дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Сын С.А.Бужынскага. Вучыўся ў Варшаўскім езуіцкім калегіуме. Староста краснасельскі, ротмістр войска ВКЛ, у 1763—69 кашталян смаленскі, у 1764—66 чл. Камісіі скарбовай ВКЛ, у 1766 маршалак Трыбунала ВКЛ, з 1770 ваявода мінскі, у 1769—71 пасол у Галандыі і Англіі. Прыхільнік Чартарыйскіх. У 1765 выдаў падрыхтаваныя бацькам важнейшыя пастановы сеймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛІ́НСКІ (Станіслаў Костка) (? — 1812?),
дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. З 1761 падкаморы надворны, з 1765 прыдворны караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з 1778 чашнік каронны. У 1784—86 чл.Пастаяннай рады, маршалак Гродзенскага сейма 1793. Выступаў за арыентацыю дзяржавы на Рас. імперыю. За садзейнічанне другому падзелу Рэчы Паспалітай прызначаны маршалкам надворным каронным і атрымаў тытул графа ад прускага караля Фрыдрыха Вільгельма III.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙЦЯХО́ЎСКІ ((Wojciechowski) Станіслаў) (15.6.1869, г. Каліш, Польшча — 9.4.1953),
дзяржаўны і палітычны дзеяч Польшчы. Адзін з заснавальнікаў Польскай сацыяліст. партыі (1892). У 1919—20 міністр унутр. спраў, у 1922—26 прэзідэнт Польшчы (адхілены ад улады ў выніку перавароту на чале з Ю.Пілсудскім). Праф.Гал. школы сельскай гаспадаркі (1926—39). Аўтар прац «Кааператыўны рух у Англіі» (1907), «Кааперацыя ў яе гістарычным развіцці» (1923).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭПАРТА́МЕНТ (франц. département),
1) асноўная адм.-тэр. адзінка ў Францыі і шэрагу інш. краін.
2) У Рас. імперыі і ў некат. замежных краінах Д. — аддзел вышэйшай адм. або суд. установы; адм. падраздзяленне ў апараце некат. міжнар. арг-цый (напр., ААН).
3) У некаторых дзяржавах, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь, — назва ведамства, мін-ва; дзяржаўны Д. — мін-ва замежных спраў ЗША’.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КАРАЎ (Валерый Іванавіч) (25.6.1950, г. Бугульма, Татарстан),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Канд.тэхн.н. (1987). Скончыў Уфімскі нафтавы ін-т (1974). У 1974—87 на працы ў галіне нафтагазаздабыўной прам-сці; у т. л.гал. інжынер — нам.ген. дырэктара вытв. аб’яднання «Беларусьнафта». З 1989 першы нам.ген. дырэктара, ген. дырэктар ВА «Беларусьнафта». З 1994 в.а. нам. прэм’ер-міністра, нам. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙКСМЮСЕ́УМ (Rijksmnseum),
Дзяржаўны музей, адзін з найбуйнейшых маст. музеяў у Нідэрландах. Засн. ў 1808 у Амстэрдаме. У зборы творы нідэрландскага жывапісу 15—19 ст. (у т. л. Рэмбранта, Я.Вермера, Я. ван Ройсдала), нідэрландскія графіка, скульптура, творы дэкар.-прыкладнога мастацтва, жывапіс інш.еўрап. школ, мастацтва краін Азіі і інш. Будынак узведзены ў 1877—85 у стылі неаготыкі (арх. П.І.Кёйперс).