СЕ́ЙНЕР (англ. seiner ад seine кашальковы невад),
судна для лоўлі рыбы кашальковым невадам. Мае рабочыя (сейнерныя) пляцоўкі для кашалькавання, закідвання і выбаркі невада. Асн. прамысл. механізмы: сейнерная ці тралавая лябёдка і прамысл. страла з сілавым блокам; маторная лодка для дапаможных аперацый пры закідванні невада. Найб. буйныя С. маюць верталёт для пошуку рыбы. Прыстасаваныя таксама для работы з тралам, дрыфтэрнымі сеткамі і інш.
т. 14, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬСКАЕ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,
пастаянныя жыхары сельскіх паселішчаў катэгорыя насельніцтва. У большасці эканамічна развітых краін С.н. складае 15—25% (напр., у Канадзе, ЗША, Францыі, Швецыі, Японіі), да 15% (напр., у Вялікабрытаніі, Ізраілі, Нідэрландах), у Расіі — 27%. На Беларусі паводле перапісу насельніцтва 1999 С.н. складае 31% (3084 тыс. чал.). Колькасць насельніцтва, маладзейшага за працаздольны ўзрост — 20%, пенсіённага ўзросту — 34%. Гл. таксама Перапіс насельніцтва.
Дз.М.Кудзелка.
т. 14, с. 312
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛЬФО́Н (ад англ. фірменнай назвы Sylphon),
металічная танкасценная цыліндрычная трубка або камера з хвалепадобнымі гофрамі. Высокаадчувальны да змены ціску. Бываюць суцэльныя і зварныя.
Асн. характарыстыка — залежнасць паміж модулем сілы расцяжэння або сціскання, якое дзейнічае на С., і модулем дэфармацыі (прагіну). Выкарыстоўваюцца ў кантрольна-вымяральных прыладах (напр., у дыферэнцыяльных манометрах, монаметрычных рэле), таксама як пругкія раздзяляльнікі асяроддзяў, гнуткія ўшчыльняльныя прыстасаванні, кампенсатары тэмпературных дэфармацый.
т. 14, с. 381
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛАДА́ННЕ,
арыфметычнае дзеянне, якое дае магчымасць па дадзеных цэлых дадатных ліках a і b (складаемыя) знайсці новы лік c (сума), у якім столькі адзінак, колькі іх маюць складаемыя: c = a + b.
С. лікаў уласцівы асацыятыўнасць: (a + b) + c = a + (b + c) і камутатыўнасць: (a + b) = (b + a). С. дастасавальна для адвольных сапраўдных лікаў, камплексных лікаў, а таксама да вектараў, матрыц, мностваў.
т. 14, с. 459
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́перадка, во́ператка ’складзеная папалам вяровачка для кідання камення’ (Сцяц.). Звязана з польск. oprata ’лейцы’, obrętka ’вуздэчка’, якая ў сваю чаргу ўзыходзіць да ўсходнеславянскага *ob‑rъtъ. Па народнай этымалогіі было, відавочна, звязана са словам упе́рад, адкуль е. Параўн. таксама чэш. oprať, oprata ’лейцы’, дыял. voprato ’рамень для карзіны, ношы’, oprátka ’пятля для павешання’. Гл. таксама аброць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лубкі́ ’тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месца пералому касцей’ (ТСБМ), лубок ’тс’ (ветк., Мат. Гом.); лубкі́ ’вокладкі кнігі’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама лубок ’ліповая дошка, на якой даўней гравіравалася карціна для друкавання’ (ТСБМ). Укр. лубо́к, рус. лу́бо́к, польск. łubki, чэш. loubek, славац. lubok. Паўн.-слав. lubъkъ < lubъ. Да луб 1 (гл.). Гл. таксама лубок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гудзе́ць ’гусці’ (БРС, Нас.), ’гудзець’ (Касп., Бяльк.), гуд ’гудзенне’ (БРС). Рус. гуде́ть, таксама ’плакаць’, ’іграць на гуслях, шумець’, укр. гудіти, чэш. housti, серб.-харв. гу́дјети і г. д. Прасл. *gǫděti, таксама *gǫsti. Роднасныя формы літ. gaũsti ’гучаць, гусці’. Гл. Фасмер, 1, 470–471; Бернекер, 1, 341; Траўтман, 80; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 80, 85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Важне́цкі (БРС). Да важны (гл.). Словаўтваральнай паралеллю можа служыць маладзецкі. Параўн. таксама Nomina agentis важніца ’важная асоба’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лёмбас, лёмбасе (мн.) ’сцябло чаго-небудзь’ (шальч., Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. lámbas ’бацвінне’. Гл. таксама лайбы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліса́віцца ’падлізвацца, ліслівіць’ (ТС), рус. смал. лисаваться, лисавиться ’лашчыцца’. Да ліса́вы (гл.). Параўн. таксама рус. арханг. лисава ’ліса’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)