КІМ (Сяргей Аляксеевіч) (н. 10.3.1937, в. Каручхоз Шкотаўскага р-на Прыморскага краю, Расія),
бел. і рас. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1972), праф. (1975). Скончыў Маскоўскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1959). З 1966 у Ін-це нар. гаспадаркі ў Іркуцку. У 1973—90 у Гомельскім дзярж. ун-це. З 1991 у Расійскай інж. акадэміі менеджменту і аграбізнесу. Даследуе праблемы арганізацыі павышэння эфектыўнасці вытв-сці. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў па планаванні, кіраванні і маркетынгу.
Тв.:
Плановые расчеты на промышленных предприятиях. Иркутск, 1971 (разам з П.С.Пушкшым);
Научная организация труда на конвейерных потоках обувных фабрик. М., 1972 (разам з В.А.Уразавым);
Совершенствование управления производством в легкой промышленности. М., 1985 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́ЎЗЕВІЦ ((Clausewitz) Карл фон) (1.6.1780, Бург, каля г. Магдэбург, Германія — 16.11.1831),
нямецкі ваен. дзеяч, тэарэтык і гісторык. Ген.-м. прускай арміі (1818). На вайск. службе з 1792. Удзельнік войнаў з Францыяй 1793—94, 1806—07, 1812—15 (у 1812—14 на рас. службе; у вайну 1812 удзельнічаў у баях на тэр. Беларусі, у т. л. пад Астроўнам). У 1818—30 дырэктар ваен. вучылішча ў Берліне. Гал. праца — гіст. даследаванне «Аб вайне» (т. 1—3, выдадзена пасмяротна ў 1832—34, бел.пер. 1933—34). Устанавіў сувязь вайны з палітыкай («вайна ёсць працяг палітыкі іншымі сродкамі»), шэраг стратэг. прынцыпаў, неабходных для дасягнення перамогі, вырашаў праблемы суадносін наступлення і абароны, падкрэсліваў значэнне маральнага духу арміі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ТАЧНАЙ ПРАНІКА́ЛЬНАСЦІ ТЭО́РЫІ,
вызначэнне спосабаў і магчымасцей узаемадзеянняў клетак паміж сабой і з вонкавым асяроддзем. Існуюць 2 асн. К.п.т.: мембранная і фазавая. Мембранная тлумачыць пранікненне рэчываў праз клетачную мембрану на аснове эл.-хім. градыента рэчываў, якія ўтвараюць або не ўтвараюць злучэнні з пэўнымі рэчывамі (пераносчыкамі) самой мембраны. Недахоп гэтай тэорыі ў тым, што яна грунтуецца толькі на фіз.-хім. тлумачэнні працэсаў. Фазавая (сарбцыённая) тэорыя разглядае пранікальнасць клетачных мембран на аснове растваральнасці рэчываў у цытаплазме (іншай, чым у вадзе); такая ўласцівасць вызначаецца каацэрватнай сістэмай цытаплазмы. Важнай акалічнасцю з’яўляецца і магчымасць цытаплазмы хімічна звязваць і адсарбіраваць розныя рэчывы. Гэта тэорыя ўлічвае ўласцівасці ўсяго змесціва клеткі, але ігнаруе ўласцівасці мембраны. Вырашэнне праблемы верагодна ў збліжэнні абедзвюх тэорый. Клетачная пранікальнасць вызначае з’явы пінацытозу і фагацытозу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСІ́НСКІ (Анатоль Віктаравіч) (н. 25.11.1930, в. Круглае Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. кіназнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1985). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1955). У 1955—57 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1960 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (з 1970 заг. сектара). У 1994—97 старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі. Даследуе праблемы сучаснага кінапрацэсу, гісторыю бел. кіно. Аўтар раздзелаў у кн. «Беларускае кіно» (1962), «Гісторыя беларускага кіно» (ч. 1—2, 1969—70), «Гісторыя савецкага кіно» (т. 2, 1973), «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Экран і культура» (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГАВЫ́Х (Мікалай Пятровіч) (12.5.1926, с. Сярэдні Егарлык Цалінскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 10.2.1994),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). У 1973—78 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1959. Пісаў на рус. мове. Асн. тэма твораў — мінулая вайна. Працаваў у жанры рамана з эпічным ахопам падзей: «Чэсць ярма не прымае» (1962), «Дзе не чакаюць цішыні» (1968), «Дарога ў мужнасць» (1971) і інш. Маральна-этычныя праблемы сучаснасці ўзняты ў аповесці «Лёнькава ўдача» (1978, экранізавана пад наз. «Абочына», сцэнарый у сааўт. з Ф.Коневым). Аўтар аповесці для дзяцей «Юрка — сын камандзіра» (1979, экранізавана, 1984, сцэнарый у сааўт. з С.Бадровым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБО́ВІЧ (Мікалай Мікалаевіч) (28.3. 1855, г. Тульчын Вінніцкай вобл., Украіна — 1935),
расійскі гісторык-славіст. Чл.-кар.АНСССР (1924), д-р гісторыі (1890), праф. (1890). Скончыў Кіеўскі ун-т (1877). З 1880 працаваў у Варшаўскім ун-це. У 1915 разам з ун-там эвакуіраваўся ў Растоў-на-Доне, выкладаў у Растоўскім (Паўн.-Каўказскім) ун-це. Гал.праблемы даследаванняў — гісторыя Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў Рэчы Паспалітай, у т. л. Беларусі. Гіст. працы Л. засн. на метадалагічных прынцыпах пазітывізму («Гісторыя рэфармацыі ў Польшчы. Кальвіністы і антытрынітарыі», 1883; «Да гісторыі езуітаў у літоўска-рускіх землях у XVI ст.», 1888; «Пачатак каталіцкай рэакцыі і заняпад рэфармацыі ў Польшчы», 1890, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЛЬКО́ (Хрысціна Аляксееўна) (н. 30.3.1956, в. Хадзюкі Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1979). З 1979 працавала ў Літ. музеі Я.Купалы, у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», з 1984 у час. «Беларусь». З 1996 гал. рэдактар штоквартальніка «Наша вера». Дэбютавала вершамі ў 1971. У апавяданнях і аповесцях (зб-кі «Дарога пад гару», 1985, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986; «Світанак над бярозамі», 1989) — жыццё сучаснікаў, маральна-этычныя праблемы, роздум над складанымі пытаннямі часу, каларытная мова. Апрацоўвае бел.нар. казкі («Залатое пяро», 1990; «Хітрэй свету не будзеш», 1991). На бел. мову пераклала нарыс І.Сыракомлі «Мінск» (1992), кнігі А.Зубербера «Ці ведаю, у што веру», папы рымскага Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі» (абедзве 1997), «Дар і Таямніца» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ЕЎ (Алег Цімафеевіч) (н. 3.2.1952, г. Уладзівасток, Расія),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялагічных н. (1991), праф. (1994). Скончыў БДУ (1974), дзе працуе з 1976. У 1992 заснаваў і ўзначаліў Незалежны ін-тсац.-эканам. і паліт. даследаванняў, у 1997 — Бел. асацыяцыю незалежных аналіт. цэнтраў («Беларускія фабрыкі думкі»). Навук. працы па пытаннях эфектыўнасці мас-медыя, іх развіцця і ролі ў пераходным грамадстве. Даследуе праблемыпаліт. сацыялогіі, дэмакратызацыі і фарміравання грамадзянскай супольнасці на Беларусі.
Тв.:
Эффективность средств массовой информации. Мн., 1986 (у сааўт.);
Молодежь и гражданское общество: бел. вариант. Мн., 1999 (у сааўт.);
Media in transition: From totalitarianism to democracy. Kyiv, 1993;
Glasnost and after Media and change in Central and Eastern Europe. New Jersey, 1995 (у сааўт.).
нямецкі філосаф і сацыёлаг; адзін са стваральнікаў сацыялогіі ведаў. Вучыўся ва ун-тах Будапешта, Фрайбурга, Гайдэльберга, Парыжа. З 1919 у Германіі, з 1933 у Вялікабрытаніі. Лічыў, што грамадскае быццё ўключае рэальныя жыццёвыя дамінанты, якія вызначаюць стыль эпохі (напр., рэлігія ў сярэднявеччы), і не зводзіцца толькі да эканам. адносін вытв-сці. Паводле М., любая ідэалогія — гэта апалогія існуючага ладу, тэарэтызаваныя погляды класа, які дамогся ўлады і зацікаўлены ў яе захаванні. «Ідэалогіям» заўсёды супрацьстаяць «утокі», або погляды апазіцыйных, прыгнечаных класаў, сац. груп, якія імкнуцца да сац. рэваншу і з’яўляюцца такімі ж неаб’ектыўнымі, як і ідэалогіі (гл.Дэідэалагізацыя). Даследаваў праблемы выхавання, сацыялізацыі асобы, гіст. сацыялогіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ХАР ((Machar) Іозеф Сватаплук) (29.2.1864, г. Колін, Чэхія — 17.3.1942),
чэшскі паэт. Прадстаўнік т.зв. генерацыі 1890-х г., адзін з аўтараў маніфеста «Чэшскай мадэрны». Першы зб. «лірыкі расчараванняў» — «Споведзь» (1887—92). Этычныя і паліт.праблемы ў цэнтры зб-каў «Tristium Vindobona 1—20» (1893), «Галгофа» (1901), рамана ў вершах «Магдалена» (1894) і інш. У гіст. цыкле «Свядомасць стагоддзяў» (ч. 1—9, 1906—26) супрацьпастаўленне антычнасці і хрысціянства, ідэя «моцнай асобы», схільнасць да індывідуалізму і песімізму. Аўтар зб-каў вершаваных фельетонаў і кніг успамінаў пра знакамітых людзей эпохі («Рым», 1907; «Каталіцкія апавяданні», 1911; «Венскія профілі», 1919; «Сорак гадоў з Ірасекам», 1931).
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Раны и розы: Стихи четырех чеш. поэтов. М., 1982.