Трамбава́ць ’шчыльна ўкладваць, закладваць, прыціскаючы, і выраўноўваць паверхню рыхлай масы’ (ТСБМ, Шат.; пух., Сл. ПЗБ), трэмбова́ті ’збіваць гліну’ (пруж., ЖНС). Са старога польск.trambować ’тс’, якое з нова-в.-ням.trampeln ’тупаць’, с.-н.-ням.trampen ’тупаць нагамі’, англ.tramp ’цяжка ступаць, тупаць’ (КЭСРЯ, 449). Рус.трамбова́ть таксама запазычана з польскай мовы ў XIX ст. — насуперак Фасмеру (4, 93), які рускую лексему выводзіць непасрэдна з нямецкай крыніцы. Паводле ЕСУМ (5, 618), з’яўляецца гукапераймальным утварэннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зату́пацьсов.
1. зато́пать;
з. нага́мі — зато́пать нога́ми;
2. заходи́ть;
ху́тка з. па ха́це — бы́стро заходи́ть по до́му;
3.прост. дойти́;
за дзень не спяша́ючыся ~паеш у го́рад — за́ день не спеша́ дойдёшь до го́рода
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
натапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак.
1. Набрудзіць мокрымі нагамі, наслядзіць. Натаптаць на падлозе.
2.што і чаго. Прытоптваючы або ўціскаючы, шчыльна злажыць, улажыць што‑н. Напакавалі мы.. [канюшынаю] стары сяннік. У палукашак туга натапталі сена. Так што [каню] на дзён тры, а то і чатыры хопіць.Якімовіч.У люльку Нупрэй зноў натаптаў тытуню. Зноў пыхкаў дымам.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.
1.Разм.Жан.да таптун.
2. Адзін з відаў рыбалоўнай сеткі. У Куранях ракі .. не было, і снасць тут у людзей трымалася свая, балотная: лазовыя баўтухі, лазовыя таптухі, венцяры...Мележ.Калісьці ж вось тут у лазе Таптухі мы ставілі самі, Ішлі асцярожна ў вадзе. Нясмела тапталі нагамі.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлю́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Утвараць характэрныя гукі, падобныя на хлюпат (пра ваду, вадкасць). З узгоркаў па дарозе беглі ручайкі, а пад нагамі хлюпала вадкая гразь, і толькі на высокіх пясчаных узгорках зямля падсыхала: там ісці было лёгка і прыемна.Колас.Выцягнеш кій з багны, адтуль падымаюцца над вадой мутныя чорныя бурбалкі, пад нагамі пакрэктваюць кладкі, ды чаўкае, хлюпае дрыгва.Дзенісевіч.// З плёскатам стукацца аб што‑н. (пра хвалі). За бартом лайбы меладычна хлюпалі хвалі.Зарэцкі./убезас.ужыв.У кабінеце было светла, цёпла, і пасля вуліцы, дзе пад нагамі чвякала і хлюпала, дзе пляскаўся волкі вецер, Лёдзі здалося тут вельмі ўтульна.Карпаў.
2. Рухацца па чым‑н. вязкім, гразкім, утвараючы характэрныя гукі. Па выбоістай гразкай дарозе хлюпалі колы.Шушкевіч.З вуліцы Ваця пачуў нейкую гаману. Па мокрым снезе хлюпалі чобаты і гумавыя бахілы, маленькія боцікі і чаравічкі.Грахоўскі.
3. Плакаць, усхліпваць. [Марына:] Ды годзе хлюпаць! Не будзьце вы бабамі! Хадзем лепш раненых з-пад руін выцягваць, бінты шукаць!Губарэвіч.// Утвараць носам гукі, падобныя на хлюпат. Кудзін выціраў.. [слёзы] тыльным бокам рукавіц, хлюпаў носам, смаркаўся сабе пад ногі.Радкевіч.
у яго́ зямля́ гары́ць пад нага́мі es [der Bóden] brennt ihm únter den Füßen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
yawn
[jɔn]1.
v.i.
1) пазяха́ць, зява́ць
2) зе́ўраць, разьзяўля́цца
A wide gorge yawned beneath our feet — Шыро́кае прадо́ньне зе́ўрала ў нас пад нага́мі
2.
n.
1) пазяха́ньне, зява́ньне n., по́зех -у m.; зяво́к, -ўка́m.
2) зе́ўра f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ве́хаць, ‑хця, м.
1. Мачалка з рагожы, саломы і пад. Вазьму шорсткі саламяны вехаць І каля карыта да знямогі Буду шараваць парэпаныя ногі.Вітка.
2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.). Пад нагамі ў каня было сена; вісела яно вехцямі і на краях жолаба.Чорны.У палукашку ўжо не было ні вехця сена, ні жменькі саломы.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зрабіць мокрым, вільготным, намачыць. Дождж абмачыў сена. □ [Юрка].. пабоўтаў трохі нагамі ў вадзе, абмачыў унізе калошы палатняных портак сваіх і не мог сабраць сваіх думак аж да самай ночы.Чорны.// Зрабіць мокрым, абмакнуўшы ў што‑н. Добра абмачыць касу, пацягнуць яе пад вадой і, падняўшы, глядзець, як.. цячэ ў раку тонкі струмень.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крывано́гі, ‑ая, ‑ае.
1. З крывымі нагамі. Гунава.. у цьмяным святле пазнаў прысадзісты, крываногі сілуэт свайго ад’ютанта.Самуйлёнак.// Такі, у якога адна нага карацейшая або балючая; кульгавы. Крываногі сабака.
2. З пакрыўленымі ножкамі (пра рэчы). Крываногі стол. □ — Вам .. з гэтым крываногім апаратам, — паказаў ён на тэадаліт, — лягчэй, і вы надта так не ганіцеся за намі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)