метад фізіка-хімічнай ачысткі сцёкавых водаў ад арганічных рэчываў. Ажыццяўляецца ў спец. устаноўках пры т-ры да 150—200 °C і ціску ў некалькі паскаляў. Выкарыстоўваецца пры вял. канцэнтрацыі арган. злучэнняў у вадзе і прыводзіць да іх поўнай мінералізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕСКАСТРУМЕ́ННАЯ АПРАЦО́ЎКА,
апрацоўка паверхняў адлівак, метал. загатовак, дэталей і інш. вырабаў перад афарбоўкай, а таксама ачыстка фасадаў будынкаў, збудаванняў струменем сціснутага паветра з завіслымі ў ім часцінкамі пяску. Робіцца спец. пескаструменнымі апаратамі. У ліцейнай вытв-сці заменена шротамётнай або шротаструменнай ачысткай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАДЭ́МІЯ МІЛІ́ЦЫІМіністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1976 як Мінская Вышэйшая школа міліцыі на базе завочнага ф-та (з 1958) Маскоўскай Вышэйшай школы міліцыі МУССССР, з 1992 — акадэмія. Рыхтуе: юрыстаў-прававедаў — следчых, экспертаў-крыміналістаў, судова-мед. экспертаў; аператыўных работнікаў крымінальнага вышуку, службаў барацьбы з эканам. і арганізаванай злачыннасцю, папраўча-прац. устаноў і спец. камендатур, падраздзяленняў падатковых расследаванняў; участковых інспектараў міліцыі. У 1994/95 навуч.г. ф-ты: крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі; следча-экспертны; падрыхтоўкі супрацоўнікаў папраўча-прац. устаноў і спец. камендатур; судова-мед. экспертызы; завочнага навучання; павышэння кваліфікацыі; ваенны. Навучанне дзённае і завочнае. З 1993 ад’юнктура, у т. л.ін-т суіскальніцтва; дактарантура. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія дысертацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗЯЛЁНЫЯ ПЛА́НЫ»,
фінансавая і эканам. палітыка развітых зах.-еўрап. дзяржаў у галіне сельскай гаспадаркі ў 1950—60-я г.Асн. яе мэты: стымуляванне росту прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы, тэхн. прагрэсу і канцэнтрацыі вытв-сці, павышэнне канкурэнтаздольнасці буйных гаспадарак. У паняцце «З.п.» ўключаліся спец. заканадаўчыя акты дзяржаў, што вызначалі ўмовы, нормы і характар дзярж. ўмяшання ў сельскую гаспадарку, а таксама доўгатэрміновыя планы яе развіцця. Ў ФРГ быў прыняты «Асноўны сельскагаспадарчы закон» (1955), у Францыі — «Закон аб сельскагаспадарчай арыентацыі» (1960), у Італіі — спец. планы с.-г. развіцця па пяцігодках. Для ажыццяўлення «З.п.» з дзяржбюджэту паступалі сродкі на меліярацыю, барацьбу з эрозіяй зямлі і стварэнне інфраструктуры. З правядзеннем адзінай с.-г. палітыкі у рамках ЕЭС «З.п.» асобных краін былі падпарадкаваны ёй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМАБІЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. immobilis нерухомы),
стварэнне поўнай ці частковай нерухомасці пэўных ч. цела пры некат. пашкоджаннях і хваробах (пераломах касцей, шырокім пашкоджанні мяккіх тканак, цяжкіх апёках, пашкоджанні буйных крывяносных сасудаў і нерв. ствалоў, некат. вострых запаленчых працэсах і інш.). Адрозніваюць І. транспартную (ствараецца на час перавозкі хворага да лячэбнай установы) і лячэбную. На амбулаторным этапе лячэння ажыццяўляецца спец., стандартнымі і імправізаванымі сродкамі. Лячэбную І. выкарыстоўваюць для лячэння пераломаў з мэтай стварэння нерухомасці касцявых адломкаў да іх зрастання і ўтварэння касцявога мазаля. Праводзяць амбулаторна і стацыянарна спец. (гіпсавыя, мяккатканыя павязкі і інш.) і складанымі (кампрэсарна-дыстракцыйныя апараты) прыстасаваннямі, выцяжэннем, фіксацыяй касцявых фрагментаў метал. ці пластмасавымі канструкцыямі (спіцы, вінты і інш.). Пашыраны драцяныя драбінныя шыны Крамера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЙЛА́ШАЎ (Мікалай Апанасавіч) (н. 19.12.1917, станіца Прочнаакопская Новакубанскага р-на Краснадарскага краю, Расія),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1939 у органах бяспекі ў Століне і Ганцавічах Пінскай вобл. З чэрв. 1941 у тыле ворага: камандзір групы, аддзялення, узвода, нам. камандзіра Чачэрскага партыз. атрада, са жн. 1942 нам.нач. разведкі партыз.спец. атрада «Уперад» НКДБСССР (дзейнічаў на тэр. Гомельскай, Магілёўскай і Арлоўскай абл.), з мая 1943 нам. камандзіра атрада, потым Добрушскай партыз. брыгады імя Сталіна, чл. Добрушскага падп. райкома КП(б)Б, у крас.—ліп. 1944 камандзір партыз.спец. групы «Бура» (дзейнічала на тэр. Вілейскай вобл.). У 1944—76 у органах КДББССР. Аўтар кн. «Бура гневу» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЭС ДЭ КУЭЛЬЯ́Р ((Pérez de Cuéllar) Хаўер) (н. 19.1.1920, Ліма),
перуанскі дыпламат. Скончыў ун-т Сан-Маркас (Ліма). З 1940 на дыпламат. службе, з 1944 на розных пасадах у пасольствах Перу ў Францыі, Вялікабрытаніі, Балівіі і Бразіліі. У 1961—63 дырэктар юрыд. дэпартамента, у 1963—64 — дэпартамента па паліт. і дыпламат. пытаннях мін-ва замежных спраў Перу. У 1964—71 пасол Перу ў Швейцарыі і пасланнік у Аўстрыі, потым пасол у Нац. і Польшчы. З 1971 пастаянны прадстаўнік Перу пры ААН, з 1975 спец. прадстаўнік ген. сакратара ААН на Кіпры. З 1977 пасол Перу ў Венесуэле. З 1978 пам. па спец.паліт. справах, з 1979 — нам.ген. сакратара ААН. У 1982—91 ген. сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕ́ТКА,
1) слясарная аперацыя нанясення на загатоўкі метак (кропак і ліній), якія паказваюць контуры паверхняў, што падлягаюць мех. апрацоўцы, а таксама восевых і дапаможных ліній, цэнтравых знакаў для выверкі загатовак пры ўстаноўцы на станках.
Робіцца на спец. разметачнай пліце з дапамогай разнастайных разметачных інструментаў. Асн. спосабы Р.: па чарцяжы, шаблоне, узоры, па месцы (па памерах адной дэталі размячаюць памеры спалучанай з ёй дэталі). Для правільнай устаноўкі загатовак на разметачнай пліце карыстаюцца спец. прызмамі, дамкратамі, падкладкамі і інш. 2) Р. дарожная — лініі і абазначэнні на праезнай частцы вуліц і дарог, на апорах мастоў, бардзюрах і інш. Устанаўліваюць парадак дарожнага руху, дапамагаюць арыентавацца ў дарожных абставінах.