1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раздзяляцца, распадацца на часткі ад уздзеяння якой-н. сілы.
Ломяцца, як шкло, ільдзіны.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Псавацца, станавіцца непрыгодным.
Машына паламалася.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Парушацца, разбурацца (пра што-н. прывычнае, запланаванае).
Часта мае планы ламаліся.
4. Быць перапоўненым мноствам чаго-н., гнуцца пад цяжарам.
Стол ламаўся ад яды.
Голле ломіцца ад сліў.
Калёсы ломяцца ад грузу.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пра мужчынскі голас у пераходным узросце: змяняць свой тэмбр і дыяпазон.
6. Ісці напралом, імкнуцца сілай пранікнуць куды-н. (разм.).
Ламацца ў дзверы.
◊
Ламацца ў адчыненыя дзверы — даводзіць тое, што ўсім вядома.
|| зак.злама́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., зло́міцца (да 1—5 знач.) іпалама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́міцца (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАЛУ́ЖСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ Размешчана ў цэнтры Еўрапейскай ч. Расійскай Федэрацыі. Утворана 5.7.1944. Пл. 29,9 тыс.км². Нас. 1097 тыс.чал., гарадскога 72% (1996). Цэнтр — г.Калуга. Найб. гарады: Обнінск, Людзінава, Сухінічы, Кондрава, Малаяраславец, Кіраў.
Прырода. Паверхня — узгорыстая раўніна, густа расчлянёная далінамі рэк, ярамі і лагчынамі. Большая ч.тэр. занята Смаленскім і Сярэднярускім узвышшамі. Пераважаюць вышыні 150—250 м, найб. 279 м. Карысныя выкапні: буры вугаль, фасфарыты, вапнякі, гліны, кварцавыя пяскі, торф. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -10 °C, ліп. 18 °C. Гадавая колькасць ападкаў 550—650 мм. Гал. рэкі: Ака з прытокамі Жыздра, Угра, Шаня, Таруса, Пратва (бас.р. Волга), Балва і Снопаць (бас.р. Дняпро). Многа штучных вадаёмаў, найб. Людзінаўскае вадасховішча. Глебы на Пн і ПдЗ дзярнова-падзолістыя, у цэнтры і на У шэрыя лясныя. Пад лесам (хвоя, елка, бяроза, асіна) каля 40% тэр. У межах К.в. Угрынска-Жыздрынскі нац. парк і запаведнік «Калужскія засекі».
Гаспадарка. Прамысловасць шматгаліновая: маш.-буд. і металаапр. (турбіны, цеплавозы, электратэхн. вырабы, прылады, помпы, пуцеўкладчыкі), лёгкая (шарсцяная, гарбарная, трыкатажная, швейная, маст. вырабаў), харч. (мясная, плодакансервавая, крухмальная), дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая (піламатэрыялы, мэбля, запалкі, папера), буд. матэрыялаў (шкло, фаянс, жалезабетонныя вырабы, цэгла), хім. (вырабы з пластмасы і палімерных матэрыялаў). Здабыча бурага вугалю (Падмаскоўны вугальны бас.), торфу, буд. матэрыялаў. Першая ў свеце АЭС (Обнінск). Пад с.-г. ўгоддзямі 46,6% тэр. Вырошчваюць збожжавыя (жыта, грэчка, ячмень, пшаніца, авёс), бульбу, агародніну, кармавыя культуры, з тэхнічных — лён-даўгунец. Малочна-мясная жывёлагадоўля. Свіна-, авечка-, птушкагадоўля. Пагалоўе (тыс. галоў, 1996): буйн. раг. жывёлы — 361,4, свіней — 153. Па тэр. К.в. праходзяць чыгункі Масква—Сухінічы—Унеча, Вязьма—Калуга—Тула, Смаленск—Сухінічы—Бялёў, Вязьма—Людзінава—Бранск; аўтадарогі Масква—Малаяраславец—Рослаўль, Масква—Калуга—Арол. Суднаходства па р. Ака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Тое, што і гульня (у 1 знач.). У гулянках пралятала маё дзіцячае жыццё.Багдановіч.І стаяць, сумуюць санкі, Не знайсці хлапцам гулянкі, Бо не выпаў снег.Кірэенка.
2.Разм. Вечарынка з песнямі, танцамі, гульнямі. Эх, чаму я не скрыпач, не Янка, Што заўсёды Зою праважае, Што заўсёды ў клубе, на гулянках Песні ёй лірычныя іграе.Танк.Пад канец гулянкі шкло зачэрнівалася ад сажы, танцы спыняліся і ўсе разыходзіліся па хатах.Пальчэўскі.
3.Разм. Вясёлае гулянне з частаваннем. Сынок нарадзіўся — гулянка была.Мыслівец.Гулянкі ж высокіх гасцей і стэнаграмы іх тостаў Андрэя Міхайлавіча ні ў якой меры не цікавілі.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак.
1.што і без дап. Жаваць некаторы час. Заклейваючы папяросу,.. [Нахлябіч] доўга слініў паперу языком, пасля пажаваў яе.Чорны.//чым. Разм. Зрабіць некалькі жавальных рухаў. [Стары] паглядзеў на ваду, .. на лазнякі, на чыстае, як добрае шкло, неба і пажаваў сківіцамі: гэта ж ён, на Дняпры!Лупсякоў.
2.што, чаго і без дап.Разм. Паесці крыху. Схаваўшыся пад маладую разлапістую яліну, .. [Ядвіся] развязала хатулёк, без смаку пажавала адсырэлы хлеб.Асіпенка.Неўзабаве па свежых заечых слядах завіталі на лясную дарогу лісіцы. Не духмянага сена, вядома, пажаваць, а ў надзеі зайчацінай пажывіцца.Ігнаценка.— Конь вунь змарыўся. Няхай пажуе трохі.Якімовіч.
3.што. Разм. Сапсаваць, жуючы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́рскі, ‑аў; адз. пырска, ‑і, ДМ пырсцы, ж.
Кроплі вадкасці, якія разлятаюцца ад удару, усплёску і пад. Вунь — пляснуў шчупак па вадзе, Аж пырскі наўкруг паляцелі.Бялевіч.Бочка на драбінах кідалася і аблівалася пырскамі.Лобан.// Дробныя часцінкі чаго‑н., што разлятаецца ў розныя бакі. Конь ахвотна бег з паднятай галавою, і снег з-пад капытоў разлятаўся ў бакі пырскамі камячкоў.Пестрак.Спалохана войкае шкло, танюткімі пырскамі рассыпаўшыся па падлозе.Скрыган.//перан. Пра рассеяныя прамяні святла. Сонца заходзіла, распырскваючы чырвона-медзяныя пырскі па траве, па белай кары маладых бярозак.Мурашка.Па франтонах, па карнізах І па трубах сонца льецца І ва ўсіх фантанах знізу На мільёны пырскаў б’ецца.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Плешчучы, праліць; разліць па якой‑н. паверхні. Распляскаць ваду з вёдзер./уперан.ужыв.І паверыш пры сустрэчы У яе жаночы лёс: Свайго шчасця не расплешча, У бядзе не схіліць плечы І дарма не ўроніць слёз.Пысін.
2.перан.Разм. Расказаць тое, чаго не трэба гаварыць. «Гэтыя [старыя] адразу расплешчуць па ўсяму сялу, як толькі ўбачаць мяне ў царкве», — падумаў Сцёпка.П. Ткачоў.
Расплюшчыць. Бацька казаў, што то паўпудовы молат, ім б’юць, калі трэба распляскаць якую-небудзь тоўстую жаляз[я]ку.Сабаленка.Дрыжучы ад страху,.. [Майка] распляскала нос аб шкло і круглымі вачыма сачыла за .. [Лазнікам].Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
5.разм. (адужаць) bewältigen vt; fértig wérden (што-н. mit D);
◊
выця́гваць (усе) жы́лы чым-н. mit etw. (D) quälen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бі́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад біць (у 1–3, 10 і 16 знач.).
2.узнач.прым. Зарэзаны, забіты; настраляны (пра дзічыну). Завёзшы свініну.., [Вадап’ян] варочаецца назад, пакінуўшы.. [на рынку] жонку, а па дарозе прыхваціць пару бітых ці жывых япрукоў, парадкуе іх, калі яны ўжо старгаваны і куплены бітымі.Колас.
3.узнач.прым. Разбіты на кавалкі; расколаты, раструшчаны. Бітае шкло звонка храбусціць пад нагамі.Лынькоў.На месцы бацькавага дома, зарослы травой і адуванчыкамі, узнімаўся курган з бітай цэглы.Карпюк.
4.узнач.прым. Валены. У мяне на нагах таксама някепскі абутак — бітыя валёнкі.Місько.
•••
Бітая гадзінагл. гадзіна.
Бітая дарогагл. дарога.
Карта (стаўка) бітагл. карта.
Козыр бітыгл. козыр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Дастаць, выцягнуць усе, многае або вялікую колькасць чаго‑н. Падаставаць кнігі з шафы. □ Невядомы.. падаставаў цвічкі, якія трымалі шкло, выняў шыбу і, прасунуўшы руку ў сярэдзіну, адшчапіў кручок.Курто.[Антон Аўдзеевіч:] Колькі.. [лейтэнант] падаставаў мін, колькі разоў хадзіў па краю бездані...Кірэенка.//(1і2ас.неўжыв.). Выняць што‑н. схаванае — пра ўсіх, многіх. Апусцела пляцоўка: адны пайшлі абедаць у сталоўку, другія падаставалі загорнутыя ў газеты пакуначкі, паселі на шпалы і са смакам падмацоўваліся.Дадзіёмаў.Канвойнікі спыніліся пад вярбою, зараз жа падаставалі кісеты і пачалі вярцець папяросы.Колас.
2.(1і2ас.неўжыв.). Набыць, раздабыць што‑н. — пра ўсіх, многіх. — Нашы хлопцы немаведама скуль падаставалі стрэльбы і давай жарыць.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)