партыя гульні ў тэніс, у якой неабходна выйграць мінімум 6 яе частак (геймаў), каб мець двайную перавагу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трахілі́скі
(н.-лац. trochiliscus)
вымерлыя шматклетачныя водарасці аддзела харавых, якія былі пашыраны ў апрэсненых водах прыбярэжных частак мораў у палеазоі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абвя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Рмн. ‑зак; ж.
1. Тое, чым абвязана што‑н.; павязка. [Дзямід Сыч:] — За малочнай фермай вецер ужо сарваў абвязку з чатырох шафранаў.Паслядовіч.
2.Спец. Прыстасаванне для змацавання частак якіх‑н. канструкцыі, пабудоў і пад. Я падыходзіў да стойкі на пліце, мацаю леваю рукою абвязку, ці добра пагаблявана.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
будо́ва, ‑ы; Рмн. ‑доў; ж.
1. Узаемнае размяшчэнне і сувязь састаўных частак, элементаў чаго‑н.; унутраная структура. Будова Сусвету. Будова атама. Будова гор. Будова механізма.
2. Тое, што будуецца; будынак, пабудова. За працу майстры атрымліваюць лес для будовы.Брыль.На ўзгорку, перад Тамашом, як на далоні, раскінуліся новыя будовы калгаса.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
семяры́к, ‑мерыка, м.
1. Старая руская мера (ліку, вагі, аб’ёму і пад.), якая змяшчае ў сабе сем якіх‑н. адзінак, а таксама прадмет, які складаецца з сямі частак. Семярык жыта.
2. Сем коней у адной запрэжцы. А палац у агнях, служба ўся ў кунтушах, Семярык каля ганка, стаеннікі белыя Рыюць дол капытамі.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́та ’адна з частак агульнай платы, доўгу і пад.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’тэрмін нейкай аплаты’ (Варл.), ’чарговая павіннасць, павіннасць па чарзе’ (ТС), ’чарга’ (Сл. ПЗБ), ’чарга пасці жывёлу’ (Сцяшк. Сл., З нар. сл.). Параўн. польск.rata ’тс’ < ням.Rate ’частка, доля, частковы плацеж’ < лац.ratus ’аблічаны, вызначаны’, rata pars ’вызначаная частка’. Адзначаецца з XVI ст., запазычана з лацінскай праз польскую (Булыка, Лекс. запазыч., 84).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стру́шня ‘страва з розных агародных карэнняў’ (Нас.), ‘сумесь двух або трох частак сена з саломай’ (бых., Яшк. Мясц.); сюды ж, відаць, і ‘закалот, неразбярыха’ (Арх. Федар., Стан.), стру́шні ‘руіны’ (Ласт.). Аналагічна да папярэдняга слова, гл. Да семантыкі параўн. рус.стру́шня ‘турботы, трывогі, калатнеча’, струшни́ться ‘трывожыцца, мітусіцца, клапаціцца’, якія Куркіна (Этимология–1994–1996, 49–50) збліжае з струхну́ть ‘збаяцца’ (< *trux‑), суадносным з стру́шня ‘трывога’ (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛЕМНІ́ТЫ (Belemnitida),
атрад вымерлых беспазваночных жывёл кл. галаваногіх малюскаў. Каля 70 родаў, больш за 50 відаў. Жылі з карбону да палеагену, найб. у мезазоі (юра-мел). На Беларусі рэшткі Б. трапляюцца ў верхняюрскіх і мелавых адкладах. Выкапнёвыя рэшткі служаць для вызначэння ўзросту юрскіх і мелавых адкладаў.
Марскія жывёлы, драпежнікі, вонкава падобныя на сучасных васьміногаў і кальмараў. Мелі ўнутр. ракавіну, якая складалася з 3 частак: вапнавай ракавіны канічнай формы, падзеленай на камеры (фрагмакона), цераз якія праходзіў выраст мяккага цела — сіфон; рэдукаванай часткі жылой камеры пласціністай формы (праастракума); цыгара- або ланцэтападобнага цела даўж. да 40 см (ростра). Акамянелыя ростры захаваліся ў адкладах (наз. «чортавы пальцы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАЦКІ ПАВЕ́Тадм.-тэр. адзінка ў Беларусі ў 1861—1924. Цэнтр — г.Горкі. Утвораны ў 1861 у Магілёўскай губ. з частак Аршанскага і скасаванага Копыскага паветаў. Пл. 2487 кв. вёрст, нас. каля 80 тыс.чал. (2-я пал. 19 ст.). У канцы 19 ст. ўключаў 12 валасцей: Баеўскую, Гарадзішчанскую, Горацкую, Дубровенскую, Любініцкую, Маслакоўскую, Нічыпаравіцкую, Пугляеўскую, Раманаўскую (з кастр. 1918 Ленінская), Саўскую, Святошыцкую, Хаўбнянскую. З 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 27.7.1922 большая частка павета перададзена Смаленскай губ. З сак. 1924 Горацкі павет у складзе БССР. 17.7.1924 скасаваны, б.ч. яго тэр. ўключана ў Аршанскую акругу, у складзе якой утвораны Горацкі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЫФІКА́ЦЫЯ ЮСТЫНІЯ́НА,
сістэматычны выклад візантыйскага права 6 ст., зроблены па загадзе імператара Юстыніяна. Вядома як Звод цывільнага права — Corpus juris civilis; упершыню надрукавана пад такой назвай у 1583. Мэта К.Ю. — замацаваць фактычна неабмежаваную імператарскую ўладу і захаваць рабаўладальніцкі лад. Кадыфікацыя вялася ў 529—534 камісіяй на чале з юрыстам Трыбаніянам. Складаецца з трох частак: Інстытуцый, Дыгестаў і Кодэкса Юстыніяна. Дадаткі і змены, унесеныя ў 535—565 імператарскімі канстытуцыямі, атрымалі назву навел, якія даюць тлумачэнні выяўленым недакладнасцям, дапаўняюць або змяняюць дзеючае права. Заканадаўства Юстыніяна дзейнічала на працягу ўсяго існавання Візантыі, паслужыла крыніцай вывучэння рымскага права і запазычанняў з яго ў эпоху феадалізму і капіталізму.