раздзел інфарматыкі, які вывучае метады, спосабы і прыёмы мадэліравання і ўзнаўлення з дапамогай ЭВМ разумовай дзейнасці чалавека, звязанай з рашэннем розных задач. Асн. дастасаванні адносяцца да робататэхнікі і стварэння метадаў, сродкаў і тэхналогій праектавання камп’ютэрных сістэм спец. класа — інтэлектуальных сістэм (ІС).
Сфарміраваўся як навук. кірунак упач. 1970-х г. на аснове дасягненняў псіхалогіі, біялогіі, медыцыны, нейрафізіялогіі, лінгвістыкі, семіётыкі, матэм. логікі, праграміравання, выліч. тэхнікі, стварэння баз ведаў, экспертных сістэм і інш.Асн. праблемы: мадэліраванне разважанняў, фарміраванне паняццяў, распазнаванне вобразаў (у т. л. зрокавых, гукавых), прагназаванне адаптацыі, вылічэнняў, творчасці і інш., а таксама рэалізацыя мадэлей гэтых працэсаў у ІС. Адрозненне ІС адтрадыц. камп’ютэрных сістэм: магчымасць навучацца новым відам дзейнасці — знаходзіць рашэнне задачы без папярэдне зададзенага алгарытму, напр., карыстальнік дае патрэбнае заданне, а праграму для яго выканання ІС будуе сама.
Літ.:
Искусственный интеллект: Справ. Кн. 1—3. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМЕХАНІЗА́ЦЫЯ ГЛЕБААПРАЦО́ЎКІ,
выкарыстанне электрыфікаваных с.-г. прылад для апрацоўкі глебы і ўнясення ўгнаенняў у цяпліцах, парніках, на прысядзібных участках і інш.Найб. пашыраны электраматыкі, электрафрэзы, электрамотаблокі з кабельным электрасілкаваннем і інш.
Электраматыкай ЭМ-12А рыхляць глебу, вынішчаюць пустазелле, перамешваюць угнаенне з глебай у ахаваным грунце, садах, ягадніках, на агародах. Электрафрэзай ФС-0,7 апрацоўваюць глебу, рыхтуюць сумесі для торфаперагнойных гаршкоў, стэрылізуюць глебу ядахімікатамі. Рабочыя органы іх — спец. фрэзы і ротары з нажамі (фрэзамі). Уадрозненнеадмотаблокаў Э.г. зніжае шум, не загазоўвае цяпліцы і парнікі.
Літ.:
Данейко В.А., Крутов А.В. Применение электрической энергии в сельском хозяйстве. Мн., 2001.
В.М.Кандрацьеў.
Схемы прылад для электрамеханізацыі глебаапрацоўкі: а — электраматыкі (1 — фрэза, 2 — электрарухавік, 3 — штанга, 4 — кабелі, 5 — пераўтваральнік частаты); б — электрафрэзы (1 — электрарухавік, 2 — рэдуктар з абгоннай і засцерагальнай муфтамі, 3 — ротар, 4 — апорны нож, 5 — электрашафа з кабелямі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАТЫ́П (адгрэч. prototypon правобраз),
рэальная асоба, якая паслужыла асновай для стварэння літ. вобраза, персанажа. Арыентаванасць на П., характар яго выкарыстання залежаць ад кірунку, жанру і творчай індывідуальнасці пісьменніка. Наяўнасць П. з’яўляецца істотнай рысай рэалістычнай творчасці з яе жыццепадабенствам, псіхалагізмам, быт. каларытам, уадрозненнеад л-р і стыляў з высокай ступенню нарматыўнасці і дэманстратыўнай умоўнасцю (класіцызм, барока, сентыменталізм). Паказваючы рэальную асобу, пісьменнік не капіруе характар і жыццё П., а адбірае патрэбнае яму. Зварот да П. найб. характэрны ў аўтабіягр. творах (трылогія Л.Талстога «Дзяцінства», «Гады падлетка», «Юнацтва», паэма Я.Коласа «Новая зямля») і ў лірыцы, дзе ў якасці П. лірычнага героя выступае сам аўтар. Уліт. персанажа можа быць некалькі П. (вобраз Грушніцкага ў рамане М.Лермантава «Герой нашага часу»), у некалькіх літ. персанажаў можа быць адзін П. (П. для вобразаў Садовіча ў рамане Я.Коласа «На ростанях», Баса-Грэнкі ў п’есе Я.Коласа «Забастоўшчыкі», Сташынскага ў рамане А.Фадзеева «Разгром» паслужыў А.Сянкевіч). Але часцей аўтар, ствараючы вобраз, асноўваецца на адной рэальнай асобе. якую ўспрымае як блізкі да маст. завершанасці тып (П. для вобраза дзеда Талаша ў аповесці Я.Коласа «Дрыгва» паслужыў В.І.Талаш, для вобраза Чубара ў рамане І.Чыгрынава «Плач перапёлкі» М.Сяднёў).
Літ.:
Атрашкевіч В.І. Ад прататыпа да вобраза. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАЛО́Г (адмана... + грэч. logos слова, мова), маналагічнае маўленне,
форма (тып) маўлення, разлічаная на пасіўнае і апасродкаванае ўспрыняцце (уадрозненнеаддыялогу). М. ўласцівы значныя па памеры адрэзкі тэксту, якія складаюцца са структурна і змястоўна звязаных паміж сабой выказванняў, маюць індывід. кампазіцыйную будову і адносную сэнсавую завершанасць. Ступень праяўлення гэтых прыкмет залежыць ад жанравай (маст. М., аратарская прамова, быт. апавяданне і інш.) і ад функцыянальна-камунікатыўнай (апавяданне, разважанне, перакананне і інш.) прыналежнасці. Стылістычныя асаблівасці М. абумоўліваюць унутрыжанравыя адрозненні (аўтарская і простая мова персанажаў, навук. даклад і агітацыйнае выступленне) і вуснае ці пісьмовае ажыццяўленне маўленчага акта: пабудова сказаў, сінтакс. спосабы іх спалучэння, лексічны адбор і інш. М. можа быць у пэўнай ступені «дыялагізаваны»: уключаць звароткі, рытарычныя пытанні і інш. М. у літаратуры і тэатры — кампанент маст. твора ці самаст. жанр, аформлены пры дапамозе маналагічнага маўлення. У драме (спектаклі, кінафільме) — выказванне персанажа, звернутае да самога сябе або да інш. асоб, але фармальна не звязанае з іх рэплікамі.
Характэрны для трагедыі антычнасці, барока, Адраджэння, класіцызму, драмы рамантызму, сучаснай нерэалістычнай драмы, манадрамы (п’есы ў форме М.). Своеасаблівым М.-споведдзю ці М.-пропаведдзю з’яўляецца лірыка (пераважна т.зв. суб’ектыўная). Маналагічная форма ў эпасе — апавяданне ад першай асобы, у т. л.сказ. Асаблівая разнавіднасць М. — унутраны М. («плынь свядомасці»). Найб. часта М. карыстаюцца для выяўлення інтымных перажыванняў, абгрунтавання пэўнай ідэі, матывацыі ўчынкаў і паводзін, растлумачэння ранейшых падзей (пралогавая інфармацыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абкарна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Падрэзаць, абстрыгчы вельмі коратка, няроўна. Абкарнаць валасы.// Няўмела скараціць які‑н. тэкст, зрабіць непажаданыя купюры. Абкарнаць кнігу.//перан. Пазбавіць якое‑н. вучэнне, тэорыю чаго‑н. істотнага; сказіць. Не баючыся памыліцца, можна сказаць, што з гэтага, надзвычай багатага думкамі, разважання Энгельса сапраўдным здабыткам сацыялістычнай думкі ў сучасных сацыялістычных партыях стала толькі тое, што дзяржава «адмірае», па Марксу, уадрозненнеад анархічнага вучэння аб «адмене» дзяржавы. Так абкарнаць марксізм значыць звесці яго да апартунізму, бо пры такім «тлумачэнні» застаецца толькі смутнае ўяўленне аб павольным, роўным, паступовым змяненні, аб адсутнасці скачкоў і бур, аб адсутнасць рэвалюцыі.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗІГАМІЦЭ́ТЫ (Zygomycetes),
клас ніжэйшых грыбоў. 4 парадкі: мукаральныя (Mucorales), эндаганальныя (Éndogonales), энтамафтаральныя (Entomophthorales), заапагавыя (Zoopagales). 40 родаў, больш за 500 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўн. Амерыцы. На Беларусі каля 20 відаў з парадкаў мукаральных і энтамафтаральных. Сапратрофы, ёсць паразіты. Пасяляюцца ў глебе, на агародніне, псуюць харч. прадукты, выклікаюць мукарамікозы жывёл і чалавека, гніенне с.-г. прадукцыі. Некат. віды з родаў мукор, фікаміцэс і інш. выкарыстоўваюцца ў мікрабіял. і харч. прам-сці, віды энтамафтаральных — для біял. барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.
Міцэлій добра развіты, шмат’ядзерны, няклетачны, у спелым стане падзелены на клеткі. У клетачных абалонках ёсць хіцін, хітазан, часам глюкан. Палавы працэс — зігагамія (зліццё 2 недыферэнцыраваных на гаметы клетак) з утварэннем зігаспораў (адсюль назва). Зігота ўтварае спарангій з рознымі па палавым знаку спорамі ў адрозненнеад бясполага спарангія. Бясполае размнажэнне нерухомымі спарангіяспорамі або канідыямі. Органы бясполага размнажэння марфал. разнастайныя (сістэм. прыкмета).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЭАРЭГУЛЯ́РНЫЯ ПАЛІМЕ́РЫ,
палімеры, лінейныя макрамалекулы якіх складаюцца з манамерных звёнаў аднолькавай або розных прасторавых канфігурацый, што чаргуюцца паводле пэўнай заканамернасці.
Канфігурацыя асобных звёнаў вызначаецца прасторавым размяшчэннем замяшчальнікаў вакол цэнтраў стэрэаізамерыі — тэтраэдрычнага атама вугляроду, падвойнай сувязі або цыкла (гл.Прасторавая ізамерыя). Упарадкаванае размяшчэнне эквівалентных цэнтраў стэрэаізамерыі ў асн. ланцугу наз.тактычнасцю. Палімер, у якім кожнае манамернае звяно мае адзін Цэнтр стэрэаізамерыі, наз.ізатактычным, калі канфігурацыі гэтых цэнтраў аднолькавыя, або сіндыятактычным, калі суседнія цэнтры маюць процілеглыя канфігурацыі. Да С.п. адносяць каўчук натуральны (1,4-цыс-поліізапрэн), гутаперчу (1,4-транс-поліізапрэн), цэлюлозу і некат. яе вытворныя, якія, як і большасць сінт. С.п., маюць ізатактычную структуру. Асн.адрозненне С.п. ад нерэгулярных (атактычных) — здольнасць С.п. утвараць трохвымерныя крышталі. У прам-сці выпускаюць шэраг С.п. (напр., ізатактычны поліпрапілен, стэрэарэгулярны бутадыенавы каўчук), якія маюць лепшыя фіз.-хім. ўласцівасці, чым адпаведныя атактычныя палімеры. Гл. таксама Высокамалекулярныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНЫЯ РЭСУ́РСЫ,
сукупнасць усіх матэрыяльных, працоўных і прыродных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці тавараў і паслуг. Матэрыяльныя рэсурсы — гэта зямля (уласна зямля, лясы, воды, радовішчы) або сыравіна, капітал або інвестыцыі. Вытв-сць і назапашванне інвестыцыйных рэсурсаў (інвесціраванне) прадугледжвае стварэнне інвестыцыйных тавараў, якія ў адрозненнеад спажывецкіх, што непасрэдна задавальняюць патрэбы насельніцтва, робяць гэта ўскосна, забяспечваюць вытв-сць, у т. л. спажывецкіх тавараў. У якасці капіталаў не разглядаюцца грошы, якія не з’яўляюцца Э.р., бо самі па сабе нічога не ствараюць. Працоўныя рэсурсы — гэта мэтанакіраваная дзейнасць чалавека, выкарыстанне яго фіз. і разумовых здольнасцей. Прадпрымальніцкая дзейнасць — гэта здольнасць прадпрымальнікаў браць на сябе ініцыятыву злучэння Э.р., прымаць рашэнні і несці за іх адказнасць. Э.р. абмежаваныя, валодаюць здольнасцю прыносіць прыбытак, рэнту, працэнт, зарплату, плацяжы і інш. Своеасаблівымі Э.р. з’яўляюцца час, які таксама абмежаваны і не аднаўляецца, тэхналогія і арганізацыя вытв-сці, інфраструктура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МІ-ЗЫРА́НСКАЯ МО́ВА,
адна з пермскіх моў (галіна фіна-угорскіх моў). Пашырана ў Рэспубліцы Комі, часткова на Кольскім п-ве, у Ямала-Ненецкай і Ханты-Мансійскай аўт. акругах Расіі. Дыялекты: прысыктыўкарскі (аснова літ. мовы), ніжневычагодскі, верхневычагодскі, сярэднесысольскі, верхнесысольскі, вымскі, лузкалецкі, іжамскі, пячорскі, удорскі. Уадрозненнеад роднаснай ёй комі-пярмяцкай мовы характэрна захаванне гука «л» ва ўсіх дыялектах, націск на 1-м складзе, клічная форма назоўнікаў на -ой. У марфалогіі — адзінае скланенне і спражэнне. У лексіцы шмат аднаскладовых слоў.
Да пач. 20 ст. ў комі-зыран не было адзінай літ. мовы (рэліг.л-ра выдавалася на дыялектах). Літ. мова склалася пасля 1917. Пісьменства створана місіянерам Стафанам Пермскім у 2-й пал. 14 ст.У 17 ст. выцеснена пісьменствам на аснове славяна-рус. графікі. З 1918 выкарыстоўваўся рус. алфавіт, з 1920 — са значна змененымі графемамі, з пач. 1930-х г. — лац., з канца 1930-х г.рус. графіка з увядзеннем дадатковых літар «і», «б».
Літ.:
Современный коми язык. Ч. 1—2. Сыктывкар, 1955—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́НА (Rubus),
падрод кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 120 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі. У культуры з 4 ст. Культурныя сарты атрыманы на аснове М. звычайнай, або чырвонай (R. idaeus), М. чорнаваласістай (R. melanolasius) і інш. На Беларусі найб. вядомая М. звычайная. Трапляецца ў сырых лясах, хмызняках, вырошчваюцца сарты Навіна Кузьміна, Новакітаеўская, Ньюбург і інш., ёсць рэмантантныя (пладаносяць увесь вегетацыйны перыяд).
Лістападныя Кусты выш. да 3 м са шматгадовым карэнішчам. Сцёблы аднагадовыя — зялёныя, двухгадовыя — адраўнелыя, з шыпамі. Лісце непарнаперыстае, трайчастае. Кветкі двухполыя, белыя, суквецце — гронка або шчыток. Плод — складаная касцянка, чырв. ці жоўтая, уадрозненнеад ажыны лёгка здымаецца з кветаложа. Плады маюць у сабе 5—7% цукру, 1,5—2% арган.к-т, вітаміны B, C, карацін, флаваноіды, фітастэрыны. Выкарыстоўваюцца свежыя і сушаныя, на кандытарскія вырабы, у медыцыне.