ВЯРГЕ́ЙЧЫК (Леанід Аляксандравіч) (н. 31.10.1941, Мінск),
бел.вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1968). З 1968 у Бел. аграрным ун-це. Навук. працы па тэарэт. асновах распрацоўкі рабочых органаў і сродкаў аўтаматызацыі бульбаўборачных машын.
Тв.:
Устойчивость системы автоматического вождения самоходного картофелеуборочного комбайна (разам з Л.І.Бурганскай, В.П.Буяшовым) // Трактары и сельхозмашины. 1985. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВО́РЖАЦ (Макс Аляксандравіч) (16.4.1891, Віцебская вобл. — 1942),
бел.вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1935), праф. (1936). Скончыў Варонежскі ун-т (1919). У 1924—30 у БДУ, у 1932—41 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па вывучэнні ядраў вочных рухальных нерваў, прафілактыцы траўмаў вачэй, этыялогіі і лячэнні трахомы, арганізацыі дапамогі хворым на вочныя хваробы.
Тв.:
Профессиональные повреждения и заболевания глаз. Мн., 1937;
Аб найбольш небяспечных хваробах вачэй. Мн., 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛБЕРТ ((Gilbert) Уолтэр) (н. 21.3.1932, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і малекулярнай біялогіі. Чл. Нацыянальнай АН ЗША (1968). Скончыў Гарвардскі ун-т (1953). З 1953 у Кембрыджскім (Вялікабрытанія), з 1957 у Гарвардскім ун-тах. Навук. працы па метадах устанаўлення першаснай структуры дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК), вывучэнні механізму спецыфічнага ўзаемадзеяння бялкоў і ДНК. Здзейсніў кланіраванне гена, які кадзіруе сінтэз інсуліну, і ўвядзенне яго ў геном бактэрый. Нобелеўская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Ігар Пятровіч) (н. 21.10.1931, г. Прыволжск, Расія),
бел.вучоны ў галіне спарт. фізіялогіі. Д-рбіял.н. (1994). Скончыў Омскі ін-тфіз. культуры (1961). З 1969 у Гомельскім ун-це, з 1982 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы: па ўздзеянні розных рэжымаў рухальнай актыўнасці на фіз. развіццё дзяцей; па пытаннях кіравання трэніровачным працэсам; узаемасувязях фіз. і разумовай працаздольнасці пры выкананні фіз. нагрузкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧКА (Мікалай Цітавіч) (н. 5.1.1937, в. Мяцявічы Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне птушкагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1991). Скончыў Віцебскую акадэмію вет. Медыцыны (1062). З 1969 на Бел. занальнай доследнай станцыі па птушкагадоўлі (у 1977—96 дырэктар). Навук. працы па развядзенні, селекцыі і ўзнаўленні с.-г. птушкі ва ўмовах інтэнсіўных тэхналогій.
Тв.:
Производство мяса уток. Мн., 1984;
Системы ведения сельского хозяйства Республики Беларусь. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫБ (Віктар Канстанцінавіч) (н. 20.10.1934, в. Стаўбуновічы Мінскага р-на),
бел.вучоны ў галіне механізацыі жывёлагадоўлі. Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1989). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1959). З 1959 у Бел.агр.тэхн. ун-це. Навук. працы па кормавытворчасці, перапрацоўцы кармоў і тэхналогіі іх прасавання. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў па механізацыі жывёлагадоўлі.
Тв.:
Комплексная механизация прудового рыбоводства. 2 изд. М., 1973 (разам з А.М.Моравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́НЧЫК (Мікалай Мікалаевіч) (н. 15.2.1950, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне малекулярнай фізікі і цеплафізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Сын М.Грынчыка. Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі. Навук. працы па працэсах пераносу ў сітаватых асяроддзях, электралітах і мембранах з улікам фізікі паверхневых з’яў.
Тв.:
Процессы переноса в пористых средах, электролитах и мембранах. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫШКЕ́ВІЧ (Аркадзь Іванавіч) (н. 15.4.1925, Мінск),
бел.вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1982). Скончыў Акадэмію бранятанкавых і механізаваных войск Сав. Арміі (1951). З 1971 у БПА. Навук. працы па метадах праектавання аўтамабіляў і іх сістэм, аўтаматызацыі працэсаў кіравання аўтамабілем. Распрацаваў аўтаматызаваныя сістэмы кіравання сілавымі агрэгатамі аўтамабіля, метады паскораных выпрабаванняў аўтамабіляў.
Тв.:
Проектирование трансмиссий автомобилей. М., 1984 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБО́ВІЧ (Вячаслаў Ксенафонтавіч) (н. 15.3.1930, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел.вучоны ў галіне акушэрства і педыятрыі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1960 у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (з 1979 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах перынаталогіі, узаемасувязях у сістэме маці-плод-нованароджанае дзіця, уплыву на арганізм наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Гормональный криз новорожденных. Мн., 1978;
Гормональные влияния на организм новорожденного. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ВА (Праскоўя Сцяпанаўна) (23.10.1904, с.Вял. Воснае Наўгародскай вобл., Расія — 25.4.1970),
бел.вучоны ў галіне вет. паразіталогіі. Д-рвет.н., праф. (1949). Скончыла Ленінградскі вет.ін-т (1927). З 1956 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па піраплазмозных хваробах буйн. раг. жывёлы і коней, трыпаназамозах вярблюдаў, балантыдыёзнай дызентэрыі, какцыдыёзах і інш. паразітах свіней.