САА́ЎТАРСТВА,

сумеснае аўтарства двух і болей асоб на адзін твор, які з’яўляецца аб’ектам аўтарскага права. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» ад 16.5.1996, аўтарскае права на твор сумеснай працы належыць сааўтарам сумесна незалежна ад таго, утварае твор непарыўнае цэлае ці складаецца з частак, кожная з якіх мае самаст. значэнне. Прызнаецца, што частка твора мае самаст. значэнне, калі яна можа выкарыстоўвацца незалежна ад інш. частак твора. Кожны з сааўтараў правамоцны выкарыстоўваць створаную ім частку твора, якая мае самаст. значэнне, паводле свайго меркавання, калі інш. не прадугледжана пагадненнем паміж імі. Права на выкарыстанне твора ў цэлым належыць сааўтарам сумесна. Іх узаемаадносіны вызначаюцца пагадненнем паміж імі. Калі твор з’яўляецца адзіным непарыўным цэлым, то ні адзін з сааўтараў не мае права без дастатковых падстаў забараніць яго выкарыстанне.

Г.​А.​Маслыка.

т. 14, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САГДЗЕ́ЕЎ (Рэнад Зіннуравіч) (н. 13.12.1941, г. Казань, Расія),

расійскі вучоны ў галіне хім. фізікі; адзін са стваральнікаў спінавай хіміі. Акад. Рас. АН (1997, чл.-кар. 1987). Брат Раальда Сагдзеева. Скончыў Новасібірскі ун-т (1965). З 1983 нам. дырэктара Ін-та хім. кінетыкі і гарэння Сібірскага аддз. Рас. АН. З 1993 дырэктар Міжнар. тамаграфічнага цэнтра ў Новасібірску. Навук. працы па вывучэнні элементарных актаў хім. ператварэнняў, магнітных і спінавых эфектах у хім. рэакцыях, хім. палярызацыі ядзер, хім. радыёспектраскапіі. Ленінская прэмія 1986. Дзярж. прэмія Расійскай Федэрацыі 1994.

Тв.:

Магнитные и спиновые эффекты в химических реакциях. Новосибирск, 1978 (разам з А.​Л.​Бучачэнкам, К.​М.​Саліхавым);

Основы магнитного резонанса. Иркутск, 1995 (разам з У.​К.​Воранавым);

Основы современного естествознания. 2 изд. М., 1999 (разам з У К.​Воранавым, М.​В.​Грэчневай).

М.​М.​Касцюковіч.

Рэнад З.Сагдзееў.

т. 14, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САРО́КІН (Анатоль Мікалаевіч) (н. 21.5.1940, Мінск),

бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1980). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1962). У 1965—97 у Ін-це гісторыі Нац.

АН Беларусі. У 1997—2000 нач. аддзела гуманітарных навук Дзярж. вышэйшага атэстацыйнага к-та Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах агр. гісторыі Беларусі 20 ст., саўгасаў і калгасаў, сельскіх рабочых, кулацтва, калектывізацыі, сац. выбухаў, паліт. рэпрэсій, гістарыяграфіі. Адзін з аўтараў калектыўных прац «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 3—4, 1973—75), «Развіццё эканомікі Беларусі ў 1928—1941 гг.» (1975), «Перамога калгаснага ладу ў Беларускай ССР» (1981), «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР» (т. 2, 1985).

Тв.:

Совхозы Белорусской ССР (1917—1941 гг). Мн., 1979;

Эксперимент: Человек и земля. Мн., 1994;

На ростанях айчыннай гісторыі: Бел, вёска: Ад Дэкрэта да Кодэкса аб Зямлі (1917—1990-я гг.). Мн., 1999.

т. 14, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕН-ЖУСТ ((Saint-Just) Луі Антуан Леон дэ) (25.8.1767, г. Дэсіз, Францыя — 28.7.1794),

дзеяч французскай рэвалюцыі 1789—99, паплечнік М.​Рабесп’ера. Вывучаў права ў Рэймсе. У 1792 выбраны ў Канвент, дзе далучыўся да якабінцаў. Удзельнічаў у распрацоўцы праекта якабінскай канстытуцыі 1793. Быў членам К-та грамадскага выратавання, гал. абвінаваўцам жырандзістаў, эбертыстаў і дантаністаў. Паводле прапановы С.-Ж. Канвент прыняў 10.10.1793 рашэнне пра стварэнне рэв. ўрада. У якасці камісара Канвента знаходзіўся ў Рэйнскай (канец 1793) і Паўночнай (лета 1794) арміях, садзейнічаў рэарганізацыі рэв. узбр. сіл. Па яго ініцыятыве Канвент прыняў Вантозскія дэкрэты (1794), якія прадугледжвалі канфіскацыю маёмасці ў асоб, прызнаных ворагамі рэвалюцыі, і размеркаванне яе паміж немаёмнымі патрыётамі. У працы «Фрагменты аб рэспубліканскіх установах» (выд. ў 1800) прапанаваў праект арганізацыі грамадства, пабудаванага на прынцыпах бурж. дэмакратыі. Пасля Тэрмідарыянскага перавароту пакараны смерцю на гільяціне.

т. 14, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕНТ-КЛЕР ДЭВІ́ЛЬ ((Sainte-Claire Deville) Анры Эцьен) (11.3.1818, в-аў Сент-Томас, Віргінскія а-вы, ЗША — 1.7.1881),

французскі хімік. Чл. Парыжскай АН (1861). Замежны чл.-кар. Пецярб. АН (1869). Скончыў Парыжскі ун-т (д-р медыцыны і хіміі; 1843). З 1845 праф. ун-та ў Безансоне, з 1851 Вышэйшай нармальнай школы ў Парыжы, у 1870—80 у Сарбоне. Навук. працы па агульнай і неарган. хіміі. Распрацаваў прамысл. спосаб атрымання алюмінію: аднаўленнем хларыду алюмінію метал. натрыем (1854), метады ачысткі плаціны (разам з А.​Ж.​Дэбрэ; 1855—59). Ажыццявіў класічныя даследаванні па тэрмічнай дысацыяцыі; паказаў, што малекулы вады, хлоравадароду, дыаксіду вугляроду пры высокіх т-рах дысацыіруюць (1857). Атрымаў сплаў плаціны з ірыдыем (1872), з якога былі выраблены міжнар. эталоны метра і кілаграма.

Літ.:

Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 1. 3 изд. М., 1986.

т. 14, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІДАРЭ́НКА (Аляксандр Васілевіч) (19.10.1917, с. Новамікалаеўка Мялоўскага р-на Луганскай вобл., Украіна — 23.3.1982),

расійскі геолаг. Акад. АН СССР (1966, чл.-кар. 1953). Скончыў Варонежскі ун-т (1940). З 1943 у Туркменскім і з 1950 у Кольскім філіялах АН СССР. З 1961 нам. старшыні Дзяржкамітэта Расіі па каардынацыі н.-д. работ. З 1962 міністр геалогіі СССР. З 1975 віцэ-прэзідэнт АН СССР. Навук. працы па працэсах мінералаўтварэння ва ўмовах пустыні і тундры, літалогіі стараж. метамарфічных парод, заканамернасцях працэсаў стараж. і сучаснага гіпергенезу, асадкавай геалогіі дакембрыю. Ленінская прэмія 1966.

Тв.:

Основные черты минералообразования в пустыне // Вопросы минералогии осадочных образований. Львов, 1956. Кн. 3—4;

К вопросу о литологическом изучении метаморфических толш. М.; Л., 1961 (разам з В.​І.​Лунёвай);

Органическое вещество в осадочно-метаморфических породах докембрия. М., 1975 (разам з С.​А.​Сідарэнка).

А.В.Сідарэнка.

т. 14, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІКО́РСКІ (Усевалад Міхайлавіч) (10.10.1923, в. Хутар Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 22.12.1981),

бел. гісторык і філосаф. Чл.-кар. АН Беларусі (1972), д-р філас. н. (1967), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1949), Рэсп. парт. школу (1948). З 1944 супрацоўнік Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны, з 1948 на журналісцкай працы, з 1953 у БДУ (з 1961 заг. кафедры, адначасова ў 1972—78 рэктар, гал. рэдактар зб. «Пытанні гісторыі КПСС»). Аўтар прац па праблемах міжнар. камуніст. руху, гісторыі КПСС, адзін з аўтараў «Курса лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1—2, 1971). Дэп. Вярх. Савета БССР у 1975-80.

Тв.:

Мировой революционный процесс и современный социал-реформизм. Мн., 1965;

Карл Маркс — великий учитель и вождь пролетариата. Мн., 1968;

КПСС на этапе развитого социализма Мн., 1975;

Партия класса, партия народа. Мн., 1980.

У.​К.​Коршук.

т. 14, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

adjourn

[əˈdʒɜ:rn]

1.

v.t.

1) адклада́ць на пасьля́; адтэрміно́ўваць

to adjourn a meeting — адкла́сьці пасе́джаньне

2) спыня́ць

to adjourn the court for two hours — спыні́ць пасе́джаньне су́ду на дзьве гадзі́ны

3) адця́гваць

2.

v.i.

1) абвяшча́ць перапы́нак (у пра́цы), рабі́ць пярэ́рву

The court adjourned from Friday until Monday — Суд абвясьці́ў перапы́нак ад пя́тніцы да панядзе́лка

2) перахо́дзіць; перабіра́цца

The committee adjourned to a larger hall — Камітэ́т перанёс пасе́джаньне ў бо́льшую за́лю

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

produce

1. [prəˈdu:s]

v.t.

1) рабі́ць, вырабля́ць, выпуска́ць

2) радзі́ць (і пра зямлю́), дава́ць ураджа́й, плён, прыбы́так

3) быць прычы́най чаго́-н.

Hard work produces success — По́сьпех — вы́нік цяжко́е пра́цы

4) пака́зваць, прад’яўля́ць (напр. па́шпарт), падава́ць

Produce your proof — Пада́йце ва́шыя до́казы

5) ста́віць п’е́су (у тэа́тры)

2. [ˈproʊdu:s]

n.

праду́кт, плён, вы́нік -у m.

3.

adj.

прадукто́вы

He owns a produce market — Ён трыма́е прадукто́вую кра́му (з садавіно́й і гаро́днінай)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

slight

[slaɪt]

1.

adj.

1) малы́, невялі́кі, невялі́чкі, нязна́чны; нява́жны

a slight cold — лёгкая засту́да

I have a slight headache — Мне кры́ху балі́ць галава́

2) шчу́плы

She is a slight girl — Яна́ шчу́плая дзяўчы́на

3) лёгкі, слабы́

a slight excuse — слаба́я адгаво́рка

2.

v.t.

ста́віцца зь непаша́най або́ зьнява́жліва; занядба́ць

to feel slighted — чу́цца зьнява́жаным

She slights her work — Яна́ нядба́ла ста́віцца да свае́ пра́цы

3.

n.

непаша́на, зьнява́га f.; занядба́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)