ВІЕ́РУ ((Vieru) Анатал) (н. 8.6.1926, г. Ясы, Румынія),
румынскі кампазітар. Д-р музыказнаўства (1978). Вучыўся ў Бухарэсцкай (1946—51) і Маскоўскай (1951—54, клас А.Хачатурана) кансерваторыях. Адзін з вядучых рум. кампазітараў. Сярод твораў: оперы «Іона» (1976), «Свята жабракоў» (1978), 3 камічныя мікраоперы паводле твораў І.Л.Караджале (1983); араторыя «Міярыца» (1957), паэма-кантата «Дрозд Іліе Пінтыліе» (1948), кантата для барытона, аргана, віяланчэлі і кантрабаса «Опус 91» (1983); 5 сімфоній (1967—85); п’есы «Клепсідра-I» і «Клепсідра-II» (1968, 1970) для аркестра, канцэрты для аркестра (1955), для розных інструментаў з аркестрам (1963—85), камерна-інстр. ансамблі, сюіта для 2 хароў а капэла «Начныя сцэны» (1963) і інш.Дзярж. прэмія Румыніі 1949.
расійскі танцоўшчык, балетмайстар, мастак. Нар.арт. Расіі (1976), нар.арт.СССР (1983). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1958). З 1958 у Новасібірскім т-ры оперы і балета, з 1973 гал. балетмайстар Ленінградскага Малога опернага, з 1977 — Марыінскага т-раў. Сярод пастановак: «Папялушка» (1964) і «Рамэо і Джульета» (1965) С.Пракоф’ева, «Ліза і Кален, або Марная засцярога» П.Л.Гертэля (1971), «Капелія» Л.Дэліба (1973), «Гаранка» М.Кажлаева (1968, і сцэнарыст), «Яраслаўна» Б.Цішчанкі (1974, і мастак), «Пятрушка» І.Стравінскага (1988) і інш. Вінаградаў. смела эксперыментуе ў галіне харэагр. лексікі, стварае арыг. версіі класічных балетаў. Дзярж. прэмія Расіі 1970. Прэмія імя М.Петыпа (Парыж, 1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕВА (Ларыса Філалогаўна) (н. 29.10.1907, г. Луцк Валынскай вобл., Украіна),
бел. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт. Беларусі (1944). Скончыла муз. тэхнікум імя Гнесіных у Маскве (1936). У 1937—41 і 1944—46 салістка Дзярж.т-раоперы і балета БССР. У 1946—48 у Вялікім т-ры. Валодала голасам прыгожага тэмбру, высокай вак. культурай, сцэнічнай абаяльнасцю. Сярод партый: Русалка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Караліна («Дрыгва», пазней «У пушчах Палесся» А.Багатырова), Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага, канцэртнае выкананне, 1944), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). У канцэртны рэпертуар уключала бел.нар. песні.
шведскі спявак (лірыка-драм. тэнар); адзін з буйнейшых спевакоў 20 ст., прадстаўнік бельканта. Вучыўся ў бацькі — Давіда Б’ёрлінга (тэнар), у кансерваторыі (1928—30) і Каралеўскай опернай школе (1930—31) у Стакгольме. У 1930—38 саліст Шведскай каралеўскай оперы, з 1938 спяваў у т-ры «Метраполітэн-опера» і інш. т-рах Амерыкі і Еўропы. Сярод партый: Фларэстан («Фідэліо» Л.Бетховена), Герцаг, Альфрэд («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Матс («Нявеста» Т.Рангстрэма), Марцін Скарп («Фаналь» К.Атэрберга). Выконваў швед.нар. песні і сольныя партыі ў араторыях пад кіраўніцтвам А.Тасканіні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВРО́НСКІ (сапр.Надзірадзе) Вахтанг Іванавіч
(10.9.1905, Тбілісі — 28.2.1988),
артыст балета і балетмайстар. Нар.арт.СССР (1962). Скончыў Тбіліскую балетную студыю (1923). У 1923—32 саліст т-раў у Растове-на-Доне, Саратаве, Баку, Ташкенце. З 1932 балетмайстар Бакінскага, гал. балетмайстар Адэскага (1940—54), Кіеўскага імя Шаўчэнкі (1954—69) т-раў оперы і балета. Адначасова гал. балетмайстар і маст. кіраўнік кіеўскіх «Балета на лёдзе» (1961—73), Т-ра класічнага балета (1981—86). Сярод пастановак; «Эсмеральда» Ц.Пуні, «Лілея» К.Данькевіча, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева, «Шурале» Ф.Яруліна, «Лясная песня» М.Скарульскага, «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева, «Спартак» А.Хачатурана (1964).
М.Вронскі. Помнік Багдану Хмяльніцкаму ў г. Хмяльніцкі (Украіна). 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДЗІ́НСКАЯ (Наталля Міхайлаўна) (н. 8.8.1912, г. Харкаў, Украіна),
руская артыстка балета, педагог. Нар.арт.СССР (1957). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1931, педагог А.Ваганава), з 1964 выкладае ў ім (цяпер Акадэмія рускага балета). У 1931—62 салістка Ленінградскага т-раоперы і балета імя Кірава, з 1951 педагог Марыінскага т-ра. Для яе творчасці характэрны віртуозная тэхніка класічнага танца, экспрэсіўная манера выканання, эмацыянальная выразнасць, вытанчаны пластычны малюнак ролі. Сярод лепшых партый: Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А.Крэйна), Гаянэ («Гаянэ» А.Хачатурана), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева), Кітры, Нікія («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса). Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1949, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНІ́ШАЎ (Алібек Мусаевіч) (н. 30.7.1951, Алматы),
казахскі спявак (тэнар). Нар.арт. Казахстана (1981), нар.арт.СССР (1986). Скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю (1976). З 1976 саліст Каз. філармоніі, з 1978 — Каз.т-раоперы і балета. Мае моцны голас прыгожага мяккага тэмбру, вял. дыяпазону. Выконвае гал. партыі тэнаровага рэпертуару ў операх класікаў, сучасных айч. і замежных кампазітараў. Сярод іх: Тулеген («Кыз Жыбек» Я.Брусілоўскага), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі) і інш. У канцэртным рэпертуары неапалітанскія, рус.нар. песні, рамансы. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1975), міжнар. конкурсаў імя Р.Шумана (г. Цвікаў, Германія, 1977), вакалістаў у Рыо-дэ-Жанейра (1979). Прэмія Ленінскага камсамола 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБЕРВА́ЛЬ (Dauberval, D’Auberval; сапр.Бершэ; Bercher) Жан (19.8.1742, г. Манпелье, Францыя — 14.2.1806), французскі артыст балета, балетмайстар. Вучань і паслядоўнік рэфарматара танца Ж.Ж.Навера. Дэбютаваў у Парыжскай оперы ў 1761, у 1770—83 яе саліст. Віртуозны танцоўшчык паўхарактарнага жанру. Сярод партый: Паляк («Галантная Індыя» Ф.Рамо), антрэ Зямлі («Стыхіі» А.Дэтуша), Крэон («Медэя і Ясон» Ж.Ж.Радольфа). У 1789—92 выступаў і ставіў балеты ў Бардо (Францыя) і Лондане. Яго лепшы балет «Марная перасцярога» на зборную музыку (1789) захаваўся ў рэпертуары да нашага часу. Сярод інш. пастановак: «Пігмаліён» Ж.Ж.Русо, «Дэзерцір» на муз. П.А.Мансіньі, «Легкадумны паж», «Тэлемак на востраве Каліпса». У творчасці спалучаў танец з пантамімай, шырока выкарыстоўваў нар. і быт. танец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́ЗАЎ (Уладзімір Міхайлавіч) (25.6.1915, Масква — 20.5.1980),
бел. і рускі спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1954). У 1938—49 саліст Ансамбля песні і танца Сав. Арміі імя А.В.Аляксандрава. У 1951—61 саліст Дзярж.т-раоперы і балета Беларусі. У 1962—75 саліст Москанцэрта. Валодаў голасам прыемнага тэмбру, шырокага дыяпазону, пачуццём стылю. Стварыў разнапланавыя вобразы ў нац. операх: Змітрок і фон Шолен («Міхась Падгорны» і «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Лявон («Калючая ружа» Ю.Семянякі); у класічных — Мечнік («Страшны двор» С.Манюшкі), Мазепа, Томскі і Ялецкі, Анегін («Мазепа», «Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Жэрмон, граф ды Луна, Рэната («Травіята», «Трубадур», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́ЛАЎ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 3.7.1931, г. Кацельнікава, Расія),
бел. спявак (драм. барытон). Брат А.М.Генералава. Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных у Маскве (1963). З 1966 саліст Нац.акад.т-раоперы Беларусі. Сярод лепшых партый у нац. операх: Андрэй («Андрэй Касценя» М.Аладава), Кізгайла («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Варона («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Дзій («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі); у класічных — князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Аманасра («Аіда» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), а таксама Альфіо («Сельскі гонар» П.Масканьі), Томскі («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Шаклавіты («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Чалхія («Міндыя» А.Тактакішвілі).