2.узнач.прым. Запэцканы, забруджаны. Калі ж Карла, нарэшце, пераплыў і выехаў на бераг — увесь мокры, завэдзганы — зноў заіскрыўся смех у натоўпе.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напра́ўду, прысл.
Разм. На самой справе, сапраўды. [Анежка] так любіла бацьку, што яшчэ не верыла, каб ён напраўду выгнаў яе з хаты.Броўка.— Ха-ха-ха, — зноў зарагатаў граф. — Мне напраўду падабаецца гэты дзікун.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакара́бкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць карабкацца. [Баталаў] сачыў за сваімі байцамі. Бачыў, як Саханчук з Дзячковым выйшлі на поле, пастаялі крыху, потым кінуліся да насыпу. Пад ім яны зноў пастаялі, потым пакарабкаліся ўверх.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасаката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
1. Сакатаць некаторы час (пра курэй).
2. Утварыць гукі, падобныя на сакатанне. Глуха бухнула на зямлю дрэва; крыху пасакатала піла, змоўкла.Савіцкі.Брычка зноў пасакатала, уздымаючы хмару пылу...Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перазнаёміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго.
Пазнаёміць паміж сабою ўсіх, многіх або каго‑н. аднаго з усімі, многімі. [Зося] зноў пачала бегаць то ў хату, то на веранду. Між гэтай справай сумела ўсіх перазнаёміць.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышкандыба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Кульгаючы, з цяжкасцю прыйсці куды‑н., дайсці да чаго‑н. Разам з Міхасёвым бацькам прышкандыбаў і стары Зосім з кошыкам у руках.Хомчанка.Пакрэктваючы, зноў прышкандыбаў Дзяніс.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаздаво́ленне, ‑я, н.
Тое, што і самаздаволенасць. Пасля гэтага разважання з самім сабой у Смачнага зноў з’явілася самаздаволенне, што ён, камуніст Смачны, змог званне партыйца, рэвалюцыянера паставіць вышэй пачуццяў сяброўскіх, хай самых моцных.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узру́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.
Моцна ўсхвалявацца; устрывожыцца. — Як жа гэта так? — узрушылася бабка: — За што такая няласка, такое пакаранне?Колас.[Маша] зноў узрушылася і так моцна, што рука з пісьмом апусцілася ў знямозе.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыклічны ферментатыўны працэс утварэння мачавіны з вуглякіслага газу, аміяку і аспарагінавай к-ты ў арганізме чалавека, некаторых пазваночных жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Асн. рэакцыі арніцінавага цыкла ў млекакормячых вывучаны англ. біяхімікамі Х.Крэбсам і К.Хензелейтам (1932 і інш.), адсюль другая назва. Спачатку да арніціну далучаецца карбамілфасфат (макраэргічны прадукт кандэнсацыі аміяку і вуглякіслага газу) з утварэннем цытруліну, да якога затым далучаецца амінагрупа аспарагінавай к-ты, з утварэннем аргініну. Апошні гідралітычна распадаецца на мачавіну і арніцін, які зноў уключаецца ў цыкл ператварэнняў. На біясінтэз адной малекулы мачавіны ў цыкле расходуюцца 2 малекулы АТФ. Біял. значэнне арніцінавага цыкла заключаецца ў вывядзенні з арганізма таксічнага для тканак аміяку.
эканаміст, юрыст. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Працягваў адукацыю ў Кёнігсбергу і Берліне, але з-за ганенняў езуітаў на яго бацькоў вымушаны вярнуцца на радзіму і прыняць каталіцкую веру. З 1733 зноў у Прусіі, саветнік юстыцыі караля Фрыдрыха II. У 1760 напісаў эканам. трактат «Неабавязковы план хутчэйшага асваення абложных зямель Брандэнбургскай маркі» (захоўваецца ў Рас.нац. б-цы ў С.-Пецярбургу, у бел. перакладзе выдадзены ў 1995). Аскерка ўпершыню ўвёў у навук. ўжытак слова «план», выказаў ідэі, якія адыгралі важную ролю ў фарміраванні т.зв. «прускага» шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.
Літ.:
Янченко С. Не все могут короли: Прусский монарх прислушивался к советнику-белорусу // Дело. 1993. № 4.