in one’s book

informal

паво́для не́чае ду́мкі

in one’s bad (good) books — мець у не́кага благу́ю (до́брую) рэпута́цыю, быць у няла́сцы (у ла́сцы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

filth

[fɪlӨ]

n.

1) бруд -у m., адкі́ды pl., сьме́цьце n.

2) непрысто́йныя сло́вы або́ ду́мкі; нікчэ́мнасьць f., мара́льны бруд, мара́льная сапсава́насьць, разбэ́шчанасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

праясні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

1. Зрабіць ясным, добра бачным. [Зазімак] падмарозіў зямлю, размаляваў ледзь прыкметнымі ўзорамі шыбы на вокнах, праясніў неба. Даніленка.

2. Зрабіць ясным, зразумелым; выясніць. [Сакратар:] — Прыйдзецца чакаць, пакуль Яраш дазволіць пагаварыць з Савіч. Можа, яна што праясніць. Шамякін. — Толькі мне самому не зусім ясна адна рэч, — задуменна прамовіў Толя. — А ты скажы ўсім, можа, мы праяснім яе, — параіў Паўлік. Рунец.

3. Зрабіць ясным, выразным (пра свядомасць, думкі і пад.). У хуткім часе адна падзея праясніла яе [Таццяніны] думкі .. Ды і не толькі яе... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гры́ўка, ‑і, ДМ грыўцы; Р мн. грывак; ж.

1. Памянш.-ласк. да грыва.

2. Апушчаная на лоб і падстрыжаная пасма валасоў. Адчувалася, нібы і пад гэтай меднай грыўкай, гулліва навісаўшай на лоб, калышуцца цьмяныя думкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бальшаві́зм, ‑у, м.

Рэвалюцыйная паслядоўная марксісцкая плынь палітычнай думкі ў міжнародным рабочым руху, якая ўзнікла ў пачатку 20 ст. ў Расіі і атрымала сваё ўвасабленне ў пралетарскай партыі новага тыпу, у партыі бальшавікоў, створанай У. І. Леніным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпнатызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., каго-што.

Выклікаць гіпноз (у 1 знач.) шляхам унушэння. Гіпнатызаваць хворага. // перан. Выклікаючы пэўныя думкі, адносіны да сябе, расслабляць чыю‑н. волю, непрыметна браць пад свой уплыў. [Славік] гіпнатызаваў сваёй здзіўляючай незалежнасцю. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зато́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад затачыць.

2. у знач. прым. Завостраны. [Кастравіцкі] адчуваў у сабе гатоўнасць хоць зараз жа сесці за стол, узяць у рукі заточаны аловак, аркуш паперы, патануць у знаёмай стыхіі думкі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хмуры́на, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і хмара. Як хмурыны ў дзень асенні, Думкі-словы гоніць памяць: — Ой, трыпутнічак, Трыпутнік!.. Зелле-зеллейка жывое... Трус. Хмурына, поўнячыся сілай, Уперад рушыла тады, Дзесь угары перакуліла Збанкі, паўнюткія вады. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апеля́цыя ж.

1. юрыд. Berúfung f -, -en;

пада́ць апеля́цыю Berúfung éinlegen;

2. (зварот) Appéll m -(e)s, -e;

апеля́цыя да грама́дскай ду́мкі Appéll an die öffentliche Méinung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэмаско́пія

(ад гр. demos = народ + skopia = аглядаць)

1) вывучэнне грамадскай думкі; метад выяўлення думак, пазіцый насельніцтва і груп людзей шляхам вуснага або пісьмовага апытвання;

2) аналіз і дыягназ эканамічнай, адміністратыўнай і палітычнай сітуацыі ў дзяржаве.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)