французскі кампазітар. Чл. Ін-та Францыі (1844). Скончыў Парыжскую кансерваторыю, з 1849 яе прафесар. У 1839—40 жыў у Пецярбургу. Сцвердзіў рамант. кірунак у франц. балеце («Жызэль, або Вілісы», 1841, «Карсар», 1856, і інш.). У Пецярбургу напісаў балет «Пірат». Аўтар больш як 40 опер, у т. л. «Паштальён з Ланжумо» (1836). Выступаў як муз. крытык. Рымская прэмія 1825.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФВЕ́Н (Alfvén),
Альвен Ханес (н. 30.5.1908, г. Норчэпінг, Швецыя), шведскі фізік і астрафізік. Чл. Шведскай АН (1947), замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў ун-т Упсалы (1934). З 1937 у Нобелеўскім ін-це фізікі, з 1940 праф. Каралеўскага тэхнал. ін-та (Стакгольм). Навук. працы па электрадынаміцы, фізіцы плазмы, касм. фізіцы і астрафізіцы. Развіў тэорыю ўзнікнення палярных ззянняў, геамагн. бур і Сонечнай сістэмы. Нобелеўская прэмія 1970.
нямецкі дырыжор. З 1903 кіраўнік сімф. аркестраў у Мюнхене, Кёльне, Берліне і інш., з 1934 — аркестра Гевандхаўза і праф. кансерваторыі ў Лейпцыгу, з 1945 генерал-музік-дырэктар у Веймары, кіраўнік сімф. аркестраў радыё ў Лейпцыгу і Берліне. Вядомы як інтэрпрэтатар твораў Л.Бетховена, І.Брамса, А.Брукнера. Чл.Ням. акадэміі мастацтваў (ГДР). Нац.прэмія ГДР 1949.
рус. жывапісец. Нар. мастак Расіі (1953), правадз.чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў АМ у Пецярбургу (1904—13). З 1923 чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Працаваў пераважна ў батальным жанры: «Сібірскія партызаны», «Прарыў польскага фронту Першай коннай арміяй у 1920 годзе», «Паядынак Перасвета з Чалубеем» (Дзярж.прэміяСССР 1946) і інш.
бельгійскі дзярж. дзеяч. Юрыст. Чл. парламента з 1873. У 1884—94 прэм’ер-міністр і міністр фінансаў. Чл. Міжпарламенцкага саюза (з 1896). Старшыня Міжпарламенцкага савета (з 1899). Старшыня 1-й камісіі па скарачэнні ўзбраенняў на Гаагскай мірнай канферэнцыі 1899, чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе. Нобелеўская прэмія міру 1909 (разам з П. д’Эстурнелем дэ Канстанам).
нямецкі хімік. Скончыў Берлінскі ун-т (1858). З 1872 праф. Страсбургскага, з 1875 Мюнхенскага ун-таў. Ажыццявіў поўны сінтэз індыга і ўстанавіў яго будову (1878—83). Даследаваў фталевыя, тэрпенавыя, пераксідныя, нітроза- і аксоніевыя злучэнні. Стварыў тэорыю напружанасці цыклічных злучэнняў (Баера тэорыя), якая тлумачыць іх стабільнасць. У 1910 уведзены памятны медаль Баера за дасягненні ў галіне арган. хіміі. Нобелеўская прэмія 1905.
канадскі фізіёлаг. Праф. (1923). Скончыў Таронта ун-т (1910). З 1921 працаваў у ім жа, з 1930 узначальваў Аддзел мед. даследаванняў. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутр. сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Нобелеўская прэмія 1923 (разам з Дж.Маклеадам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́БЕР ((Huber) Роберт) (н. 20.2.1937, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі біяхімік. Чл. Баварскай АН (1988). Скончыў Мюнхенскі тэхн.ун-т (1960). Працуе ў Ін-це біяхіміі імя М.Планка, з 1978 яго дырэктар. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе складаных біяарган. злучэнняў, у т. л. бялкоў. Расшыфраваў трохмерную структуру мембраннага інтэгральнага бялку пурпурных бактэрый, які з’яўляецца фотасінтэзуючым рэакцыйным цэнтрам (1982, разам з І.Дайзенгоферам і Г.Міхелем). Нобелеўская прэмія 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎЭС ((Dawes) Чарлз Гейтс) (27.8.1865, г. Марыета, штат Агайо, ЗША — 23.4.1951),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Адвакат, пасля банкір. Член Рэсп. партыі. У 1921—22 дырэктар бюджэтнага бюро. У 1923—24 старшыня міжнар.к-та экспертаў па распрацоўцы рэпарацыйнага плана для Германіі (гл.Даўэса план). У 1925—29 віцэ-прэзідэнт ЗША. У 1929—32 пасол у Вялікабрытаніі. Нобелеўская прэмія міру 1925 (разам з Дж.Чэмберленам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕС ((Hess) Віктар Франц) (24.6.1883, замак Вальдштайн, каля г. Фронляйтэн, Аўстрыя — 17.12.1964),
аўстрыйскі фізік. Чл. Аўстрыйскай АН (1933). Скончыў ун-т у г. Грац (1906), дзе і працаваў з перапынкамі да 1938 (з 1925 праф.). У 1938—56 праф. Фордхемскага ун-та (ЗША). Навук. працы па фізіцы касм. прамянёў, радыеактыўнасці, атамнай фізіцы і оптыцы. Адкрыў касм. прамяні (1912) і даследаваў варыяцыі іх інтэнсіўнасці. Нобелеўская прэмія 1936.