МАРТО́ВІЧ (Лесь) (Аляксей Сямёнавіч; 12.2.1871, с. Тарговіца Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 11.1.1916),
украінскі пісьменнік-навеліст. Скончыў Львоўскі ун-т (1909). Друкаваўся з 1889. Адзін з першых твораў — памфлет «Старажытны рукапіс пра ўкраінскі край» (1897), стылізаваны пад стараж.помнікі пісьменнасці. У ім сцвярджэнне ідэй нац.-вызв. барацьбы, маштабнасць сатыр. абагульнення, алегарычнасць вобразаў. Аўтар зб-каў сатыр. і гумарыстычных апавяданняў «Нечытальнік» (1900), «Хітры Панько» (1903), «Падарунак Стрыбога і іншыя апавяданні» (1905), аповесці «Забабоны» (апубл. 1917), у якіх паказаў збядненне сялян Галіччыны, маральную дэградацыю інтэлігенцыі.
Тв.:
Рус.пер. — Подарок Стрибога. М., 1971.
Літ.:
Погребенник Ф.П.Лесь Мартович: Життя і творчість. Київ, 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЬЕ́ (Міліца Эдвінаўна) (24.7.1899, с. Мартышкіна Ленінградскай вобл. — 8.4.1966),
расійскі гісторык-егіптолаг, мастацтвазнавец, філолаг. Засл. дз. маст. Расіі (1964). Д-ргіст.н. (1945). Скончыла Петраградскі ун-т (1922). З 1920 працавала ў Эрмітажы, выкладала ў Ленінградскім ун-це (з 1947 праф.). Даследавала помнікістараж.-егіп. мастацтва і пісьменства. што захоўваюцца ў Эрмітажы, вызначала іх перыядызацыю, аўтарства і шляхі фарміравання маст. школ. Аўтар кніг «Мастацтва Сярэдняга царства» (1941), «Мастацтва Новага царства» (1947), «Старажытнаегіпецкія міфы» (1956), «У часы Неферціці» (1965) і інш.
Тв.:
Древнеегипетская скульптура в собрании Государственного Эрмитажа. М.; Л., 1969 (разам з І.А.Лапіс);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НГЕЙМ, Мангайм (Mannheim),
горад у Германіі, зямля Бадэн-Вюртэмберг. Размешчаны на правым беразе р. Рэйн, пры ўпадзенні р. Некар. Узнік на месцы рыбалавецкага пасёлка ў пач. 17 ст. 318 тыс.ж. (1994). Буйны рачны порт і чыг. вузел. Аэрапорт. У М. заканчваецца адгалінаванне нафтаправода Марсель—Карлсруэ. Разам з г. Людвігсгафен, з якім злучаны мостам, утварае прамысл. агламерацыю. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць электратэхн. абсталявання, прылад, аўтамашын, станкоў, с.-г. машын), хім., тэкст., папяровая, харчасмакавая. У раёне М. — буйны нафтаперапр.з-д. Ун-т. Планетарый. Выдавецтвы. Арх.помнікі: палац (1720—60, буйнейшы ў Германіі, цяпер ун-т), езуіцкі касцёл (1738—60), ратуша (1701—11).
славенскі філолаг-славіст. Правадз.чл. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1938). Д-р філалогіі (1914). У 1910—14 вучыўся ў Венскім і Грацкім ун-тах. З 1919 праф. Люблянскага ун-та. З 1942 акадэмік-сакратар, з 1950 прэзідэнт Славенскай акадэміі навук і мастацтваў. Вывучаў гіст. граматыку славенскай мовы і дыялекталогію. Склаў «Дыялекталагічны атлас славенскай мовы», «Атлас славенскіх дыялектаў» (абодва 1931). Выдаў «Кароткую гісторыю славенскай мовы» (1936), падрыхтаваў навук. выданне «Брыжынскія помнікі» (1937, з М.Косам). Складальнік і рэдактар некалькіх выданняў «Славенскага правапісу» (1935—50). Збіраў матэрыялы для акад. слоўніка славенскай мовы, запісваў фальклор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РМЧЫЯ КНІ́ГІ (ад стараслав. кръмьчии — стырнавы, рулявы),
зборнікі царк. і свецкіх законаў, якія выкарыстоўваліся пры кіраванні царквой і ў духоўных судах паўд. і ўсх.-слав. краін. Аб’ядноўвалі царк. правілы, пастановы ўсяленскіх і памесных сабораў, імператарскія пастановы адносна царквы, вытрымкі з заканад. зборнікаў. Т. зв.Кормчая 14 тытулаў без тлумачэнняў (Старажытнаславянская кормчая) — пераклад з грэч. мовы, зроблены ў Балгарыі ў пач. 10 ст. На Русь трапіла ў 11 ст.Найб. ранні яе спіс наўгародская Яфрэмаўская кормчая пач. 12 ст. Гістарыяграфічныя матэрыялы К.к. выкарыстоўваліся пры напісанні рус. летапісаў, некат. іх палажэнні ўключаны ў мясц.помнікіцарк. права. У канцы 12 ст. ў Грэцыі складзена асобая рэдакцыя К.к., перакладзеная ў Сербіі ў 1-й пал. 13 ст. на стараж.-слав. мову і атрымала назву Сербскай рэдакцыі. Яна змяшчала і новыя заканад. палажэнні. У 15—16 ст.найб. пашырэнне мела на землях ВКЛ і разглядалася як кодэкс права. Мела некалькі спісаў, у т. л. Румянцаўскі (апошняя трэць 15 ст.), Пінскі спіс 1634. З ВКЛ Сербская рэдакцыя трапіла ў Маскоўскую Русь. Апошняе яе выданне ў 1816. У 1260—70-я г. на Русі ўзнікла Руская рэдакцыя К.к. на аснове больш ранніх рэдакцый з дапаўненнем мясц. тэкстаў. («Закон судны людзям», інш.юрыд.помнікі, манаскія статуты і правілы, гіст. і біягр. творы і інш.). К.к. Рус. рэдакцыі былі пашыраны на ўсёй Русі. Спісаў Сербскай рэдакцыі К.к. на землях Украіны і Беларусі (захавалася больш як 10) было больш, чым спісаў Рус. рэдакцыі (3 экз.), што тлумачыцца яе больш раннім распаўсюджваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМО́РСКАЯ КУЛЬТУ́РА, культура тваравых урнаў, усходнепаморская культура, культура падклёшавых пахаванняў,
вейхераўска-краташынская культура, археалагічная культура плямён, якія ў 7—2 ст. да н.э. насялялі тэр. Польшчы, ПдЗ Беларусі і ПнЗ Украіны. Падзяляецца на 3 этапы: 7 — сярэдзіна 6 ст., сярэдзіна 6 ст. — 5 ст., 4—2 ст. да н.э. На тэр. Беларусі яе помнікі маюць перыферыйны характар і датуюцца 4—2 ст. да н.э. Прадстаўлены неўмацаванымі паселішчамі і бескурганнымі могільнікамі з абрадам трупаспалення. На Бел. Палессі зафіксавана каля 20 пунктаў з матэрыяламі П.к. Селішчы размяшчаліся паблізу рэк і азёр, забудоўваліся невял. паўзямлянкамі і наземнымі жытламі слупавой канструкцыі. На Беларусі, на тэр. ад Зах. Буга да р. Льва, адкрыта 8 могільнікаў П.к., на якіх выяўлена ад 1 да 5 пахаванняў. Яны прадстаўлены 3 тыпамі — падклёшавыя, урнавыя і ямныя. Нябожчыкаў спальвалі па-за межамі могільніка, рэшткі спалення ссыпалі на дно ямкі або змяшчалі ў гліняныя урны; у шэрагу выпадкаў урну накрывалі зверху вял. гаршком — клёшам. У магілы ставілі разнастайны посуд, клалі быт. рэчы і ўпрыгожанні: жал. і бронзавыя фібулы, спіральныя бранзалеты, кольцы, каменныя і шкляныя пацеркі. Асн. маса знаходак — ляпны посуд (таўстасценныя гаршкі з бугрыстай і шурпатай паверхняй, глянцаваныя міскі, збаны, вазы, накрыўкі, кубкі, падстаўкі). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, чорнай і каляровай металургіяй, ганчарствам і інш. П.к. мела поліэтнічны характар. Ёсць меркаванні пра ўваходжанне яе ў склад праславян. Найб. вядомыя на Беларусі помнікі П.к. Камень Пінскага, Аздамічы Столінскага, Трасцяніца і Кусічы (Агароднікі) Камянецкага р-наў Брэсцкай вобл. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХО́НА-ЕНІСЕ́ЙСКІЯ НА́ДПІСЫ,
пісьмовыя помнікі цюркамоўных народаў 7—11 ст. Адкрыты ў канцы 17 — пач. 18 ст. ў вярхоўях Енісея і на р. Архон (Манголія). Дэшыфраваны і прачытаны ў канцы 19 ст. Зроблены т.зв. рунічным пісьмом на скалах, камянях, збудаваннях, асобных рэчах (эпітафіі, гіст.-біягр. тэксты, памятныя надпісы), захаваліся тэксты на паперы (юрыд. дакументы, рэліг. тэксты). Вядомы 7 груп архона-енісейскіх надпісаў: ленска-прыбайкальская (плямёны курыкан), енісейская (Кыргызскі каганат), мангольская (Усх.-цюркскі каганат), алтайская (Зах.-цюркскі каганат), усх.-туркестанская (Уйгурскі каганат у Манголіі), сярэднеазіяцкая (Уйгурская дзяржава ва Усх. Туркестане) і ўсх.-еўрап. (хазары і печанегі).
Да арт.Архона-енісейскія надпісы. Мужчынская надмагільная статуя з рунічным надпісам 10 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГА (Braga),
горад на ПнЗ Партугаліі. Адм. ц. акругі Брага. 90,5 тыс.ж. (1991). Традыц. цэнтр тэкст. (пераважна баваўнянай), гарбарна-абутковай, харч. (у т. л.вытв-сць цукру і шакаладу), дрэваапр., хім. прам-сці. Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі. Адліўка царк. званоў. Гандл. цэнтр с.-г. раёна. Музей. Арх.помнікі 11—18 ст.
Засн., верагодна, карфагенянамі ў 296 да н.э., пазней стараж.-рымскі г. Бракара Аўгуста, сталіца рым. правінцыі Лузітаніі. У 5—6 ст. пад уладай свеваў, якія ліквідавалі рым. панаванне, з 585 у складзе дзяржавы вестготаў. У 716 заваявана арабамі, з 1040 у складзе Кастыліі. У 1-й пал. 12 ст.паліт. цэнтр Партугаліі, з 1104 рэзідэнцыя партуг. архібіскупаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭСТ (Brest),
горад на ПнЗ Францыі, на п-ве Брэтань. 153,1 тыс.ж. (1990). Гандл. і рыбалоўны порт у Брэсцкай бухце Атлантычнага ак., буйнейшы ваенна-марскі порт Францыі (база атамных падводных лодак). Вузел чыгунак. Аэрапорт. Судна- і машынабудаванне, галіны па абслугоўванні партовай гаспадаркі, выраб катлоў, канатаў, ветразяў; хім., тэкст., гарбарная, дрэваапр., металургічная прам-сць. Арсеналы. Ун-т. Вышэйшая марская школа. Ін-т акіяналогіі, выкарыстання акіянаў. Музеі. Помнікі архітэктуры 12—18 ст., у т. л. замак 12 ст. (пазней перабудаваны).
У старажытнасці рым. порт. З 1239 належаў герцагству Брэтань, у 1342—97 — Англіі. З далучэннем Брэтані да Францыі — ваен. порт. У 2-ю сусв. вайну герм. база падводных лодак, моцна разбураны авіяц. бамбардзіроўкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНА́СІ, Бенарэс,
горад на Пн Індыі, на р. Ганг, паміж яго прытокамі Варан і Асі (адсюль назва), у штаце Утар-Прадэш. Узнік каля 7 ст. да н.э. 932,4 тыс.ж. (1991). Важны трансп. вузел (чыгункі, аўтадарогі, водныя шляхі). Баваўняная, шаўкаткацкая, шкляная, харч., хім.прам-сць. 3-д цеплавозаў. Саматужная вытв-сцьмаст. вырабаў (парча, дываны, ювелірныя вырабы і інш.). Цэнтр кнігадрукавання на мове хіндзі. 2 ун-ты. Найбуйнейшая б-ка кніг на мове хіндзі. Гіст., культ. і рэліг. цэнтр краіны. Месца паломніцтва (каля 1 млн.чал. штогод) індусаў і будыстаў. Шматлікія палацы і індуісцкія храмы (пераважна 16—18 ст.). «Залаты храм Шывы» (каля 1750), комплекс палацаў 16—19 ст., іншыя арх.помнікі.