агрэга́т, ‑а і ‑у, М ‑гаце, м.

1. ‑а. Канструктыўнае спалучэнне ў адно цэлае некалькіх машын, апаратаў для эфектыўнай сумеснай работы. Новы матор паставілі, перагрэвы зніклі, агрэгат мог працаваць хоць і цэлыя суткі без перапынку. Кулакоўскі. // Складаная частка машыны, апарата, якая ўяўляецца як адзінае цэлае, напрыклад, рухавік аўтамабіля, каробка перадач.

2. ‑у. Сукупнасць мінералаў, якія складаюць горную пароду. Кожная калаідальная частачка прадстаўляе сабой агрэгат з сукупнасці многіх малекул. Гаркуша. // Усякае рэчыва, утворанае механічным спалучэннем аднародных або разнародных частак.

[Ад лац. aggregatus — сабраны, злучаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збег, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. збегчы (у 2 знач.); сцёк, збяганне вады па нахільнай паверхні. Збег вясковых вод.

2. ‑у. Месца, паглыбленне, па якім збягае вада. Стаць на самым збегу вады.

3. ‑у. Спалучэнне, злучэнне чаго‑н. Збег зычных. Збег акалічнасцей. □ — Ты гэтак трапна папаў да нас, што .. цяжка чакаць падобнага збегу абставін. Гартны.

4. ‑а. Уст. Уцякач, бягляк. Верхавы махнуў .. [салдату] шабляй, даў знак спыніцца — злавіць збега ён браўся сам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напярэ́ймы, прысл. і прыназ.

Разм.

1. прысл. З мэтай перахапіць каго‑, што‑н., рухаючыся яму насустрач; наперарэз. Бегчы напярэймы. □ Людзі павыбягалі з хат і зямлянак, бягуць напярэймы, каб спыніць вала. Марціновіч.

2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназ. «напярэймы» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для ўказання на асобу або прадмет, якім імкнуцца зайсці наперад, каб перахапіць іх. Ад лесу ўлева напярэймы ўцекачу выбег польскі салдат. Колас. Удалечыні быў відзён яшчэ адзін трактар, і я пайшоў напярэймы яму. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ткані́на, ‑ы, ж.

1. Выраб, атрыманы ў працэсе ткання на ткацкім станку; матэрыя, матэрыял. Ільняныя тканіны. □ Саромеючыся бацькі, .. [Марына] ціхом дастала вішнёвую тканіну і панесла шыць. Чорны. Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны [ткачыхі]. Багдановіч. Паглядзіш на такую тканіну, на яркае спалучэнне колераў і скажаш адразу — Афрыка! В. Вольскі.

2. перан. Тое, што складае аснову, змест якога‑н. мастацкага твора. Музычная тканіна оперы. Тканіна сюжэта. □ [Літаратурныя ўстаркі] ўвязваліся ў агульную тканіну пазмы, але маглі ісці ў свет асобна, адны... Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ако́рд

(іт. accordo = згода, сугучнасць)

1) спалучэнне некалькіх музычных гукаў рознай вышыні, якое ўспрымаецца як гукавое адзінства;

2) набор струн для смычковага або шчыпковага музычнага інструмента;

3) перан. дзеянне, якім што-н. завяршаецца (напр. заключны а.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фра́за

(гр. phrasis = выраз, моўны зварот)

1) інтанацыйна аформленае спалучэнне слоў, якое выражае думку (напр. вымавіць фразу);

2) перан. напышлівы, беззмястоўны выраз (напр. пустая ф.);

3) муз. невялікая і адносна закончаная частка мелодыі (напр. музычная ф.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кампазі́цыя

(лац. compositio = складанне, спалучэнне)

1) будова мастацкага твора, абумоўленая яго зместам, характарам, прызначэннем (параўн. архітэктоніка 1);

2) мастацкі твор (музычны, жывапісны, скульптурны і інш.), які з’яўляецца арыгінальным спалучэннем асобных частак (напр. скульптурная к.);

3) тэорыя складання музычных твораў (займацца па класу кампазіцыі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

агрэга́т

(лац. aggregatus = злучаны)

1) спалучэнне рознатыповых машын, апаратаў у адну канструкцыю для сумеснай работы (напр. трубапракатны а.);

2) асобная, вузлавая частка складанай машыны, напр. рухавік аўтамабіля;

3) сукупнасць мінералаў, якія складаюць горную пароду;

4) рэчыва, утворанае механічным спалучэннем аднародных або разнародных частак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

калары́т

(іт. colorito, ад лац. color = колер)

1) гарманічнае спалучэнне фарбаў, колераў (у карціне, фрэсцы, мазаіцы), якое стварае пэўнае адзінства зместу і формы (напр. светлы к.);

2) перан. сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго-н. (напр. мясцовы к.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Тата́к ’нібыта, быццам’ (Сцяшк. Сл.), ’так як’ (Бузук, Паўдн.-бел.), та́тык ’як бы, нібы’ (мін., навагр., Стан.), татэ́к ’як’: рыжы, татэ́к я́годка (ПСл). Параўн. балг. та́тък ’там’, дыял. та́така ’далей, туды’. Са спалучэння та і так (гл.), або так як з прыпадабненнем к > т у пачатку слова, параўн. таек, гл. Балгарскія формы не зусім пераканальна разглядаюцца як спалучэнне часціцы і злучніка ta (гл. та) з падвойнай партыкулай t‑k (як у тутака), гл. ESSJ SG, 2, 647.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)