ува́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ува́рваць — уварыць.

2. Колькасць, аб’ём, на якія ўварылася што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укамплектава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укамплектаваць; вынік гэтага дзеяння. Сафрон Іванавіч пачаў вадзіць пальцам па спісах укамплектавання школ. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упіка́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упікаць — упікнуць.

2. Папрокі, абвінавачанні, выказаныя каму‑н. або ў адрас каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хру́мканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хрумкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Іншы раз.. наслухаешся за дзень кепскага хрумкання. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цалава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цалаваць і цалавацца.

2. Гіст. Прысяга, клятва, у час прыняцця якой цалавалі крыж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цілі́канне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пілікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З галін пазбірала [труба-берасцянка] Ціліканне жоўтых сініц. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыры́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. цырыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Праз адчыненую фортку далятала забіяцкае цырыканне вераб’ёў. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́рканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. чыркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. За сцяной пачулася чырканне запалкі, адсунулі крэсла. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эўдэмані́зм, ‑у, м.

Спец. Напрамак у этыцы, што прапаведуе надкласавую мараль, паводле якой мэтай жыцця з’яўляецца імкненне чалавека да асабістага шчасця.

[Ад грэч. eudaimonía — шчасце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лод ’лёд’ (Булг.) у словазлучэнні на лоду. Паводле Р. У. Краўчука (вусн. паведамл.), ацвярдзенне л‑ адбылося ў выніку блытаніны паводле зваротнай аналогіі. Параўн. палес. кынь ’конь’ — Р. скл. коня́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)