a cloud of smoke/dust/steam во́блака ды́му/пы́лу/па́ры;
covered with cloudsпакры́ты абло́камі;
hidden by clouds закры́ты, засло́нены абло́камі
♦
every cloud has a silver lining ≅ і ў дрэ́нным мо́жна знайсці́ не́шта до́брае;
under a cloud ≅ у няла́сцы, у нялю́басці, у нямі́ласці
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
адліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да адліць (у 1–4 знач.).
2.чым. Даваць водбліск, водсвет; пералівацца колерамі. Вада дрыжала пад ветрам, адлівала ад месяца срэбрам.Чорны.// Моцна свяціцца колерам таго матэрыялу, з якога зроблены, якім пакрыты прадмет. Яркай зелянінай адлівалі палі кукурузы.Шашкоў.// Даваць адценне новага колеру. Шыбы вагонаў у цемры адлівалі цёмна-сіняй мутнай марской гладдзю.Барашка.Плечы і крылы.. [пеўня] адлівалі золатам, .. на нагах красаваліся шпоры.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квяці́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З вялікай колькасцю кветак, пакрыты кветкамі. Квяцісты луг. □ Ля ракі, за квяцістаю пожняй, Даўгавусы ячмень прытуліўся.Журба.Пад звонкай хвояю іглістай, Прабіўшы мох, як буравік, Стаіць у верасе квяцістым Лясное дзіва — баравік.Цвірка.
2. З узорам у кветкі; яркі, каляровы. Квяцістая хустка. Квяцістыя шпалеры. □ Дзяўчаты стаялі асобнай купкай у яркіх квяцістых плаццях.Асіпенка.
3.перан. Залішне напышлівы (пра мову, стыль і пад.). Квяцістыя словы. Квяцістая прамова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
überzíehen*II
1.vt абця́гваць, накрыва́ць (тканінай і г.д.);
das Bett frisch ~ пасла́ць све́жую бялі́зну;
mit Rost überzógenпакры́ты іржо́й
2.~, sich (mit D) пакрыва́цца, заця́гвацца (чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
завіхрэ́нне1, ‑я, н.
1. Слуп пылу, снегу і пад., узняты ветрам. Толькі снежны пыл узнімаўся завіхрэннямі над зямлёй, толькі мяцеліца ладзіла вар’яцкае сваё ігрышча.Мікуліч.
2.Спец. Утварэнне віхраў у газе або вадкасці пры абцяканні якіх‑н. цел або пры сустрэчы супрацьлеглых патокаў.
завіхрэ́нне2, ‑я, н.
Тое, што і віхор 2. Зініны рукі, прастакаваты твар, пакрыты залаціста-рыжымі валасінкамі з завіхрэннямі ля вушэй, шырокі нос вельмі ўжо не падабаліся мне.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарцо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тарца (у 1 знач.). Тарцовая паверхня.// Размешчаны ў тарцы. Тарцовае акно. Тарцовыя дзверы вагона.// Які выконвае якое‑н. дзеянне з боку тарца. Тарцовы ключ. Тарцовая разьба.
2. Які пакрыты тарцамі (у 2 знач.). Тарцовая маставая. □ Па баках вуліцы, не зважаючы на ранні час, стаялі на каленях багамольныя людзі, кабеты і мужчыны, заўзята білі сябе ў грудзі кулакамі і прыпадалі ілбамі да халоднага тарцовага бруку.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
shake like a leaf калаці́цца/дрыжа́ць як асі́навы ліст;
take a leaf from smb.’s book браць пры́клад з каго́-н.;
turn over a new leaf пача́ць жыць па-но́ваму
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
непрыкры́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Не пакрыты зверху. На лузе заўсёды з калгаснікамі медфельчар — загадчык медпункта. У яго аптэчка, бінты, ён часам пакрыквае на тых, хто працуе з непрыкрытай галавою.Лупсякоў.
2. Які не абараняецца, пакінуты без прыкрыцця. Непрыкрытыя рубяжы.
3.перан. Які адразу адчуваецца, якога відаць; яўны, відавочны. Непрыкрытая беднасць. Непрыкрытая эксплуатацыя. □ У .. [ветры] было ўсё: трывожная смуга даляглядаў і незабыўнае святло маленства; дажджы густыя .. і пах суніц; шчымлівая радасць у сэрцы і непрыкрытае, вясёлае здзіўленне перад светам.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пясча́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пяску, пяскоў. Пясчаны край. Пясчаныя залежы.// Які складаецца з аднаго пяску, пакрыты пяском, пяскамі. Пясчаныя рачныя выспы. Пясчаная сцежка. Пясчаныя пустыні. □ Разгалістыя сосны.. раскінуліся на пясчаным узгорку.Колас.
2. З вялікай прымессю пяску; пескаваты. Пясчаная глеба. Пясчанае поле. □ Ворная зямля ў малінаўцаў была.. напалову палеская — пустая і пясчаная.Чарнышэвіч.
3. Як састаўная частка назваў раслін і жывёл, што растуць або жывуць на пяску, у пясках. Пясчаная акацыя. Пясчаны барсук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)