тала́мус

(лац. thalamus, ад гр. thalamos = пакой)

асноўная частка прамежкавага мозгу паміж сярэднім мозгам і карой вялікіх паўшар’яў, дзе збіраюцца імпульсы ад усіх органаў пачуццяў і ажыццяўляецца іх першасны аналіз і сінтэз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

раско́п Паглыблены і расшыраны вадаём; расшыраная частка канавы, дзе мыюць бялізну, пояць жывёлу, мочаць каноплі; паглыбленне, кар'ер, глінішча (Слаўг.). Тое ж раскоп'е, раскопінне, раскопішча, раскапані́чча (Слаўг.).

□ ур. Раскоп'е каля в. Урэчча Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

трацці́на Трэцяя частка дзесяціны зямлі; трэць ураджаю (Слаўг.). Тое ж траця́к — 3/4 га (Ваўк. Сцяшк.), трайця́к — да 8 га, трайціна́ — 7 га (Зэльв. Сцяцко), трэціна — палавіна з чацвёртай часткі га (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

foot​1 [fʊt] n. (pl. feet)

1. нага́; ступня́;

in bare feet басано́ж;

a foot brake нажны́ то́рмаз;

on foot пе́шшу, пехато́й;

rise/get to one’s feet устава́ць, падніма́цца

2. падно́жжа, ні́жняя ча́стка;

the foot of the mountain падно́жжа гары́;

thefoot of the page ні́жняя ча́стка старо́нкі

3. (pl. feet or foot) фут (≈ 30,5 см);

How tall are you? – Five foot six. Які твой рост? – 5 футаў 6 дзюймаў.

4. poet. стапа́

♦

set foot in/on smth. ступі́ць наго́й куды́-н., пабыва́ць дзе-н.;

the first man to set foot on the Moon пе́ршы чалаве́к, які́ ступіў наго́й на Ме́сяц/пабыва́ў на Ме́сяцы;

stand on one’s own (two) feet быць самасто́йным, не зале́жаць ад каго́-н.;

have one’s feet on the ground быць рэалі́стам;

have one foot in the grave infml стая́ць адно́й наго́й у магі́ле;

put one’s foot down скарыста́ць ула́ду, каб за барані́ць/прыпыні́ць што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шта́нга

(ням. Stange)

1) металічны прут як састаўная частка многіх інструментаў, механізмаў (напр. буравая ш.);

2) бакавая стойка (часам і верхняя перакладзіна) футбольных і хакейных варот;

3) спартыўны снарад у выглядзе металічнага прута з дыскамі на абодвух канцах для заняткаў цяжкай атлетыкай.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

электро́д

(ад гр. elektron = янтар + hodos = дарога)

1) праваднік, якім заканчваецца ўчастак электрычнага ланцуга;

2) састаўная частка гальванічнага элемента, матэрыял якога непасрэдна ўдзельнічае ў электрахімічнай рэакцыі;

3) праваднік у выглядзе сеткі або пласціны, змешчаны ўнутры электроннай лямпы з мэтай стварэння электрычнага поля.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Га́піць ’біць’, га́піцца ’біцца’ (Шатал.). Няяснае слова. Няма ў суседніх мовах. Этымалогія гэтай лексемы не можа пакуль што выходзіць за рамкі агульных меркаванняў і дагадак. Магчыма, гэта гукапераймальнае ўтварэнне (ад выклічніка тыпу ўкр. геп!, які перадае гук пры падзенні або ўдары: ге́пати ’ўдарыць; падаць з шумам і да т. п.’). А магчыма, ёсць і нейкая сувязь са словам тыпу ўкр. га́пка ’задняя частка цела, podex’: *гапіць < *’біць па задняй частцы цела’ (→ ’біць наогул’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́каўка 1, ма́кыўка ’плод маку, галоўка’, ’верхняя частка чаго-небудзь (галавы, купала царквы, гары’ (ТСБМ, Грыг., Нас., Шат., Яшк., Мат. Гом., Ян., Сл. ПЗБ), ’рэпіца ў каровы’ (пух., З нар. сл.), гарадоц. макавіца ’тс’ (Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі з макавая галоўка. Да мак (гл.).

Ма́каўка 2, макоўка ’гарлачык белы, Nymphaea alba L.’ (гом., Кіс., Ян.) утварылася ў выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з макаўка 1 (гл.); параўн. укр. ма́ківка ’кветка маку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курапа́тка ’дзікая птушка атрада курыных’ (ТСБМ). Укр. куропатка, куропатва, рус. куропатка, куропатва ’тс’, польск. kuropatwa, чэш. koroptev, славац. kuroptwa, в.-луж. kurotwa ’тс’. Паўднёваславянскія мовы паралелей да гэтага слова не ведаюць Рэканструкцыя дае прасл. kuro‑pъty. Першая частка гэтага складанага слова ўзыходзіць да kurъ, kura (гл. кур, кура), другая — да агульнай назвы птушак pъta (гл. птушка). Такім чынам, першаснае значэнне ’птушка, падобная да курыцы’. Падрабязна з улікам апошняй літаратуры гл. Слаўскі, 3, 407–409.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анагды́сь, ана́дысь, анагдай, анодысь, анада́сь, ано́гды, анадо́е ’пазаўчора, гэтымі днямі’ (Яруш., Шпіл., Касп., Жд., Бяльк.). Гэтыя прыслоўі ўтвораны з займеннікавага элемента *он‑ (*оно‑) ’той’, каранёвага элемента ‑(г)д‑, які мае часавае значэнне, элемента канчатка, што цяпер успрымаецца (як, дарэчы, і ‑гд‑) як суфіксальны элемент (гл. Шуба, Прыслоўе, 60), часціцы -сь. Сюды ж паводле першых дзвюх частак адносіцца і анагдо́вень, анагдо́вінь ’тс’ (Касп.), але апошняя частка гэтых прыслоўяў няясная, магчыма, ад займенніка овъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)