ЖАГРАНКО́Ў (Іван Міхайлавіч) (10.11.1923, в. Паловы Асташкаўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 3.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў, Герой Сав. Саюза (1945). Камандзір стралк. аддзялення сяржант Ж. у складзе войск 1-га Прыбалтыйскага фронту вызначыўся ў баі за в. Траецкае Ветрынскага р-на Віцебскай вобл.: са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк, падарваў яго і загінуў сам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫНКО́ (Сцяпан Рыгоравіч) (1897, Акцябрскі р-н Гомельскай вобл. — жн. 1919),
удзельнік грамадзянскай вайны. У час ням. акупацыі (1918) камандзір партыз. атрада (130 чал.). Пасля вызвалення Бабруйскага пав. ў ліст. 1918 камандзір батальёна, сфарміраванага з б. падпольшчыкаў і партызан. Удзельнічаў у падаўленні стракапытаўскага мяцяжу 1919 у Гомелі. З 1919 на фронце. Загінуў у баі пад Бабруйскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Веньямін Леанідавіч) (24.4.1923, в. Дабрышчава Камсамольскага р-на Іванаўскай вобл., Расія — 20.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1942. Разведчык асобнай разведроты сяржант З. 20.7.1944 у баі каля воз. Дрысвяты, прыкрываючы адыход разведчыкаў, быў цяжка паранены. Калі гітлераўцы акружылі яго, гранатай падарваў сябе і ворагаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІЯ-УЛЬ-ХАК (Махамад) (12.8.1924, г. Джаландхар, Індыя — 17.8.1988),
пакістанскі ваен. і дзярж. дзеяч. Удзельнікінд.-пакістанскіх войнаў (1965, 1971). З 1973 генерал і нач. штаба сухапутнай арміі. У 1977 узначаліў дзярж.ваен. пераварот, у 1977—78 кіраўнік урада і ваен. адміністрацыі. З 1978 прэзідэнт Пакістана. Імкнуўся да ісламізацыі эканам. і грамадскага жыцця ў краіне. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАІСКА́КІС ((Karaiskakēs) Георгіяс) (каля 1780, г. Аграфа, Грэцыя — 4.5.1827),
дзеяч грэчаскага нац.-вызв. руху, военачальнік. Удзельнік руху клефтаў. У пач.грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29 камандаваў атрадам, пасля партыз. атрадам у тыле тур. арміі. У 1826 галоўнакамандуючы войскамі кантынент. Грэцыі, якія ў снеж. 1826 вызвалілі значную ч.Цэнтр. Грэцыі. Забіты ў баі пры вызваленні Акропаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЮ́КАЎ (Міхаіл Міхайлавіч) (5.11.1924, с. Отара-Абашава Кемераўскай вобл., Расія — 30.9.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Цэнтр. фронце. Кулямётчык радавы К. вызначыўся пры вызваленні Гомельскага р-на: 30.9.1943 у баі за пас. Скіток адбіў 3 контратакі ворага, цяжка паранены адстрэльваўся да апошняга патрона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАМБЕ́Т УТЭМІ́САЎ (1804, Заходне-Казахстанская вобл., Казахстан — 20.10.1846),
казахскі паэт, удзельнік і натхняльнік сял. антыкаланіяльнага і антыфеад. паўстання ў 1830-я г. Аўтар песень і паэм (каля 40), тэматычна скіраваных супраць сац. і нац. несправядлівасці, дэспатызму прыгнятальнікаў. Яго творы, адметныя гуманіст. пафасам, вызначаліся лаканізмам, афарыстычнасцю, экспрэсіўнасцю вобразаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНО́ЦІ ((Menotti) Чыра) (22.1.1798, г. Карпі, Італія — 26.5.1831),
дзеяч італьян.нац.-вызв. руху. Фабрыкант у г. Мадэна (сталіцы аднайм. герцагства). Удзельнік руху карбанарыяў. Узначаліў рэв. змову з мэтай дасягнення адзінства і незалежнасці Італіі. Арыштаваны 3.2.1831 напярэдадні падрыхтаванага ім паўстання ў Мадэне, якое перарасло ў рэвалюцыю ў Цэнтр. Італіі. Пасля задушэння рэвалюцыі аўстр. войскамі (сак. 1831) М. пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЙСЕНГО́Ф ((Weyssenhoff) Ян) (1774, в. Анджэльмуйжэ Рэжыцкага пав., цяпер Латвія — 19.5.1848),
вайсковы дзеяч ВКЛ. З 1789 на ваеннай службе ВКЛ у 8-м палку пяхоты ў Нясвіжы. Удзельнік вайны супраць экспансіі Расіі ў 1792, бітвы пад Мірам. У час паўстання 1794 ад’ютант Я.Ясінскага, прызначаны А.Т.Касцюшкам маёрам кавалерыі. Пасля задушэння паўстання вандраваў па Еўропе. У 1806 далучыўся да войска ген. Я.Г.Дамброўскага, удзельнічаў у паўстанні на зах.-польскіх землях супраць прускага панавання, у ваен. дзеяннях 1809 супраць Аўстрыі на баку Напалеона. У вайне 1812 ад’ютант ген. Ю.Заёнчака, удзельнік бітваў пад Смаленскам, Барадзіном і інш. У 1813 атрымаў ад Напалеона званне ген. брыгады. Удзельнічаў у арганізацыі арміі Каралеўства Польскага ў складзе Рас. імперыі, з 1826 ген. дывізіі. У час паўстання 1830—31 камандаваў дывізіяй уланаў, браў удзел у фарміраванні Надвіслянскага легіёна, камандаваў войскамі Кракаўскага ваяв. У 1831—33 у ссылцы ў Кастраме. Аўтар мемуараў.
Тв.:
Pamiętnik generała Jana Weyssenhoffa. Warszawa, 1904.
удзельнікрэв. руху ў Расіі, філосаф-марксіст. У 1882 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны з Харкаўскага вет. ін-та. Стварыў нарадавольскія гурткі ў Сімферопалі, Адэсе. У 1887 арыштаваны і сасланы на 10 гадоў у Верхаянск. Удзельнік Сібірскага с.-д. саюза (1901), чл. Саратаўскага к-таРСДРП (1902—03), працаваў у с.-д. арг-цыях Растова-на-Доне, Баку, Тыфліса, Кутаісі. Супрацоўнічаў у газ. «Искра». Дэлегат II з’езда РСДРП (1903), бальшавік. Пасля з’езда застаўся за мяжой. Пад псеўд. К.Грабоўскі ў 1910 выдаў кн. «Далоў матэрыялізм!»: (Крытыка эмпірыякрытычнай крытыкі)». Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. З жн. 1917 у Петраградскім к-це РСДРП(б), удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Кастр.ўзбр. паўстання. Адзін з арганізатараў Наркамата замежных спраў РСФСР. З 1918 на кіруючай ваен.-паліт. рабоце ў Чырв. Арміі, з 1920 на навук.-пед. рабоце ў Маскве.