асацыяты́ўны

(ад лац. associare = далучаць)

заснаваны на сувязі, калі ідэя, уяўленне ўзнікае ў памяці дзякуючы падабенству, сумежнасці або процілегласці з іншай ідэяй, уяўленнем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геады́метр

(ад геа- + гр. daio = раздзяляю + -метр)

прыбор для вымярэння адлегласці, заснаваны на вымярэнні часу праходжання светлавога імпульсу 2 ад прыбора да аб’екта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэфера́т

(ням. Referat, ад лац. referre = дакладваць, паведамляць)

1) кароткі выклад якога-н. пытання, зместу кнігі;

2) даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

селекты́ўны

(фр. selectif, ад лац. selectus = адабраны, выбраны)

1) здольны рабіць адбор; выбіральны;

2) заснаваны на здольнасці рабіць адбор (напр. пры ачыстцы нафтапрадуктаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фота-

(гр. phos, -otos = святло)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «які дзейнічае пры дапамозе святла», «заснаваны на дзеянні святла», «фатаграфічны».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фу́га

(іт. fuga, ад лац. fuga = бег, уцёкі)

1) паслядоўнае паўтарэнне адной музычнай тэмы некалькімі галасамі;

2) музычны твор, заснаваны на такім паўтарэнні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

узае́мна прысл., узае́мны ggenseitig, wchselseitig, biderseitig; auf Ggenseitigkeit berhend (заснаваны на ўзаемнасці);

пры́нцып узае́мнай пава́гі das Prinzp der ggenseitigen chtung;

пры́нцып узае́мнай вы́гады das Prinzp des ggenseitigen Vrteils;

узае́мны дзеясло́ў грам. reziprkes Verb;

ім патрэ́бна ўзае́мная падтры́мка sie sind aufeinnder ngewiesen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

класіцы́зм

(ням. Klassizismus, ад лац. classicus = першакласны, узорны)

стыль і кірунак у літаратуры і мастацтве 17 — пач. 19 ст., заснаваны на перайманні антычных узораў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ксерагра́фія

(ад ксера- + -графія)

спосаб электрафатаграфіі, заснаваны на дзеянні святла на матэрыял са святлоадчувальным слоем з паўправадніка, на які перад здымкай наносіцца электрастатычны зарад.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэмакра́тыя

(гр. demokratia)

1) форма дзяржавы, заснаваная на прызнанні народа крыніцай улады;

2) прынцып арганізацыі дзейнасці калектыву, заснаваны на раўнапраўным удзеле ўсіх яго членаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)