БАЗАРСАДА́ЕЎ (Кім Іванавіч) (н. 22.4.1937, с. Ачынскае Чыцінскай вобл.),
бурацкі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1963). З 1957 (з перапынкамі) саліст Бурацкага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Васіль («Прасвятленне» Б.Ямпілава), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.І.Глінкі (1962). Дзярж.прэмія Бураціі 1975.
англійскі хімік; заснавальнік метаду канфармацыйнага аналізу. Скончыў Імперскі каледж навукі і тэхнікі Лонданскага ун-та (1940). З 1957 праф. Лонданскага ун-та. З 1978 дырэктар Ін-та хіміі прыродных злучэнняў у Жыф-сюр-Івеце (Францыя). Навук. даследаванні па хіміі прыродных злучэнняў (стэроіды, тэрпеноіды, ферменты), фотахіміі і біясінтэзе. Нобелеўская прэмія 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ТЭ ((Bethe) Ганс Альбрэхт) (н. 2.7.1906, г. Страсбур, Францыя),
фізік-тэарэтык. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1928). У 1928—35 ва ун-тах Германіі і Англіі, з 1935 у ЗША. Навук. працы па квантавай механіцы, ядз. фізіцы, фізіцы цвёрдага цела і астрафізіцы. Вызначыў найб. імаверныя цыклы тэрмаядз. рэакцый, якія з’яўляюцца крыніцамі ўнутрызоркавай энергіі. Удзельнік стварэння атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЕ́ЕЎ (Таламуш) (н. 11.9.1935),
кіргізскі кінарэжысёр. Нар.арт. Кыргызстана (1975), нар.арт.СССР (1985). Скончыў Ленінградскі ін-т кінаінжынераў (1958). З 1964 рэжысёр на кінастудыі «Кіргізфільм». Найб. значныя работы: «Неба нашага дзяцінства» (1968), «Люты» (паводле аповесці М.Аўэзава «Шэры люты»), «Чырвоны яблык» (паводле Ч.Айтматава), «Нашчадак Белага Барса». Усе фільмы Акеева аб’ядноўвае трывалая сувязь з нац. культурай, сучаснае мысленне. Дзярж.прэмія Кыргызстана 1972.
грузінскі пісьменнік. Вучыўся ў Тбіліскім пед. ін-це. Аўтар зб-каў апавяданняў «Дарога» (1962), «Кошт перавалу» (1966), «Кропля мёду» (1968), аповесці «Міска дзядзькі Шата» (1965). У рамане «Дата Туташхія» (кн. 1—2, 1973—75; сцэнарый фільма «Берагі», 1980, Дзярж.прэміяСССР 1981) адлюстраваны жыццё Грузіі канца 19 — пач. 20 ст. і актуальныя маральна-этычныя праблемы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КШЫНСКІ (Сяргей Аркадзевіч) (27.10.1896, г. Пскоў, Расія — 20.9.1974),
рускі вучоны ў галіне электравакуумнай тэхнікі. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1956). У 1922 — 46 на прадпрыемствах Ленінграда і Новасібірска. З 1947 дырэктар н.-д. ін-та. Распрацаваў новы метад атрымання і даследавання сплаваў (1941—44). Стварыў шэраг электронных прылад. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1955. Ленінская прэмія 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКІ (Зіновій Майсеевіч) (15.10.1899, г. Карукаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 13.10.1984),
савецкі скульптар-партрэтыст. Нар. мастак СССР (1980). Чл.-кар.АМСССР (1954). Вучыўся ў Маскоўскім Вхутэмасе-Вхутэіне (1922—28). Творы вылучаюцца майстэрскай мадэліроўкай, выкарыстаннем магчымасцей фактуры матэрыялаў («П.І.Чайкоўскі», 1947, Дзярж.прэміяСССР 1948; «М.М.Громаў», 1970, «С.П.Каралёў», 1981, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬСАН, Уілсан (Wilson) Роберт Вудраў (н. 10.1.1936, г. Х’юстан, штат Тэхас, ЗША), амерыканскі фізік. Чл. Нацыянальнай АН (1979). З 1962 у Лабараторыях Бэл.-Тэлефон. Навук. працы па радыёастраноміі і касм. фізіцы. Выявіў эксперыментальна рэліктавае фонавае радыёвыпрамяненне з т-рай 3 К, якое запаўняе ўвесь Сусвет (1965). Адкрыў касм. дэйтэрый і вызначыў яго распаўсюджанасць у Сусвеце (1973). Нобелеўская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБА́ ((Gobat) Шарль Альберт) (21.5.1834, г. Трамлан, Швейцарыя — 16.3.1914),
швейцарскі паліт. дзеяч. Д-р права (1867). У 1889 уключыўся ў міжнар. рух за мір. З 1891 дырэктар Міжпарламенцкага бюро, якое каардынавала дзейнасць Міжпарламенцкага саюза ў розных краінах. З 1906 дырэктар Міжнар. бюро міру. Аўтар кн. «Еўрапейскі кашмар» (1911) аб небяспецы гонкі ўзбраенняў. Нобелеўская прэмія міру 1902 (разам з Э.Дзюкаменам).
савецкі геафізік. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). З 1938 у Геафізічным ін-це АНСССР (з 1948 дырэктар). Асн. працы па сейсмаметрыі. Распрацаваў новыя канструкцыі сейсмографаў і стварыў іх тэорыю. Прапанаваў сейсмічныя метады (карэляцыйны метад пераломленых хваляў) для разведкі карысных выкапняў і глыбіннага зандзіравання зямной кары. Дзярж.прэміяСССР 1941.