ПАРО́КІ СЭ́РЦА,

паталагічныя змены анатамічнай структуры сэрца і пачатковай часткі сасудаў, што адыходзяць ад яго. Падзяляюцца на прыроджаныя (у выніку парушэнняў ці незакончанасці фарміравання ў час унутрывантробнага, часам постнатальнага развіцця) і набытыя (ад захворванняў). Прыроджаныя П.с. прыводзяць да парушэнняў унутрысардэчнай і агульнай гемадынамікі. Значнасць гэтых парушэнняў уплывае на адэкватнасць развіцця, клінічныя праявы, прагноз жыцця немаўлят. Некат. прыроджаныя П.с. дыягнастуюць у дарослым узросце. Да набытых П.с. прыводзіць рэўматызм, інфекц. эндакардыт, сіфіліс, захворванні, звязаныя з аортай, — анеўрызма, атэрасклероз, васкуліты. Пры набытых П.с. пашкоджваюцца клапаны ці перагародкі камер сэрца. У залежнасці ад лакалізацыі П.с. падзяляюцца на мітральныя, аартальныя і інш. Сярод набытых П.с. бывае недастатковасць клапана, стэноз (спалучэнне недастатковасці і стэнозу называюць спалучаным парокам). Пры камбінаваным пароку адбываюцца паталагічныя змены некалькіх клапанаў сэрца. Доўгаіснуючыя П.с. вядуць да развіцця хранічнай і вострай недастатковасці кровазвароту, да парушэнняў рытму і інш. ускладненняў. Лячэнне кансерватыўнае, хірургічнае.

Літ.:

Сумароков А.В., Моисеев В.С. Клиническая кардиология. 2 изд. М., 1995;

Маколкин В.И. Приобретенные пороки сердца. 2 изд. М., 1986.

М.​А.​Саўчанка.

т. 12, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

изнеможе́ние ср. знямо́га, -гі ж., знясі́ленне, -ння ср.;

бе́гать до изнеможе́ния бе́гаць да знямо́гі;

в изнеможе́нии в знач. нареч. у знямо́зе; (бессильно) знясі́лена;

в изнеможе́нии упа́л у знямо́зе павалі́ўся;

приводи́ть в изнеможе́ние прыво́дзіць у знясі́ленне, знясі́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мяце́ж ’стыхійнае, узброенае паўстанне’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), ’разбой, сумятня, знішчэнне’, ’завея, мяцеліца’ (ТС), мяцежа́ ’паўстанне’ (валож., Сл. ПЗБ), мяцежыць ’трывожыць, прыводзіць у замяшанне’ (Нар. Гом.). Укр. меті́ж, ст.-чэш. mětež, славац. mätež ’сумятня’, славен. mȇtež ’бура, мяцеліца’, серб.-харв. ме́теж, макед. метеж, балг. мете́ж, ст.-слав. многомѧтеѫенъ, чэхаслав. мѧтежь ’мяцеж’. Прасл. mętezь: mętezь (Варбат, Слав. языкозн. VII Междунар. съезд, M., 1973, 95), утворанае ад męsti (рус. мясти́прыводзіць у сумятню’, ст.-рус. мясти ’перамешваць’ (XII ст.), ’блытаць’, ’падбухторваць’, ’мітрэнжыць’, ’грэбаваць’, н.-луж. měsć, в.-луж. mjasć, чэш. másti, славац. miasť, славен. mę́sti ’тс’, серб.-харв. ме́сти ’збіваць масла’, ме́сти се ’блытацца, бударажыць’) (Бернекер, 2, 44; Фасмер, 3, 31 і 32; Скок, 2, 413; БЕР, 3, 767).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ufführen

1. vt

1) будава́ць, ста́віць

2) ста́віць (на сцэне)

2) прыво́дзіць, цытава́ць

2. ~, sich паво́дзіць сябе́;

sich höflich ~ быць ве́тлівым [даліка́тным]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Га́шнік ’верхняя частка, пояс у штанах’ (Касп.). Рус. га́шник, укр. гачни́к. Вытворнае ад усх.-слав. *gači ’штаны’. Трубачоў (Эт. сл., 6, 108) прыводзіць аналагічныя словы і для іншых слав. моў і лічыць, што было прасл. *gatjьnikъ: < *gatjьnъ (прыметнік ад *gatji ’штаны’) + суф. ‑ikъ. Няпэўна. Такія ўтварэнні маглі быць самастойнымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гламава́ты ’прыдуркаваты’ (Шат.). Няяснае слова Можа, звязана з групай слоў, якія Слаўскі (1, 281) прыводзіць для польск. glamać ’чмякаць у час яды, неакуратна есці’ (серб.-харв. glamàzati ’багата і не да ладу гаварыць; абдурваць і да т. п.’) і якія ён лічыць гукапераймальнымі. Няпэўна. Параўн. яшчэ гламазда́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саку́н ’чалавек, які постфікс ся ў зваротных дзеясловах вымаўляе як са’ (Серб., Шат., Скарбы). Ад незафіксаванага *сакаць з суф. ‑ун. Фасмер, 3, 548, гл. там жа і літ-py, як семантычную паралель прыводзіць егу́н, ягу́н — прозвішча беларусаў і інш. акаючага і якаючага рускага насельніцтва паводле характэрных асаблівасцяў маўлення.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

arrange [əˈreɪndʒ] v.

1. арганізо́ўваць, нала́джваць, ла́дзіць;

The party was arranged quickly. Вечарыну хутка арганізавалі.

2. сістэматызава́ць, пара́дкаваць, упарадко́ўваць; уладко́ўваць, прыво́дзіць да ла́ду;

The books were arranged alphabetically. Кнігі былі ўпарадкаваны па алфавіце.

3. mus. рабі́ць аранжыро́ўку

4. дамаўля́цца;

as arranged як дамо́ўлена

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

балансава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.

1. Захоўваць раўнавагу пры дапамозе рухаў цела. [Вано] стаяў на адной назе, .. у правай руцэ трымаў маленькія восці, левай злёгку балансаваў у паветры. Самуйлёнак. // перан. Прыстасоўвацца. Больш за чатыры месяцы балансаваў Заслонаў між падазронасцю ворагаў і незразумелым здзіўленнем тых, што лічылі яго за свайго. «Беларусь».

2. Спец. Падводзіць баланс ​1 (у 2 знач.).

3. што. Спец. Прыводзіць у адпаведныя суадносіны ўзаемазвязаныя часткі чаго‑н. Балансаваць састаўныя элементы ў кармавым рацыёне.

4. што. Спец. Ураўнаважваць вярчальныя дэталі машын, механізмаў. Балансаваць дэталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варушы́ць, -рушу́, -ру́шыш, -ру́шыць; незак.

1. каго-што. Дакранаючыся да чаго-н., прыводзіць у рух.

Вецер варушыць траву.

2. чым. Рухаць павольна, злёгку.

В. губамі.

В. мазгамі (перан.: разважаць, думаць; разм., жарт.).

3. што. Злёгку разграбаць, пераварочваць.

В. сена.

|| зак. разварушы́ць, -рушу́, -ру́шыш, -ру́шыць; -ру́шаны (да 3 знач.) і паварушы́ць, -рушу́, -ру́шыш, -ру́шыць.

|| аднакр. варухну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.), зварухну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.) і паварухну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 2 знач.).

Вухам не варухнуць (разм.) — не звярнуць ніякай увагі на чые-н. словы, дзеянні і пад.

|| наз. варушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)