Did you accomplish your purpose? — Ці вы дасягну́лі сваёй мэ́ты?
2) рабі́ць; канча́ць
John can accomplish more in a day than any other boy in his class — Я́нка за дзень мо́жа зрабі́ць больш, чым які́і́ншы хлапе́ц у кля́се
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Райду́н ’той, хто гаворыць інакш, з суседняй вёскі’, райдуны́ ’назва жыхароў суседняй вёскі, якія гавораць інакш’ (Сл. ПЗБ), райду́нка ’жанчына з іншай вёскі з іншай гаворкай’ (мсцісл., пух., Нар. сл.). Параўн. польск.жарг.rajdak, rajder, rajdyn, rajdowiec ’валацуга’. Магчыма, сувязь з ням.Rede ’маўленне, размова’, reden ’гаварыць, размаўляць’ (гл. райдоліць) і адсюль развіццё семантыкі ад ’гаварыць’, ’гаварыць інакш’ > ’той, хто інакш размаўляе’ > ’прыхадзень, іншы, немясцовы’ > ’вандроўнік, валацуга’. Менш верагодна першаснае ’чужак, прыхадзень’, што ў беларускую мову магло трапіць праз сучаснае польск.rajd ’паход’ і звязана з англ.raid ’набег, налёт, напад’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перасту́пны (год) ’высакосны’ (Станк., Варл.), параўн. у Бярынды: преступный (рок) ’тс’. Такое ж азначэнне паняцця ’высакосны’ вядома ў польск.przestępny (rok), чэш.přestupný (rok), серб.-харв.пре́ступна (година), пре́ступ; укр.пересту́пный ’тс’ лічыцца адаптаваным словам з польск.przestępny ’тс’ (Німчук, Давньорус., 79), у аснове — ідэя пераходу дня пэўнага святога з аднаго дня тыдня на іншы ў высакосны год, параўн. англ.leap‑year ’тс’ (пры leap ’скакаць’). Тая ж ідэя і ў пераступны (год), бо як сведчыць Варлыга, “святкі піраступаюць чаргу праз адзін дзень, прыкл.: з нядзелі на аўторак” (Варл., 97). Да ступаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мэта ’месца, прадмет, лінія ці іншы ўмоўны арыенцір, да якога трэба дабегчы, дакінуць (мяч) пры некаторых рухомых гульнях’, ’тое, да чаго імкнуцца’, ’пастаўленая задача’ (ТСБМ, Касп., Бес.; КЭС, лаг.; рэч., Д.-З. Пін.; гродз., Нар. словатв.; бялын., Янк. Мат.), ст.-бел.мета ’цэль’ (пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск.meta (і met), якія з лац.mēta ’цэль, канчатковы пункт’ (Брукнер, 330 і 680; Булыка, Лекс. запазыч., 65). Яшчэ раз у літаратурную бел. мову гэта слова ўвёў У. Дубоўка (гл. Каўрус, ЛіМ, 11.3.1988, с. 6). Параўн. мета1 і мета3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трузе́лле ‘нейкая лекавая расліна’: Забалела Марысі галоўка, / Захацела Марыся трузелля (БНТ, Песні Беласточчыны); сюды ж, магчыма, іншы варыянт: trujzièle kapaci (лях., Федар. 5). Параўн. польск.дыял.trójzièle ‘зелье, якое расце за морам і лечыць адным дотыкам’, trutziele, trujziele ‘атрутнае зелье’ (Варш. сл.). Няясна; апошняе схіляе да думкі пра сувязь (народнаэтымалагічную?) з труіць (гл.), параўн. укр.дыял.труйзі́лля ‘атрута, атрутная расліна’ (Адаменка, Діал. студії 7, 195), што не выключае іншых збліжэнняў (Цыхун, Зб. Абрэмскай-Яблонскай, 53), параўн. запісанае на тэрыторыі Літвы рус.трук‑зе́лье ‘расліна (якая?), што выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне’ (СРНГ). Гл. тройзелле, трызелле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кіру́нак, ‑нку, м.
1. Тое, што і напрамак (у 1 знач.). Самалёт Бурмакова ўзяў кірунак на поўнач.Шыцік.Тысячамі дарог і ў розных кірунках збягае вясною снегавая вада.Колас.
2.перан.; чаго або які. Шлях развіцця, накіраванасць якога‑н. дзеяння, з’явы і пад. Кірунак навуковай дзейнасці. Кірунак палітыкі. □ Загаварылі пра сям’ю, і гаворка адразу набыла іншы кірунак.Пальчэўскі.
3. Грамадская, навуковая, літаратурная і пад. плынь; школа, групоўка. Літаратурныя кірункі. □ Часцей матэрыялы пра творчасць Я. Купалы з’яўляліся ў друку левага кірунку.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1.(1і2ас.адз.неўжыв.)без дап. Змяніць напрамак свайго руху — пра ўсіх, многіх. Прахожыя пазварочвалі з дарогі.
2. Накіраваць з якога‑н. напрамку ў іншы бок усё, многае або ўсіх, многіх. Пазварочваць машыны на прасёлачную дарогу.
3.Разм. Зрушыць з месца, скінуць усё, многае. Пазварочваць мяшкі з воза.
4.Разм. Звярнуць, збіць на бок усё, многае. Пазварочваць слупы каля дарогі.
5.Разм. Скідаць, зваліць разам усё, многае. Пазварочваць дровы ў кучу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакава́ць1, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.
Складаць рэчы ў якую‑н. тару, звязваць іх у вузлы, пакі. Пакаваць кнігі ў чамадан. □ Мы сядзелі вакол буржуйкі і пакавалі ў скрынкі падарункі салдатам.Асіпенка.У гасцінай сварыліся, збіралі, пакавалі і зноў распакоўвалі рэчы.Бажко.
пакава́ць2, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. і без дап. Каваць некаторы час. [Кавалёў:] — А мне іншы раз хочацца пакаваць, бо я не толькі Кавалёў, я яшчэ і каваль.Чарнышэвіч.
2.Разм. Расходаваць каваннем усё, многае. Пакаваць усё жалеза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разява́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑вацы, Т ‑вакай (‑аю), ж.
Разм.
1. Той, хто бяздумна прыглядаецца да каго‑, чаго‑н. Збягаліся цікаўныя да сенсацый разявакі, газетныя рэпарцёры і ўсякі іншы народ.Лынькоў.На тратуарах спыняліся разявакі, праводзячы вачыма салдат.Гурскі.
2. Тое, што і разява. — Няхай не будзе разявакам і кладзе грошы так, каб не губляць, — даводзіў Толя.Пальчэўскі.Азіраюся назад, на свае сляды, і бачу на тым месцы, дзе круціўся, раздушаны грыб. А-я-яй, разявака...Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІПЕРТАНІ́ЧНАЯ ХВАРО́БА,
хвароба сістэмы кровазвароту ў чалавека, якая характарызуецца павышаным артэрыяльным ціскам (гіпертаніяй). Узнікае ад нерв.-эмацыянальнага перанапружання, якое парушае працэсы вышэйшай нерв. дзейнасці і рэгуляцыю сасудзістага тонусу. Найчасцей бывае ў людзей, што маюць спадчынную схільнасць да гіпертанічнай хваробы, ад празмернага харчавання і маларухомага спосабу жыцця.
Паводле пашкоджання органаў адрозніваюць 3 стадыі гіпертанічнай хваробы. Пры транзіторнай гіпертанічнай хваробе крывяны ціск павышаецца перыядычна, або на кароткі час; узнікае боль галавы, галавакружэнне, шум у вушах, сэрцабіцце, моташнасць. На 2-й (стабільнай) стадыі гіпертанія больш устойлівая: бываюць прыкметы сардэчнай (задышка, ацёкі, тахікардыя, арытмія) і каранарнай (боль за грудзінай і ў вобласці сэрца, інфаркт міякарда) недастатковасці. Цяжкія змены функцый сэрца, галаўнога мозга і нырак ад склератычных змен бываюць на 3-й стадыі арган. змен. Найб. тыповае і частае ўскладненне гіпертанічнай хваробы — гіпертанічныя крызы, пры якіх артэрыяльны ціск хутка павышаецца, рэзкі галаўны боль, ірвота, тахікардыя, іншы раз парушэнне зроку, расстройствы мазгавога і каранарнага кровазвароту (інфаркт міякарда, інсульт). Лячэнне: на 1-й стадыі правільны рэжым дня, заспакаяльныя сродкі; на 2-й і 3-й стадыях — сродкі, што зніжаюць крывяны ціск, заспакаяльныя, снатворныя, дыета.
Літ.:
Мясников А.Л. Гипертоническая болезнь и атеросклероз. М., 1965.