Капя́к 1 ’насып зямлі’ (Нас. Доп.), параўн. бел. капец (гл.) з іншым фармантам, да капаць (гл.).

Капя́к 2 ’невялікі стажок сена’ (З нар. сл.). Да капа́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клачо́к 1 ’шматок’ (Бяльк.). Гл. клок 2. Словаўтварэнне гл. Сцяцко, Афікс. наз., 168.

Клачо́к 2 ’купка лесу сярод поля, лугу; невялікі кавалак зямлі’ (Яшк.). Гл. клачок 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́рба ’невялікі паўвостраў’ (навагр., Сл. ПЗБ). З прорва (гл.). Семантыка тлумачыцца пераносам значэння ’новая прамая пратока, новае рэчышча, прамытае ракой’ — ’частка сушы (паўвостраў, востраў), адрэзаная новым рэчышчам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пунктбо́л

(ад пункт + англ. ball = мяч)

невялікі падвешаны скураны мяч, набіты конскім воласам, які служыць баксёрам для трэніроўкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кіёск

(фр. kiosque, ад перс. kuszk = павільён)

невялікі лёгкі будынак для дробнага гандлю (напр. газетны к.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

мадрыга́л

(фр. madrigal, ад іт. madrigale)

невялікі лірычны верш, які прысвечаны жанчыне і змяшчае пахвалу ёй.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

падско́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Зрабіць невялікі скачок уверх; падскочыць. Кацёлка спачатку падскокнула ўгору,.. потым апусцілася на дол і з гудам роўна пайшла проста на Валодзю. Якімовіч. Заяц падскокнуў і расцягнуўся. П. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзмро́чны, ‑ая, ‑ае.

Не зусім асветлены, цемнаваты. Ачуўся .. [Язэп] у сырым паўзмрочным сутарэнні. Гуло ў скронях, і балюча было павярнуць галаву. Асіпенка. Гэта быў невялікі паўзмрочны пакой з замураванымі больш як да паловы вокнамі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́сы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае касы разрэз (пра вочы). Твар у жанчыны быў круглы, але невялікі; вочы па-татарску раскосыя, пад вачамі шырокія скулы. Чыгрынаў.

2. З раскосасцю (у 2 знач.). Раскосы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыпо́граф ​1, ‑а, м.

1. Тое, што і друкар ​2. Спец. Від наборнай машыны, якая адлівае адразу цэлы радок.

тыпо́граф ​2, ‑а, м.

Невялікі жук-караед цёмна-бурага колеру, які наносіць шкоду хвойным дрэвам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)