набо́р, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. набіраць — набраць (у 3–5 знач.).

2. Сукупнасць прадметаў аднолькавага прызначэння. Набор хірургічных інструментаў. Туалетны набор. // Група вучняў, студэнтаў і пад. аднаго году паступлення. У інстытут прыйшоў новы набор.

3. Сукупнасць металічных літар, якія перадаюць які‑н. тэкст. Рассыпаць набор. □ Бацька і сын Воранавы часткамі пераносілі набор да сябе на кватэру, якая знаходзілася на Шорнай вуліцы. Пятніцкі.

4. Аздабленні з металічных прадметаў на вупражы, рэмені і г. д.

•••

Набор слоў — спалучэнне слоў без усякага сэнсу; бяссэнсіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпнаты́зм, ‑у, м.

1. Сукупнасць з’яў (павышаная ўнушальнасць, самнамбулізм і інш.), якія ўзнікаюць пры гіпнозе.

2. Уст. Тое, што і гіпноз (у 1 знач.). Лячэнне гіпнатызмам.

3. перан. Здольнасць уздзейнічаць на каго‑н. Гіпнатызм музыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантынге́нт, ‑у, М ‑нце, м.

1. Кніжн. Сукупнасць людзей, якія складаюць аднародную ў якіх‑н. адносінах групу, катэгорыю. Кантынгент рабочых. Кантынгент вучняў.

2. Устаноўленая для пэўных мэт найбольшая колькасць, норма чаго‑н. Экспартны кантынгент тавараў.

[Ад лац. contingens, contingentis — які дастаецца на долю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этнагра́фія, ‑і, ж.

1. Навука, аб’ектам вывучэння якой з’яўляецца матэрыяльная і духоўная культура народаў і іх культурна-гістарычныя ўзаемаадносіны.

2. Сукупнасць усіх асаблівасцей быту, культуры, звычаяў якога‑н. парода, народнасці. мясцовасці і пад. Этнаграфія Палесся.

[Ад грэч. éthnos — племя, народ і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРЫКТАЦЭНО́З (ад грэчаскага oryktos выкапнёвы + koinos агульны),

сукупнасць акамянелых рэшткаў выкапнёвых арганізмаў у пэўнай мясцовасці. Уключае аўтахтонныя і алахтонныя арганізмы. У арыктацэнозе захоўваецца толькі невялікая частка былых біяцэнозаў. На тэрыторыі Беларусі найбольш вывучаны Арыктацэноз ардовікскіх, сілурыйскіх, дэвонскіх, мелавых, палеагенавых, неагенавых і антрапагенавых адкладаў. Даследуе арыктацэноз палеаэкалогія.

т. 2, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМПЕТЭ́НТНАСЦЬ (ад лац. competens дасведчаны, адпаведны),

1) якасць чалавека, які валодае ўсебаковымі ведамі, вопытам практычнай дзейнасці ў якой-н. галіне і думка якога з’яўляецца аўтарытэтнай.

2) К. (кампетэнцыя) — сукупнасць паўнамоцтваў (правоў і абавязкаў) якога-н. органа або службовай асобы, устаноўленых законамі, нарматыўнымі актамі або інш. палажэннямі.

т. 7, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛІР (ад грэч. klēros жэрабя),

у хрысціянскай царкве сукупнасць свяшчэннаслужыцеляў (святароў, епіскапаў) і царкоўнаслужыцеляў (псаломшчыкаў, дзякоў і інш.); тое, што і духавенства. У раннім хрысціянстве азначала апостальскае прызванне. Потым стала ўжывацца ў значэнні «духавенства» да тых асоб, якія былі выбраны па жэрабю ў якасці служыцеляў культу.

т. 8, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДМІНІСТРА́ЦЫЯ (ад лац. administratio кіраўніцтва),

1) сукупнасць органаў выканаўчай улады, што ажыццяўляе мерапрыемствы па кіраванні краінай, рэгіёнам, горадам, прадпрыемствам і г.д. (раённая адміністрацыя, абл. адміністрацыя, адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь).

2) Службовыя асобы, кіраўнікі, персанал установы, прадпрыемства ці яго структурнай часткі (адміністрацыя завода, адміністрацыя цэха).

т. 1, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

І́МІДЖ (англ. image літар. вобраз),

1) знешні вобраз, які ствараецца суб’ектам з мэтай выклікаць пэўнае ўражанне, меркаванне, адносіны ў іншых.

2) Сукупнасць уласцівасцей, што прыпісваюцца суб’екту прапагандай, рэкламай, прымхамі, традыцыямі і да т.п. з мэтай выклікаць да яго пэўныя адносіны. І. ўсё больш становіцца першаступеннай праблемай паліт. практыкі.

т. 7, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНТЫ́НУУМ (ад лац. continuum неперарыўнае, суцэльнае),

неперарыўнасць з’яў, працэсаў і інш. 1) У матэматыцы — неперарыўнае мноства. Напр., сукупнасць сапраўдных лікаў (найб. вывучана), усіх пунктаў на прамой ці на яе адрэзку.

2) У фізіцы — суцэльнае матэрыяльнае асяроддзе, уласцівасці якога змяняюцца ў прасторы неперарыўна. Такія асяроддзі вывучаюцца ў механіцы і электрадынаміцы.

т. 8, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)