Кату́х ’хлявок, закутак’; ’будка, засек’ (БРС, Касп.), ’куратнік’ (Шат.), ’катух, хлявок; закутак, дзе сыплюць на зіму бульбу’ (Сцяшк., МГ); ’катух, сплецены з саломы вялікі кошык’ (Бяльк.); ’адгароджанае месца ў гаспадарчым будынку; яслі’ (Сл. паўн.-зах., 2), пашырана выключна ва ўсх.-слав. мовах. Параўн. рус. дыял. коту́х ’памяшканне для свойскай жывёлы, хлеў; куратнік; сабачая будка; заканурак’ і г. д., укр. дыял. коту́х ’невялічкая будова для птушак’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 208 (тут і агляд слав. матэрыялу), вытворнае з суф. ‑uxъ ад прасл. *kotъ, вядомага толькі ў некалькіх слав. мовах. Параўн. серб.-харв. дыял. ко̑т ’закутак для свойскіх жывёл, для маладняку’, ст.-чэш. kot, kót ’будка, лаўка’ (гл. у Трубачова, там жа, II). Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 354; Трубачоў, там жа, 214–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машна́, машонка, машонкі ’мяшочак для грошай, скураны капшук’, ’мяшочак, у якім знаходзяцца мужчынскія палавыя залозы’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Сцяшк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ігн. машня́ ’машонка ў барана’ (Сл. ПЗБ), пін. мошо́нкамесца ў коласе, дзе знаходзіцца жыта’ (Шатал.). Зах.-укр. моше́нка, мушна́, мошенчя́, мошонка ’кашалёк’, рус. мошна́, ст.-рус. мошна, мошня ’тс’; польск. moszna, н.-луж. mošyna, в.-луж. mošeń, чэш., славац. mošna; славен. móšnja ’кашалёк’, ’машонка’, серб.-харв. мо̀шње, мошна, мо̏шнице ’машонка’, ст.-слав. мошьна. Прасл. mošьna (< *mok‑s‑inā), роднаснае да літ. mãkštys, makštìs ’похвы’, makšnà ’тс’, mãkas, mẽkeris, лат. maks ’кашалёк’, ст.-прус. dantimax ’дзёсны’, ст.-в.-ням. mago ’страўнік’, уэльск. megin ’мех’ (Міклашыч, 203; Голуб-Копечны, 230; Буга, Rinkt., 1, 332; Фасмер, 2, 667; Скок, 2, 460).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зато́р1 ’скучанасць людзей, сродкаў транспарту, крыгі і выкліканая ёю затрымка руху’. Рус., укр. затор, польск. zator ’тс’, славен. zator ’пагібель, прыгнечанне’, серб.-харв. за́тор ’пагібель’, макед. затор ’знішчэнне’. Ст.-рус. заторь ’затор1’ (XVII ст.). Параўн. балг. дыял. затра ’згуба’. Прасл. zatorь < za‑ter‑ti (гл. церці) як бязафіксны аддзеяслоўны назоўнік з чаргаваннем галосных: першаснае значэнне ’тое, што трэцца’. Параўн. рус. тор ’дарога, люднае месца’, торить ’пракладваць дарогу’ (Фасмер, 4, 81). Гл. зато́р2.

Зато́р2 ’сумесь для браджэння пры вырабе гарэлкі, піва і г д.’ Рус., укр. затор ’тс’, польск. zacier, уст. zator Ст.-рус. заторь ’затор’ (XVII ст.). Бязафіксны назоўнік з чаргаваннем галоснага ад дзеяслова za‑ter‑ti (гл. церці) з першасным значэннем ’тое, што заціраецца’ (параўн. зацірка) паўн.-слав. пашырэння. Гл. зато́р1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пянька́ ’канаплянае валакно’ (ТСБМ; віл., рагач., Сл. ПЗБ; Бяльк.), сюды ж пянько́ўка ’крамная хустка; вялікая хустка сваёй работы’ (в.-дзв., Шатал.; маладз., Янк. Мат.; Жд. 1; валож., Жд. 3), пінькучы́ ’лапці, падплеценыя вяроўкамі’ (Бяльк.), пянько́вішча, пяньку́чышча, пінькамо́ччамесца, дзе мочаць каноплі’ (тамсама). Яшчэ Шымкевіч (Покажчик, 2, 13) параўноўваў з рус. пенька́ ’ачышчаныя ад кастрыцы канапляныя мочкі, валокны’; польск. pieńka ’тс’. Банькоўскі (2, 555), “гандлёвую назву канаплянага валакна ў ВКЛ” выводзіць з літ. penkì ’пяць (верацён)’, што зусім неверагодна; рус. пенька́ ’каноплі’ лічыць запазычаннем “z Litwy”. Фасмер (3, 233) выводзіць са ст.-інд. bhaŋgas, bhaŋgā ’каноплі’, таксама Махэк₂ (443, пад pěnek ’мужчынскія асобіны канопляў, плоскуні’, pěnka ’жаночыя асобіны канопляў’), што на сучасным этапе этымалагізацыі здаецца найбольш прымальным, улічваючы пераважна ўсходнюю арыентацыю ў распаўсюджанні назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пятно́ ’пляма на адзенні’ (ЛА, 3; баран., Сл. ПЗБ), ’радзімка, знак на целе, сіняк’ (віл., воран., Сл. ПЗБ), сюды ж пе́тня (piétnia) ’чырвоная плямка на скуры’ (Варл.), пяцьмо́ ’пляма на адзенні’ (Ян.), пятня́к ’тс’ (лях., Сл. ПЗБ), пя́тнашка ’сіняк’ (шчуч., Сл. ПЗБ), пятло́ ’ружовае месца на шчацэ’ (ЛА, 3); укр. пʼятно́, петьмо́ ’пляма, знак’, рус. пятно́ ’тс’, польск. piętno, piątno ’таўро, пячатка, кляймо’, балг. петно́, пьекно́ ’пляма; карычневая плямка на скуры ад старасці’. Прасл. *pętьno ’след, знак’ (спачатку ў мове паляўнічых), што ад *pęta (гл. пята́) (Фасмер, 3, 425; БЕР, 5, 203). Паводле Банькоўскага (2, 543–544), толькі ўсходнеславянскае, у іншых мовах — запазычанне з усходнеславянскіх, пра спецыфічнае паходжанне слова, на яго думку, сведчыць рус. гнаться по пятам ’ісці па следу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́мец ’прыпадак з сутаргамі і стратай прытомнасці’ (ТСБМ, Нас., Гарэц.; сен., Гіл.), ’хвароба’ (Касп.), ’невядомы злы чалавек, чорт’ (Мат. Гом.), радзі́мец (ради́мец) ’нейкая хвароба, прыпадак у немаўлят’ (Раст.), радзі́мчык ’дзіцячая хвароба’ (Інстр. 2), ’мяккае месца на цемені ў нованароджанага дзіцяці’ (Арх. ГУ), рус. роди́мчик, роди́мец ’прыпадак з сутаргамі і стратай прытомнасці’, дыял. роди́мец, роди́мое, родиманец, укр. роди́мец, роди́мчик ’хвароба’. Ад радзі́мы ’прыродны, ад нараджэння’, да радзі́ць1 (гл.), паколькі гэта пасляродавая хвароба. Відаць, табуізаваная назва, параўн. радзі́мец ’тутэйшы чалавек’, родзімы чолове́к ’свой, блізкі чалавек’ (ТС). Версія аб паходжанні ад назвы племені радзімічы (на карысць яе прыводзіцца паданне: радзімічы — ета месныя дреўнія людзі, якія дзелылі убействы, калі хто атказуваўся ат сваіх; параўн. таксама праклён каб цябе радзіміц забіў!, гл. Яшкін, Лекс. ландш., 204–205) падаецца малаверагоднай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́йба ’дарадчык’ (Сцяцко, Афікс. наз., 33). Ад раіць пры дапамозе суф. -ба. Значэнне асобы паводле дзеяння (там жа). Гл. ра́йца, ра́йка2.

Райба́ ’раенне’ (Байк. і Некр.), ст.-бел. ройба ’тс’. Параўн. рус. дыял. ройба ’адлёт маладых пчаліных роеў’, польск. rójьba/rójka ’шуканне пчоламі новага месца пасялення, рою’. Вытворнае ад прасл. *roj < і.-е. *roi‑/*rei‑ ’ток, бег, імкненне, хуткасць’, што развіваецца ў *rějati ’віцца, лятаць’ (спачатку пра птушак, насякомых) — параўн. далейшае развіццё семантыкі ў бел. рэяць ’лятаць плаўна і лёгка, лунаць, развівацца’, рус. реять ’тс’. Форма райба́ прадстаўляе сабой аддзеяслоўнае ўтварэнне па мадэлі: пасціпасьба, рэзацьразьба, адпаведна рэяцьрайба. Булыка (Лекс. запаз., 16) сцвярджае, што варыянт ройба (сустракаецца ў ст.-бел. помніках з 1540 г.) з’яўляецца запазычаннем з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́ка ’рытвіна, размытая веснавой вадой’ (Ласт.), ’паводка’ (Сцяшк. Сл.), ’месца, у якім шырыня ракі значна павялічваецца’ (Ластоўскі, Выбр. тв., 422), ’адліга’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. roztoka ’вузкая даліна; ручай’, старое таксама ’адліга, разводдзе’, чэш., славац. ráztoka ’зліццё малых ручайкоў у большую плынь’, в.-луж. rostoka (roztoka) ’роў, па якім вада збіраецца ў плынь ці азярцо’, макед. растока ’разгалінаванне ракі’, расток ’разліў’. Прасл. *orztoka, што з *orz‑ (гл. рас-) і *tekti (гл. цячы, ток), гл. Шустар-Шэўц, 2, 1243. Махэк₂ (510) бачыць у чэшскай і славачкай назвах адлюстраванне погляду знізу, што прысутнічае ў славен. ráztoka ’кол з развілкай у плоце’, славац. ráztok ’развілістая галіна’, паводле Фурлан (Бязлай, 3, 160), у выніку змены nomen actionis > nomen acti з *(orz)točiti ’раздзяліць, развесці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́шыцца ’скрануцца з месца, пачаць рух’, ’накіравацца’, ’абвальвацца’, ’разбурацца’ (ТСБМ), ’пачаць рух’, рушыць (ТСБМ), рушэнне ’паход’ (Гарэц. 1). Укр. ру́шити, руша́ти ’рухаць, варушыць’, рус. ру́шить ’разбураць’, польск. ruszyć ’рушыць, крануцца’, н.-луж. rušowaś ’бушаваць, шумець’, чэш. rušiti ’турбаваць (каго-небудзь), парушаць (цішыню)’, славац. rušiť ’крануцца, рушыць’, славен. rúšiti ’трэсці, калаціць, зносіць’, серб.-харв. ру̏шити ’разбураць’, балг. ру́ша ’тс’, ст.-слав. роушити ’тс’. Звязваюць з рух (гл.) і ў якасці індаеўрапейскіх адпаведнікаў прыводзяць літ. raũsti, rausiù, rausiaũ ’рыць, капацца’, лат. ràust, ‑šu, ‑su ’разграбаць, месці’, літ. rausis ’пячора’, rūỹs, rūsas ’пограб’, ст.-ісл. rúst ’руіны, разбураная сцяна’ і інш. (Фасмер, 3, 525). Борысь (528) узводзіць да *rušiti [< *ruchi‑ < *rou̯s‑ī‑] ’надаваць рух, папіхаць, рушыць, парушаць’, вытворнае ад незахаванага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць, парушаць (напрыклад, зямлю)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сме́цце ‘дробныя адкіды, рэшткі чаго-небудзь; драбяза’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Растарг., Сл. ПЗБ, Сержп., ЛА, 3, Касп., Сцяшк.), сме́цье ‘тс’ (ТС), смяццё ‘тс’ (Нас., Шымк. Собр., Ласт., Растарг., Сл. ПЗБ, Скарбы), сме́цейка ‘самае дрэннае зерне, якое пры веянні кладзецца перад мякінай’ (Шат.), ‘дрэннае, пашкоджанае зерне’ (Сл. Брэс.), сюды ж сме́тнікмесца для смецця, звалка’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Сл. ПЗБ). Параўн. укр. смі́ття ‘смецце’, рус. сме́тье ‘тс’, ‘мякіна’, польск. śmiecie, в.-луж. smjecie, чэш. smetí, smeť, славац. smet, серб.-харв. сме̑ће, смет, славен. smetjè, smet, балг., макед. смет ‘тс’. Прасл. *sъmetьje, *sъmetь. Ад *sъmesti (гл. месці) з суф. ‑ьjе, ‑ь, першапачаткова nomen actionis; гл. Слаўскі, SP, 1, 85; таксама Фасмер, 3, 687; Махэк₂, 361; Шустар-Шэўц, 1319; Сной₁, 584; Борысь, 618.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)