АЛЬБЕ́НІС

(Albéniz) Ісаак Мануэль Франсіска (29.5.1860, г. Кампрадон, Каталонія — 18.5.1909),

іспанскі кампазітар і піяніст. Вучыўся ў А.Мармантэля, Ф.Ліста (фп.), Ф.Педрэля (кампазіцыя). Буйнейшы прадстаўнік ісп. музыкі канца 19 — пач. 20 ст. Стваральнік нац. ісп. стылю, заснаванага на фалькл. рытмах і інтанацыях у спалучэнні з новымі прыёмамі пісьма. Расшырыў выразныя магчымасці фп.

Сярод тв.: оперы «Магічны апал» (1893), «Пепіта Хіменес» (1896), рапсодыя для арк. «Каталонія»; сарсуэлы; каля 300 тв. для фп., у т. л. «Іспанская сюіта», «Іспанія», «Іспанскія напевы» (5 п’ес), «Іберыя» (12 п’ес); рамансы, песні, балады і інш.

Літ.:

Вайсборд М. Исаак Альбенис. М., 1977.

т. 1, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)