Пры́ўза, прі́вза, прі́зва, пры́взы, прэ́взэ ’палкі, якімі ўзмацняецца стог’ (Выг.), сюды ж пріўзу́к, прузу́к ’раменьчыкі, якімі звязваюцца часткі цэпа’ (Выг.); пры́звапара маладых бяроз, звязаных верхавінамі, якія кладуцца на верх стога’ (Сіг.) з метатэзай элементаў кораня. Параўн. рус. дыял. при́уза, при́у́з, при́вза ’цэп’; ’раменьчык, які змацоўвае біч і дзяржанне цэпа’; ’вяроўка, завязка’, таксама приву́з, при́вуза ’тс’, ст.-рус. привяза ’тс’, славац. privez, priveza ’тс’, серб.-харв. прѝвеза, прѝвезак ’тс’, балг. при́вез ’тс’. Прасл. *privęzъ, *privęza, вытворнае ад *privęzati (Фасмер, 3, 368; БЕР, 5, 700). Гл. пры́вязь, прузак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паста́ў1, постаў ’сувой палатна’, ’вялікі кавалак сукна (у 32 локці)’ (ТСБМ, Уладз., Маш., Янк. 1, Гарб.), ’мера самаробнай тканіны, роўная 54 локцям, або 1744 см’ (Мал., Уладз.; свянц., Крывіч, 12), ’даўжыня асновы, наведзенай на ткацкі стан’ (Уладз.), ’тканіна пэўнай даўжыні’ (Нас.), ’ткацкі стан’ (КЭС, лаг.; Шат.). Да паста́ва (гл.).

Пастаў2пара млынавых камянёў’ (ТСБМ; КЭС, лаг.; Шат.). Прасл. postavъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 124), якое з po‑ і stavъ; апошняе мае яшчэ значэнне ’сажалка’, таксама як бел. пруд абазначае ’сажалка’ і ’млын’. Да ста́віць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чэсць, ‑і, ж.

1. Сукупнасць маральных прынцыпаў, якімі чалавек кіруецца ў сваіх грамадскіх і асабістых паводзінах. — Збірайся ў паход, Беларускі народ, За чэсць і свабоду радзімы. Глебка. Нас гэткай раскошай не песціць эпоха, І чэсці вышэйшай не знае пясняр Як тая, калі яго мужная песня Па ворагу трапны наносіць удар. Гілевіч. // Грамадская, прафесійная і інш. годнасць чалавека. Хто ж здрадзіць народу ў святой барацьбе, Прадаўшы чэсць і сумленне, Няхай той павесіцца сам на вярбе! Колас. [Перагуд:] Цяпер ты [смерць] толькі жыццё маё можаш узяць, часць я ўратаваў. Крапіва. У якім кутку Радзімы — На палях ці ля станка — Чэсць трымаеш нашай роты, чэсць палка І ўсёй пяхоты. Жычка. Пакуль здужаю падняць руку я, — Вораг маёй чэсці не спаганіць. Панчанка.

2. Аўтарытэт, незаплямленая рэпутацыя чалавека, яго чэснае, добрае імя. Працоўны чалавек павінен усімі сродкамі, нават фізічнаю сілай, бараніць чэсць свайго імя, чэсць класа і народа. У. Калеснік.

3. Цнота, нявіннасць (пра жанчыну). Не такую, ясны пане, Бачыш прад сабою, Што захоча чэсць і славу Прадаваць з табою. Купала.

4. Слава, павага, пашана каму‑н. Пра старажылаў гавораць з любоўю: той пражыў тут пятнаццаць гадоў, той дваццаць, а той дваццаць пяць — такому чэсць, хвала і пашана. Скрыган. Госці не ведалі, каму аказваць чэсць: пісару ці памочніку-паэту. Колас.

•••

Аддаць чэсць каму — прывітаць каго‑н. па-ваеннаму, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору.

Пара і чэсць знаць — дастаткова, пара перастаць, закончыць што‑н. [Адзін з гасцей:] Пара нам чэсць знаць! Пэўна, ужо каля поўначы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абло́й

1. Дарога, якая пакрылася лёдам пасля адлігі ці ў час галалёду (Слаўг.).

2. Зімні дождж з марозам, галалёд; слізкасць (Лёзн.); шурпаты снег вясной (Смален. Дабр.).

3. Замёрзлая ў паветры або на рэчах у туманнае і марознае надвор'е пара; дробны снег, пылкі снежны слой (Сіроц. Касп.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

като́ры, ‑ая, ‑ае; займ.

1. пытальны. Які іменна, які з некалькіх? — Каторы агрэгат пойдзе першы? Хачу сам праехаць на сеялцы. Дуброўскі. // Які па парадку (пры падліку)? — А ты ў каторы клас хадзіў? — Хадзіў у чацвёрты і экзамены здаў. Чарнышэвіч.

2. неазначальны. Які-небудзь, некаторы. У гадах жанчына, а наўрад ці ўгоніцца за ёю каторы і малады. Даніленка.

3. неазначальны (звычайна са словамі «раз», «дзень», «год» і інш.). Не першы, не адзін. Масква, Масква, каторы раз Іду я плошчамі тваімі! Танк. Люба вось ужо каторую зіму вучыцца ў гімназіі. Мурашка. // Доўгі, працяглы (час). — Дажджу каторы час няма... І што гэта, хлопча, будзе?.. Брыль.

4. неазначальны; часцей мн. Разм. Паасобныя, некаторыя. Каторыя мужчыны дык хадзілі глядзець тую канаву, што выканаў Мікодым. Сабаленка. // Пры паўтарэнні ў пачатку кожнага сказа абазначае: адзін... другі... На картках там Дочкі яе і сыны. Каторая з дзіцем, Каторыя з сям’ёй, Каторая — ў школе, Каторы — герой! Броўка.

•••

Каторая пара гл. пара.

Куды каторы — у розныя бакі (разбегчыся, разляцецца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зігаміцэ́ты

(н.-лац. zygomycetes, ад гр. zygon = пара, двое + mykes, -etos = грыб)

клас ніжэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне ў выніку зігагаміі; пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, ёсць паразіты, зігаміцэтавыя грыбы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кампа́ўнд

(англ. compound = састаўны)

1) паравая машына з двума цыліндрамі, у якіх пара працуе паслядоўна;

2) сумесь рэчываў, якая не з’яўляецца хімічным злучэннем;

3) ізаляцыйны матэрыял з асфальтавых і парафіністых рэчываў і масел.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парабіёз

(ад пара- + -біёз)

1) часовая страта жывой тканкай здольнасці да ўласцівай ёй дзейнасці пад уплывам моцнага раздражнення;

2) метад штучнага зрашчэння двух жывёл з мэтай вывучэння ўзаемнага ўплыву іх органаў і тканак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Суш ’сухое без дажджоў надвор’е, засушлівы час, засуха’ (ТСБМ, Ласт., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ’што-небудзь пазбаўленае вільгаці, сухое (галінкі, паверхня зямлі)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’сухая вашчына (пчаліныя рамкі з сотамі без мёду)’ (ТС; івац., жытк., Нар. сл., Скарбы, Сцяшк.), ’вашчына’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ), сушь ’тс’ (Сл. Брэс., Анох.). Рус. сушь ’сухое надвор’е, засуха’, польск. susz, в.-луж., н.-луж. suš ’суш’, чэш. souš ’суша’, славац. súš ’суш’, славен. sȗš ’суша’. Прасл. *suxь, да сухі (гл.), што мае дакладны адпаведнік у літ. sausis ’сухая пара’ (Аткупшчыкоў, Этимология–1984, 193), параўн. літ. saũsis ’студзень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыме́ркнуць, прыме́ркнуцца ’пра надыход няпоўнага, першага змроку’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), таксама незак. тр. прымярка́ць ’цямнець’ (Нас.), прымірка́ць ’вечарэць, змяркацца, цямнець’ (Бяльк.), зах.-бранск. прымерька́ть ’тс’ (Раст.), сюды ж дзеепрым. прыме́рклы ’змрочны’ (Нас.), а таксама вытворныя назоўнікі прымярка́нне ’надыход няпоўнага, першага змроку; вячэрняя пара’ (Нас., Гарэц.), мн. л. пры́меркі, пры́мрак ’змрок’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел. примрак ’цемра’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад ме́ркнуць (гл.). Укр. примерка́ти, примерка́тися ’цямнець, змяркацца’, при́мерки, примерка́ння ’прыцемкі’, стараж.-рус. примракъ ’змрок, цемра’, рус. дыял. приме́ркнуть ’цямнець, пераставаць свяціць’, примерка́ние ’пачатак першай квадры, калі месяца не бачна’, при́мерки ’прыцемкі, змярканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)