КАВАЛЕ́ЎСКІ (Віктар Мікалаевіч) (н. 10.1.1940, г. Смаленск, Расія),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БШ (1962). З 1964 у БПА. Навук. працы па матэрыялазнаўстве, парашковай металургіі, тэорыі і практыцы зваркі труб выбухам. Распрацаваў новы клас кераміка-палімерных матэрыялаў для мікраэлектронікі і электратэхнікі, метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў для машынабудавання. Залаты медаль ВДНГСССР (1985).
Тв.:
Высокоскоростная деформация металлов. Мн., 1976 (у сааўт.);
Технология конструкционных материалов. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Дзяніс Сцяпанавіч) (н. 25.4.1914, в. Віркаў Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1968). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1939). У 1963—71 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па патафізіял. і біяхім. асновах патагенезу і этыялогіі глаўкомы, парушэннях кровазвароту пры асобных формах глаўкомы, біяхім. даследаваннях дыстрафіі тканак вока пры глаўкоме, механізмах развіцця форм другаснай глаўкомы, даследаванні ўнутрывочнага ціску пры хім. апёках вока і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКАЯ (Людміла Васілеўна) (н. 28.11.1936, в. Бабчын Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1983), праф. (1989). Скончыла БДУ (1958). З 1988 у БДУ. Даследуе праблемы рэгіянальнай эканомікі, тэорыі размяшчэння вытв-сці, метадалогіі распрацоўкі рэгіянальных мэтавых комплексных праграм.
Тв.:
Территориальная концентрация промышленности (экономические и социальные аспекты). Мн., 1975;
Региональные проблемы развития инфраструктуры и межотраслевых производств. Мн., 1985 (у сааўт.);
Рациональное природопользование Белорусского Поозерья. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАБА́ЕЎ (Алефцін Мікалаевіч) (н. 5.5.1940, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне гідратэхнікі і воднай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1986). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (г. Мінск), з 1997 нам. дырэктара гэтага НДІ. Навук. працы па спосабах і метадах вядзення воднага кадастру, водагасп. разліках, інфарм. сістэмах воднай экалогіі.
Тв.:
Кадастр использования водных ресурсов: (Методы и практика ведения). Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДЫ́ГІН (Барыс Іванавіч) (29.1.1896, г. Сквіра Кіеўскай вобл. — 30.10.1981),
беларускі вучоны ў галіне дарожнага буд-ва. Чл.-кар.АН Беларусі (1959), д-ртэхн.н. (1957), праф. (1958). Скончыў Ін-т інжынераў шляхоў зносін (1921, Петраград). З 1958 у БПІ. Навук. працы ў галіне буд-ва і ўдасканалення дарожных пакрыццяў, класіфікацыі грунтоў, выкарыстання мясц. каменных матэрыялаў.
Тв.:
Строительство автомобильных дорог. Мн., 1965 (у сааўт.);
Прочность и долговечность асфальтобетона. Мн., 1972 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́ВІЧ (Эдуард Георгіевіч) (н. 23.2.1939, Мінск),
бел.вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1961). З 1963 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы па ацэнцы эфектыўнасці функцыянавання ЭВМ, распрацоўцы высокапрадукцыйных працэсараў.
Тв.:
Параллельная обработка информации. Т. 1, 5. Киев, 1985, 1990 (у сааўт.);
Аппаратурные и программные средства профессиональных персональных ЭВМ: Справ. пособие. Мн., 1991 (разам з Г.Ф.Харашавінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКЦІЁНАЎ (Анатоль Васілевіч) (н. 12.5.1937, г. Тайга Кемераўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Томскі політэхн.ін-т (1959). З 1979 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук. працы па стварэнні тэарэт. асноў разліку кінематычных параметраў рабочых органаў праходчых камбайнаў, распрацоўцы рацыянальнай канструкцыі рэжучых галовак пародаразбуральных інструментаў.
Тв.:
Расчет и эффективность исполнительных органов проходческих комбайнов Мн., 1995 (разам з У.Б.Багданавым, Б.І.Яцковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́КА (Лідзія Ціханаўна) (н. 25.5. 1928, в. Багушэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1986). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1953). У 1956—92 у Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (заг. аддзела). Навук. працы па функцыян. асаблівасцях сардэчна-сасудзістай сістэмы ў нованароджаных у норме і паталогіі, карэкцыі яе парушэнняў.
Тв.:
В семье заболел ребенок Мн., 1975;
Кровообращение новорожденного при заболеваниях матери. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН (Ігар Канстанцінавіч) (н. 13.11.1923, г. Палтава, Украіна),
бел.вучоны ў галіне заалогіі і зоагеаграфіі. Д-рбіял.н. (1965), праф. (1965). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1990). Скончыў Харкаўскі ун-т (1946). З 1970 у БДУ (да 1998 заг. кафедры). Навук. працы па таксаноміі насякомых, зоагеаграфіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Жуки-листоеды фауны Белоруссии и Прибалтики: Определитель. Мн., 1986;
Зоогеография. 2 изд. Мн., 1989;
Каталог жесткокрылых (Coleoptera, Insecta) Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.).
бел.вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Праф. (1940). Скончыў мед.ф-тБДУ (1926). З 1930 у Мінскім мед. ін-це (з 1932 заг. кафедры). З 1937 дырэктар Ленінградскага НДІ вуха, горла, носа і маўлення. Навук. працы па біял. уплыве прамянёвай энергіі на арганізм, рэнтгенадыягностыцы рака і склеромы гартані, танзіліце.
Тв.:
Острый и хронический тонзиллит. Их осложнения и связь с другими заболеваниями. Л., 1963 (разам з В.Ю.Лакоткінай).