СО́МІНСКАЕ ВО́ЗЕРА У Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.Агінскага канала, за 44 км на ПдУ ад г. Івацэвічы. Пл. 0,41 км², даўж. 900 м, найб.шыр. 650 м, найб.глыб. 33,5 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Катлавіна карставага тыпу. Схілы выш. да 2 м, пад хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Дно да глыб. 10 м. выслана пяском, ніжэй сапрапелем. Зарастае расліннасцю да глыб. 4 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ЧНА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 34 км на ПдУ ад г. Міёры. Пл. 0,52 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 830 м, найб.глыб. 3,2 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км, пл. вадазбору 2,19 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, размешчана на верхавым балоце Стрэчна. Схілы невыразныя. Берагі выш. 0,4—0,5 м, тарфяныя, параслі асакой. Дно тарфяністае. У цэнтры і залівах асобныя экзэмпляры гарлачыка жоўтага. Сцёк па меліярац. канаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́Р’Я, Турэя,
рака ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сянна (бас.р. Дняпро). Даўж. 28 км, пл. вадазбору 188 км². Пачынаецца за 500 м на У ад пас. Непабядзімы, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Пільня Чэрыкаўскага р-на. Асн. прытокі: Маластоўка, Травінка. Рэчышча звілістае, каналізаванае на працягу 11,8 км (ад вытоку да вусця р. Маластоўка). На рацэ г.п. Краснаполле, на яго паўн.-ўсх. ускраіне 2 плаціны і сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМАГУ́СТА (Famagusta),
грэч.Амохастас (Ammochōstos), тур.Магуса (Mağusa), горад на ПдУ Кіпра. Засн. ў 3 ст. да н.э. 40 тыс.ж. (1999). Гал. порт і гандл. цэнтр краіны на Міжземным моры. Харч. і тэкст. прадпрыемствы. Помнікі архітэктуры: гар. сцены і цытадэль (14—15 ст.), гатычны сабор і царква (14 ст.), палацы (16 ст.). Музей кіпрскіх археал. старажытнасцей. На Пн ад Ф. — в. Энгомі з рэшткамі паселішчаў мікенскай эпохі і стараж.г. Саламін (руіны эліністычных забудоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛТЫ́ЙСКІ ШЧЫ́Т, Фенаскандыя,
дадатная структура на ПнЗУсходне-Еўрапейскай платформы (кратона), у якой дакембрыйскія пароды крышт. фундамента выходзяць на паверхню Зямлі. Займае ПдУ Скандынаўскага п-ва, Кольскі п-аў і Карэлію. На ПнЗ абмежаваны ўтварэннямі каледонскай складкавасці Скандынавіі, якія насунуты на пароды шчыта, на ПнУ на іх развіта познакембрыйскае тэктанічнае покрыва (працяг Ціманскай сістэмы), на Пд і ПдУ фундамент апускаецца пад платформавы чахол Рускай пліты.
Складзены з моцна метамарфізаваных парод архею і пратэразою, прарваных шматлікімі інтрузіямі, у т. л. гранітаў (утвараюць вял. масівы). У пародах фундамента Балтфыйскага шчыта вылучаецца шэраг комплексаў, якія адпавядаюць дакембрыйскім этапам тэктагенезу: дасвекафена-карэльскі (узрост больш за 2,6—2,7 млрд. гадоў), свекафена-карэльскі (1,75 млрд. гадоў), гоцкі (1,75—1 млрд. гадоў, калі б.ч. тэрыторыі шчыта прайшла этап платформавага развіцця), дальсландскі (каля 1 млрд. гадоў) і байкальскі, калі складкавасць закранула крайні ПнУ. Апошняму платформаваму этапу развіцця Балтыйскага шчыта ўласцівы разломна-глыбавыя тэктанічныя рухі, каледонская інтрузіўная дзейнасць, узнікненне грабена Осла, Батнічнай і Беламорскай дэпрэсій, упадзін Ладажскага і Анежскага азёраў, глыбокая дэнудацыя. У антрапагенавы перыяд Балтыйскі шчыт — цэнтр неаднаразовага зледзянення Еўропы і далёкага ледавіковага разносу крышт. парод. У межах Балтыйскага шчыта буйныя радовішчы жалезных (Кіруна, Аленягорск, Каўдор) і медна-нікелевых рудаў (на Кольскім п-ве), апатытаў (Хібіны), нефеліну, слюдаў, рэдказямельных мінералаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Лепель,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула (выцякае з возера), на паўн. ускраіне г. Лепель. Пл. 10,18 км², даўж. 7,6 км, найб.шыр. больш за 2 км, найб.глыб. 33,7 м, даўж. берагавой лініі 39,6 км. Пл. вадазбору 1280 км². Катлавіна падзяляецца на З часткі, якія маюць мясц. назвы: паўн. — Кусцінскае воз. (глыб. 23 м), паўд. — Гарадское воз. (глыб. 19,5 м), усх. — Белае воз. (глыб. 33,7 м). Схілы катлавіны на Пд і ПдУ і месцамі на Звыш. да 25 м, з асыпкамі і апоўзнямі, месцамі задзернаваныя; астатнія выш. каля 10 м, над пасевамі, на У пад лесам. Шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, задзернаваныя, месцамі пад хмызняком, на Пд і ПдУ зліваюцца са схіламі, месцамі абразійныя. У 1958, калі на р. Ула пабудавана Лепельская ГЭС, узровень возера падняты прыкладна на 4 м, што істотна змяніла яго гідралагічны рэжым і канфігурацыю берагавой лініі. Падводная ч. катлавіны ўскладнена шматлікімі мелямі на месцы былых астравоў і ўпадзінамі. Дно да глыб. 7—7,5 м выслана пяскамі, глыбей — сапрапелямі. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 300 м. Упадаюць рэкі Эса (на Пд) і Зеха (на Пн). Выкарыстоўваецца для адпачынку і ў аздараўленчых мэтах (на беразе дзіцячы санаторый).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЯ ГРАДА́,
краявое ледавіковае ўтварэнне ў межах Мазырскага Палесся на правабярэжжы ніжняга цячэння р. Прыпяць, у Мазырскім р-не Гомельскай вобл. Працягваецца з ПнЗ (раён вусця р. Пціч) на ПдУ да в. Барбароў прыблізна на 50 км. Шыр. 3—14 км. Выш. 160—200 м, найб. 221 м. Канчаткова ўтворана дняпроўскім ледавіком у час мазырскага стадыялу. Складзена з марэны (супескі, суглінкі, гліны, пяскі, жвірова-галечны матэрыял), якая перакрыта водна-ледавіковымі пяскамі з рэдкай галькай і жвірам (магутнасць 10 м), на паўн. і паўн.-ўсх. схілах — лёсападобнымі супескамі (магутнасць 11 м). Трапляюцца гляцыядыслакацыі з палеагенавых і неагенавых парод. М.г. мае выгляд слабавыгнутых у паўд.-зах. напрамку палос дробных град і ўзгоркаў. Перавышэнне над урэзам вады Прыпяці 94 м.Паўн. і ўсх. схілы звернуты да Прыпяці, стромкія, абрывістыя, адносныя выш. над урэзам вады 50—70 м.Паўд. схілы пакатыя, паступова зліваюцца з водна-ледавіковай раўнінай. Града моцна расчлянёная (гушчыня 1000—1800 м/км²). Глыбіня яроў да 40—60 м (каля г. Мазыр, ландшафтны заказнік Мазырскія Яры). На схілах тэрмакарставыя і суфазійныя западзіны. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-палева-падзолістыя. Пад лесам 36% тэр., пераважна на ПдУ. Лясы хваёвыя, дубровы. Пад ворывам 22% тэр. Праводзяцца мерапрыемствы па ахове глеб ад воднай эрозіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНУ́ДЫ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 10 км на Пн ад г. Браслаў, уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 22 км², даўж. 8,8 км, найб.шыр. 4,9 км, найб.глыб. 16,5 м, даўж. берагавой лініі 34,4 км. Пл. вадазбору 113 км². Катлавіна складанага тыпу. Схілы выш. да 30 м, на У і ПдУ абрываюцца блізка каля ўрэзу вады. Уздоўж усх. берага цягнецца озавая града, парослая лесам. На З і ПдУ добра выражаны тэрасы, верхняя на выш. 12 м. Берагавая лінія моцна парэзаная. Берагі нізкія, пясчана-галечныя, пераўвільготненыя. Пойма шыр. 5—150 м. Падводная ч. катлавіны мае шэраг упадзін, якія чаргуюцца з пясчанымі водмелямі і 11 а-вамі (агульная пл. 1,6 км², найб. Лакіна, Краснагорка, Турмас, Ліпавец). У засушлівыя гады водмелі агаляюцца, колькасць астравоў павялічваецца да 16. Мелкаводдзе пясчанае, пясчана-галечнае і камяністае, месцамі гліністае. Глыбокія ўчасткі дна высланы сапрапелем. Мінералізацыя вады каля 200 мг/л, празрыстасць да 6,5 м. Мезатрофнае. Уздоўж берага паласа трыснягу і чароту шыр. да 300 м, да глыб. 2 м, падводная расліннасць да глыб. 8 м. Упадаюць больш за 10 ручаёў. На Пд злучана пратокай з воз.Струста, на У — канавай з воз.Воласа Паўночны. Возера ўваходзіць у зону адпачынку Браслаў і нац. парк Браслаўскія азёры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛТА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 5 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,5 км², даўж. 1,35 км, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 3,53 км. Пл. вадазбору 2 км².
Схілы катлавіны выш. 5—7 м, пад лесам, усх. разараныя. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на ПдУ сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае слаба. Злучана пратокай з воз. Дрывяты. Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎЧО́,
возера ў Беларусі, ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка (выцякае з возера), за 1,5 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,38 км², даўж. 1,28 км, найб.шыр. 470 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 3,28 км. Пл. вадазбору 78,4 км².
Схілы катлавіны выш. 5—17 м, пераважна разараныя, на ПдУ парослыя лесам. Берагі месцамі пад хмызняком. Дно ўздоўж берагоў пясчанае, глыбей — глеістае. На Пд упадаюць ручаі з азёраў Вечалле і Дземінец.