Ка́ры 1 ’воз, вялікія калёсы для перавозкі грузаў’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Шатал., КЭС, лаг; Сцяшк., Некр., Сцяшк. МГ, Кліх, З нар. сл.), ’кароткія сані для перавозкі бярвенняў’ (ТСБМ, Янк. Мат., Нар. сл., Жыв. сл., Бяльк., Шатал., КЭС, лаг.). Відавочна, з лацінскай крыніцы (лац. carro ’воз’), але час і напрамак запазычання няясны. Форма Pluralia tantum, магчыма, па аналогіі з калёсы (гл.). Тады кары як назва калёсаў першасная.
Ка́ры 2 ’чорны, цёмны (аб вачах)’, як і ўкр. карий, рус. карий ’тс’, запазычанне з тур. kara ’чорны, цёмны’ (Бернекер, 488, Слаўскі, 2, 91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касці́ць ’смяціць на падлогу’ (Касп.), касьціць ’псаваць без патрэбы’ (З нар. сл., 125), касьціцца ’мучыцца, перабівацца’ (Нар. сл., 114). Парсун. ст.-рус. кастити ’вывяргаць’, рус. кашу ’спаражняюся’ (дыял.), кастить ’лаяць, пэцкаць, брудзіць’, ’лаяць, знеслаўляць, ганьбіць’, ’смяціць’. У Дабр. кастить ’псаваць’. Прасл. *kastiti (sę). Лічыцца дзеясловам, утвораным ад назоўніка *kastь. Апошні засведчаны толькі ў рус. гаворках і з’яўляецца прасл. дыялектызмам. Адносна яго паходжання можна выказаць толькі здагадку: магчыма, гэта вытворнае, з падаўжэннем каранёвага галоснага о → ō (> а), ад слова *kostь («касцявы»«тленны, нячысты»). Параўн. Фасмер, 2, 208; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 9, 156–157.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мача́нка, муча́нка ’страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой’ (лях., глус., Янк. Мат.; мін., КЭС; КЭС, лаг.; смарг., Сл. ПЗБ; Касп., Шат., Бяльк., ТС), пух. ’амлет’ (Сл. ПЗБ); мача́нне, мача́ня, моча́нье, мача́ньё ’мачанка’ (ТСБМ, Янк. 2, Мат. Гом.; докш., Янк. Мат.), ’тук’ (капыл., Нар. словатв.), ’мачанка з канапель, маку’ (віл., чэрв., Сл. ПЗБ), ’тварог, расцёрты з малаком і смятанай, у які мачаюць бліны’ (ТСБМ, Ян., Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. словатв., ТС), ’варэнне’ (хойн., Мат. Гом.). Беларускае. Да мача́ць (гл.). Польск. maczanka ’грэнка з намочанага хлеба’ семантычна адрозніваецца ад беларускай лексемы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́ліцца ’вагацца, быць у нерашучасці’ (Бяльск.), ’адчуваючы сумненне, нерашучасць, цягнуць з рашэннем якой-небудзь справы’ (Рам. 3; раг., Нар. Гом.), ’дзьмуцца, крыўдзіцца’, ’саромецца сказаць што-небудзь’ (Юрч.), мы́ліць ’вельмі марудна рабіць’ (навагр., З нар. сл.). Да му́ліць (гл.).
Мылі́цца, мыля́цца, мылі́ць, ’памыляцца, ашуквацца’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп.; Крыў., Дзіс.; віл., Сл. ПЗБ), маст. ’загаворвацца’ (там жа), ’збіваць з панталыку’ (КЭС, лаг), ’не разлічваць як трэба, блукаць’ (свісл., ваўк., Сцяшк. Сл.), ’не трапляць’ (Сцяц.); ваўк. мыля́ць ’перашкаджаць’, шальч. мыльну́ць ’памыліцца’ (Сл. ПЗБ). З польск. mylić się, mylać ’памыляцца, уводзіць у зман’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кручо́к 1 ’чарка на 50 г’ (Нас., Нік. Очерки, Сержп. Пр.), ’бутэлька мерай у 1/8 л’ (Жыв. сл.), ’мера вадкасці ў 250 г’ (ТСБМ, Жд., Сл. паўн.-зах.), ’бутэлечка ёмкасцю 100 г’ (З нар. сл., Шатал., Сцяшк., Шат., Мат. Гом.). Да крук < круг ’збан’ (гл. круг 4).
Кручо́к 2 ’паварот ракі’ (Яшк.). Да круч (гл.).
Кручо́к 3 ’разнавіднасць авадня ці сляпня’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крук 6.
Кручо́к 4 ’зародкавы расток’ (Яшк.). Да крук 1 (гл.).
Кручо́к 5 ’прылада, якой кідаюць ніткі ў бёрда’ (Маш., Нар. сл., Жыв. сл.). Гл. крук 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кубло́ 1 ’гняздо’ (Мат. Маг., Янк. Мат., Некр., Сл. паўн.-зах., Ян., Мат. Гом., Арх. ГУ, Сцяшк. Сл., Янк. I, Шн., Выг., Хрэст. дыял., Нар. лекс., Нар. словатв., Жд. 2, ТС, Шатал.), ’бярлога’ (Шн.). Укр. кубло, рус. кубло ’тс’, в.-луж. kubło ’сялянская сядзіба’. Параўн. польск. kęblać ’выкармліваць, выгадоўваць’, н.-луж. kubłaś, в.-луж. kubłać ’тс’. Бліжэйшыя індаеўрапейскія адпаведнікі лац. ac‑cumbere ’легчы’, саб. cumba ’лектыка (насілкі)’, лац. cubare ’ляжаць’, cubīle ’логава’ (Бернекер, 598; Слаўскі, 2, 124–125).
Кубло́ 2 ’ямка на пасевах, у пяску, зробленая курамі’ (Яшк.). Параўн. рус. кублышка ’тс’. Гл. кубло 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жале́тка 1 ’камізэлька’ (Бяльк.; навагр., Нар. сл., 76, 236; Сл. паўн.-зах.). З рус. жиле́тка (з 1784 г.), жиле́т (з 1799 г.)’тс’, франц. gilet ’тс’ (з 1557 г.) < ісп. jileco (суч. > jaleco) < араб. (XVI ст.) jalako, jaleko куртка’ < тур. yelek ’камізэлька’. Даза, 362; Блох-Вартбург, 290. Паводле іншай, менш верагоднай версіі, франц. gilet ад імя шута Gille (Шанскі, 1, Ж, 292).
Жале́тка 2 ’лязо для бяспечнай брытвы’ (шчуч., З нар. сл., 42). Новае (відаць, 20–30‑я гады) запазычанне з польск. żyletka ’тс’ < франц. Gillêtte (прозвішча вынаходніка, адкуль і назва фірмы). Дарашэўскі, 10.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пла́шка ’палавіна качана квашанай капусты’ (Сцяшк. Сл.), ’палова качана капусты’ (зах.- і паўн.-зах., калінк., ЛА, 4); ’нешырокая паласа поля’ (стол., Нар. лекс.), ’доўгая палоска на посцілцы, вытканая ўзорам у віленку: шыракаватыя рады, вытканыя пражай рознага колеру’ (брагін., Нар. лекс.); ’палавіна цурбана, расколатага напалам’ (Касп., Бяльк.), ’бервяно, расколатае па даўжыні на 2–3 палены’ (ашм., Стан.), ’вязы ў санях’ (гродз., ЛА, 2), пла́шкі ’ставы, сам ткацкі станок’ (брагін., ЛА, 4), гродз. пла́шка ’бервяно ў зрубе калодзежа’ (Цых.), ’шырокі кавалак (сала, поля і інш.)’, ’расколатае палена’ (ТС). Да пла́ха 1, пла́ха 3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляву́зґаць, плеву́зкаць, пляву́зкаць, блеву́зкаць, пляву́скаць, пляву́рзґьць ’гаварыць лішняе, пустое, без толку; гаварыць аб адным і тым жа; малоць языком; разводзіць плёткі’ (ТСБМ, Мядзв., Янк. 2, Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, міёр., Нар. лекс.; ельск., Жыв. НС; карэліц., Шатал.; бялын., Янк. Мат.), ’гаварыць нейкую брыду’ (Варл.), бляву́згаць ’блюзнерыць’ (Стан.), пляву́здаць: плявуздае німа ведае што! (= “гаворыць ерунду”) (Воўк-Лев., Татарк., 182), пляву́згало ’хто шмат гаворыць’ (слонім., Сл. рэг. лекс.), пляву́рзґьла ’той, хто гаворыць не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. blevỹzgoti ’брыдкасловіць’; або pliáuza ’балбатун’, pliaũzaroti ’балбатаць’ (Саўка, Запісы 23, 55).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́шчыць 1 ’сушыць; пячы, грэць на гарачым; пражыць, смажыць; скварыць’, пры́шчаны ’высушаны’ (стаўб., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; карэліц., зэльв., бярэз., лід., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пячыся, грэцца на вельмі гарачым; пражыцца’ (стаўб., З нар. сл.; ТСБМ), ’пакрывацца пупырышкамі (пра аладкі)’ (ст.-дар., Жыв. НС), пры́шчыцца ’пачынаць кіпець’ (Варл.). Укр. при́щити ’пячы’. Гл. пры́сак, прыску пры́скаць. Дзеяслоў утвораны ад асновы цяп. часу дзеяслова *pryskati. Беларуска-ўкраінская семантычная ізаглоса.
Пры́шчыць 2 ’шчымець, свярбець, часацца; пячы (пры адчуванні запаленчага працэсу на скуры)’ (Сцяшк., Скарбы), прышчэ́ць ’пячы, балець’ (маст., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пакрывацца прышчамі’ (ТС). Да прышч (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)