бел. традыцыйная рыбалоўная прылада. Лакальныя назвы трохсценка, абарэц; у Паазер’і — рэжоўка, гант; на Палессі — баўтуха, свіроўка, гонка, дрыгавіца, крыжоўка. На Беларусі вядома здаўна. Звесткі пра яе змяшчаюць пісьмовыя крыніцы з 16 ст. (напр., «Устава на валокі» 1557). Складаецца з 3 сеткавых палотнішчаў: аднаго густога паміж двума рэдкімі, з вялікімі вочкамі (рэдзі). Рыба, натрапіўшы на сеткавую сцяну, праходзіць праз вочка 1-й рэдзі, «набірае» на сябе густое сеткавае палатно і, прайшоўшы праз вочка 2-й рэдзі, утварае мяшок-пастку. Рыбачылі Т. пераважна ў загон (з адной ці дзвюх лодак), рыбу ў сетку заганялі баўтом. Часам Т. выкарыстоўвалі як стаўную — перагароджвалі рэчкі і пратокі. Была пашырана да пач. 20 ст. Ў наш час лоўля рыбы Т. дазволена толькі ў прамысл. рыбалоўстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́ЗЫ МЕ́СЯЦА, квадры Месяца,
розныя формы бачнай часткі Месяца. Змена Ф.М. абумоўлена зменамі ўмоў асвятлення Сонцам паверхні Месяца пры яго руху на арбіце. Са зменай узаемнага размяшчэння Зямлі, Месяца і Сонца мяжа паміж асветленай і неасветленай часткамі дыска Месяца перамяшчаецца, што і выклікае змену абрысу бачнай часткі Месяца.
Адрозніваюць 4 асн. Ф.М.: маладзік — Месяц знаходзіцца паміж Зямлёй і Сонцам і не бачны; першая квадра (сход) — Месяц бачны ў выглядзе паўкруга выпукласцю ўправа; поўня — бачны поўны дыск Месяца; апошняя квадра (ветах) — Месяц бачны ў выглядзе паўкруга выпукласцю ўлева. Калі пры маладзіку Месяц праходзіць дакладна паміж Зямлёй і Сонцам, назіраецца сонечнае зацьменне; калі пры поўні Зямля знаходзіцца дакладна паміж Месяцам і Сонцам, назіраецца месяцовае зацьменне. Перыяд змены ўсіх Ф.М. (сінадычны месяц) роўны 29,530583 сярэдніх сонечных сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАСІСТЭ́МА (ад эка... + сістэма),
прыродны функцыян. комплекс, утвораны ўзаемадзеяннем жывых арганізмаў з іх асяроддзем; адкрытая тэрмадынамічная сістэма, стабільнасць якой падтрымліваецца кругаваротам рэчываў і патокамі энергіі. Асн. працэс у Э. — іх біялагічная прадукцыйнасць, якая праходзіць з рассейваннем ч. энергіі ў форме цяпла.
Тэрмін «Э.» прапанаваны англ. батанікам А.Тэнслі (1935); яго выкарыстоўваюць у дачыненні да прыродных аб’ектаў рознага аб’ёму і складанасці: возера, лес, балота, лужына, Зямля ўвогуле. Характарызуецца Э. відавым складам, колькасцю асобін кожнага віду, іх біямасай, размеркаваннем і сезоннай дынамікай, суадносінамі розных трафічных груп, інтэнсіўнасцю працэсаў прадуцыравання і дэструкцыі арган. рэчыва. Размяркоўваюць Э. па геагр., фіз.-хім., трафічных умовах, відавой разнастайнасці і інш.
Літ.:
Уиттекер Р. Сообщества и экосистемы: Пер. с англ.М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
са́дніць, ‑ніць; незак.
Разм. Шчымець, даваць пякучы боль (у выніку ранення, раздражнення скуры, апёку і пад.). Міколку, аднак, было не да смеху, бо.. вельмі садніла параненая шчака.Лынькоў.Нарэшце такі боль пачаў праходзіць, хоць яшчэ і садніла спаленая кіслатой дзясна.Чарнышэвіч.//перан. Пра душэўныя пакуты. Нешта садніла сэрца ў Ганны, настрой дурны навяваўся на яе.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасу́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Трубчасты орган у целе чалавека ці жывёлы, па якім цячэ кроў або лімфа. У целе кожнага дарослага чалавека маецца 160 мільярдаў капіляраў — драбнюткіх крывяносных сасудаў.Матрунёнак.[Хірург:] — Пашкоджаны мяккая тканка і крывяносныя сасуды. Рана запушчана, ёсць адзнакі гангрэны.Дудо.
2. У раслін — трубка, па якой праходзіць вільгаць з растворанымі мінеральнымі солямі і іншымі рэчывамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ад’ю́нкт
(лац. adiunctus = далучаны)
1) асоба, якая праходзіць навуковую стажыроўку; памочнік кіраўніка кафедры, прафесара, акадэміка ў некаторых краінах Зах. Еўропы і ў Расіі;
2) афіцэр, які займаецца ў ад’юнктуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мембрана, што аддзяляе цытаплазму клеткі ад навакольнага асяроддзя ці ад абалонкі клеткі (у раслінных клетках); арганоід клеткі. Адыгрывае важную ролю ў абмене рэчываў паміж клеткай і навакольным асяроддзем, пры рухомасці і счапленні клетак паміж сабой. Мае станоўчы зарад звонку, рознасць патэнцыялаў 20—100 мВ, таўшчыня — 7—10 нм (пра будову К.м. гл. ў арт.Біялагічныя мембраны). Паўпранікальная: праз яе свабодна праходзіць вада, скорасць дыфузіі інш. рэчываў прама прапарцыянальная іх растваральнасці ў ліпідах і адваротна прапарцыянальная іх малекулярнай масе. Для высокамалекулярных рэчываў амаль непранікальная (пра перанос праз К.м. гл. ў арт.Транспарт рэчываў). Знутры К.м. знаходзіцца слой скарачальных мікрафіламентаў, які забяспечвае змену яе формы (напр., пінацытоз ці фагацытоз, розныя тыпы міжклетачных кантактаў і інш.). У спецыялізаваных клетак мае дадатковыя функцыі (напр., К.м. нейрона здольная да адваротнай дэпалярызацыі пры правядзенні імпульсу нервовага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЙ ЖАНО́ЧАЙ ГІМНА́ЗІІ БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры эклектыкі ў Мінску. Пабудаваны ў канцы 19 — пач. 20 ст. на рагу вуліц Пецярбургскай і Міхайлаўскай (цяпер вул. Кірава і Міхайлаўскі зав.) як прыватны жылы дом (3-павярховы). З 1910 у ім знаходзілася прыватная жаночая гімназія Я.Рэймана (надбудаваны 4-ы паверх, зменена планіроўка). Цагляны трапецападобны ў плане 4-павярховы будынак з 2 уваходамі (першы вылучаны манум. парталам, другі просты на дваровым фасадзе). Гал. фасад вылучаны цэнтр. рызалітам і бакавымі зрэзанымі вугламі з трохвугольнымі атыкамі, якія маюць паўцыркульныя завяршэнні ў цэнтры. Фасады (акрамя дваровага) насычаны дэкар. дэталямі, выкананымі цаглянай муроўкай. Асобныя ляпныя элементы (руставаныя пілястры, капітэлі, ліштвы акон, карнізы, картушы і інш.) былі пакрыты белай тынкоўкай. Па перыметры будынка (паміж 3-м і 4-м паверхамі) праходзіць аркатурны фрыз, які быў размаляваны фрэскамі (не захаваліся).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ВАЎ ПРАСВЯТО́Й БАГАРО́ДЗІЦЫ НА НЕ́РЛІ ЦАРКВА́ помнік архітэктуры 12 ст. каля г.п. Багалюбава Уладзімірскай вобл.
(Расія),
у пойме р. Нерль. Належыць да Уладзіміра-Суздальскай школы дойлідства. Пабудавана ў 1165 кн. Андрэем Багалюбскім у памяць пра памерлага сына. 1-купальны 4-стаўповы крыжова-купальнага тыпу храм вылучаецца выключнай гармоніяй крыху выцягнутых па вертыкалі прапорцый, вытанчанасцю пластычнай апрацоўкі (ступеньчатыя лапаткі, перспектыўныя парталы, каменныя рэльефы). Фасады расчлянёны складанымі пучковымі пілястрамі з тонкімі паўкалонкамі. У верхняй іх частцы — разныя выявы цара Давіда, жаночых галоў, ільвоў, грыфонаў. Па верхняй частцы барабана праходзіцьдэкар. пояс (арачкі, выкружкі, парэбрык, трохвугольнікі). Цыбулепадобны купал устаноўлены замест першапачатковага шлемападобнага. Да 1672 мелася вежа з ходам на хоры. Помнік значна скажоны ў час рамонту 1877 (знішчаны галерэі, што прымыкалі да яго з трох бакоў, фрэскі). Уключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.