрыгажэў горад! Як адбудаваўся!Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднасяльча́нін, ‑а; мн. ‑чане, ‑чанаў і ‑чан; м.
Тое, што і аднаселец. Мо ён [Калінін] у родны кут паехаў к зямлякам І там з аднасяльчанамі гаворыць.Зарыцкі.[Старшыня:] — Іду на вуліцу і сустракаю былога свайго аднасяльчаніна, калісьці разам свіней пасвілі.Шахавец.На чацвёртым тыдні вайны на вачах усёй вёскі фашысты павесілі.. аднасяльчаніна Розума Фёдара.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бядне́ць, ‑нею, ‑нееш, ‑нее; незак.
Ператварацца ў бедняка, траціць сваё багацце. Там, дзе поблізу чутны ў людской гаворцы гарады Нясвіж і Слуцк, незадоўга да першай імперыялістычнай вайны пачаў бяднець у сваім вялікім маёнтку пан Гальвас.Чорны.// Спусташацца, траціць разнастайнасць, мізарнець. //перан. Траціць былую глыбіню, мізарнець, рабіцца пасрэдным. Бяднець на думкі. Бяднець на ідэі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падво́рышча, ‑а, н.
Разм. Уся сялянская сядзіба. У дваццатым годзе, вярнуўшыся з вайны, Клім Турок застаў сваё падворышча амаль пустым — белапалякі, адступаючы, спалілі Узлессе.Шахавец.// Месца каля хаты, дома (двор, сад, агарод). Ганька ідзе дадому — на сваё і маміна, ужо зарослае падарожнікам і дробнай пякучай крапівой, падворышча, ідзе ў сваю хату.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)