МЯЦЕ́ЛІЦА, завіруха, завея,

перанос снегу ветрам у прыземным слоі паветра. Адрозніваюць замець (перанос снегу, што раней выпаў, на выш. не больш за 2 м ад паверхні зямлі), нізавую М. (больш за 2 м), агульную М. (выпадзенне снегу пры моцным, больш за 10 м/с, ветры). Агульная і нізавая М. выклікаюць значнае пагаршэнне бачнасці, зрэдку да 100 м і менш. На Беларусі ўзнікненне М. звязана пераважна з праходжаннем цыклонаў. Колькасць сутак з М. за год 14—28, у асобныя зімы ўдвая больш, сярэдняя працягласць адной М. 5—7 гадз, часам да 2—3 сутак.

т. 11, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЖЫ́ЎНАСЦЬ КАРМО́Ў,

уласцівасць кармоў задавольваць прыродную патрэбу жывёлы ў ежы; таксама ступень адпаведнасці колькасці і якасці засваяльнасці пажыўных рэчываў кармоў патрэбам жывёлы. Неаднолькавая для жывёл розных відаў, прадукцыйнасці і фізіял. стану. Ацэньваецца па хім. саставе кармоў, іх засваяльнасці, энергет. каштоўнасці і паўнацэннасці. Асн. паказчыкі П.к. — агульная пажыўнасць (вызначаецца ў кармавых адзінках), колькасць абменнай энергіі, пратэіну, амінакіслот, макра- і мікраэлементаў, вітамінаў. Састаў і пажыўнасць раслінных кармоў залежаць ад сорту раслін, кліматычных умоў, якасці глебы, угнаенняў, спосабаў і тэрміну ўборкі, захавання і падрыхтоўкі да скормлівання. Для практычнага выкарыстання распрацаваны спец. кармавыя табліцы, у якіх характарызуецца П.к. паводле асн. паказчыкаў.

т. 11, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Багабо́йлівасць (Гарэц., Др.-Падб.). Рус. богобоя́зненность, богобоя́зненный, укр. богобі́йність, богобі́йний, богобоязли́вий, богобоя́зний, польск. bogobojność, bogobojny, чэш. (ст.-чэш.) bohobojenstvie, bohobojný і г. д. Відавочна, агульная калька кніжнага паходжання (у старых помніках ст.-слав. мовы падобных слоў няма, гл. Старасл. сл. і Саднік-Айцэтмюлер, Handwört. і Сразн.). Параўн. у Бярынды: б(о)гобоѧзне́нное: б(о)гобо́йное, б(о)габоѧчее; Син. славенорос.: богобойный; богобойность… — богобоязнение. Параўн. і ням. Gottesfurcht ’богабойлівасць’, с.-в.-ням. прыметнік gotvorhtec, грэч. φόβος Θεού (гл. Клюге, 265–266), лац. deum timens і г. д. Выраз біблейскага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́р’е, пе́рʼе, пе́рʼя, пе́рря ’лісты цыбулі’ (лаг., карэліц., Сл. ПЗБ; полац., Нар. лекс.; ТС), пе́ркі, пе́рушкі (мін., гом., ЛА, 2), пе́рка ’тс’ (Ян.), перʼе ’лісце жыта’ (свісл., Шатал.), пе́рʼечко ’ліст кропу’ (пін., Шатал.), пе́ро ’лісце часнаку’ (навагр., З нар. сл.), пе́рʼя ’лісты саламяных раслін, цыбулі і часнаку’ (Варл.); перо́ ’плаўнікі ў рыб’ (нараўл., З нар. сл.); перʼе ’пярына’ (ТС), перʼя ’акрыццё скуры ў птушак’ (Варл.). У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з пяро́ (гл.), зборн. наз. пе́рʼе. Сюды ж грыбы́ з пі́рʼемагульная назва пласцінчатых грыбоў’ (кам., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пантэо́н, ‑а, м.

1. Старажытны грэчаскі або рымскі храм, прысвечаны многім багам. // Агульная назва ўсіх багоў у якой‑н. політэістычнай рэлігіі.

2. Спецыяльнае архітэктурнае збудаванне для пахавання выдатных дзеячоў. Праекты помнікаў і пантэонаў. Рымскі пантэон.

3. перан. Сукупнасць вартых памяці твораў мастацтва або літаратуры, фактаў гісторыі, імён. Наіўнае ўяўленне старажытных грэкаў, якія далі свету класічную паэзію чалавечага дзяцінства, стварылі пантэон герояў і багоў, надзяляючы іх найвышэйшымі якасцямі цела і духу. У. Калеснік.

4. Уст. Назва літаратурных зборнікаў з творамі розных жанраў.

[Грэч. pantheon, ад pan — усё і theōs — бог.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пусты́ня, ‑і, ж.

1. Вялікая, звычайна бязводная прастора з беднай расліннасцю або без расліннасці. Пустыня Сахара. Пустыня Каракумы. // перан.; якая або чаго. Прастора, якая рассцілаецца на вялікую адлегласць. Снежная пустыня. □ Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні, дзе маркотна выступалі адны толькі парыжэлыя купіны з сухою леташняю травою. Колас.

2. перан. Бязлюднае, разбуранае, зруйнаванае месца. Няваду больш узнепакоіла агульная сумліцкая пустыня, чым пустыня гэтай хаты. Чорны. — Вясна наступіла, а ў мяне ні кала, ні двара. Пустыня, — скардзілася трэцяя [жанчына], — страха цячэ, як рэшата. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вада́

1. Агульная назва наяўнасці ў населеным пункце ці ў гэтай мясцовасці водных аб'ектаў — возера, ракі, рэчкі, балота, мачулішчаў, крыніц (Слаўг.). Тое ж вадазбор, вадзя́нка (Слаўг.).

2. Разліў вады вясной у час разводдзя, летніх ліўняў, восеньскіх дажджоў, зімовых паводак і верхаводак (Ветк., Жытк., Слаўг., Стол.). Тое ж вадаполь (Смален. Дабр.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

э́кспарт

(англ. export, ад лац. exportare = вывозіць)

1) вываз тавараў за мяжу для рэалізацыі іх на знешнім рынку (проціл. імпарт 1);

2) агульная колькасць або агульны кошт тавараў, вывезеных якой-н. краінай, а таксама сам вывезены тавар.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ко́лькасць ж. Quantität f -, -en, nzahl f -, -en; Mnge f -, -n;

агу́льная ко́лькасць Gesmtmenge f;

перахо́д ко́лькасці ў я́касць філас. das mschlagen von Quantität in Qualität;

мініма́льная ко́лькасць Mndestmenge f; Mnimum n -s, -ma;

ко́лькасць радко́ў Zilenzahl f;

ко́лькасць апа́дкаў Nederschlagsmenge f Nederschlagshöhe f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бал м.

1. (адзінка шкалы) Grad m -(e)s, -е;

ве́цер у 5 балаў Wndstärke 5;

2. (адзнака) Zensr f -, -en; Nte f -, -n;

прахадны́ бал (пры паступленні ў ВНУ) Mndestpunktzahl f -, -en;

3. спарт. Punkt m -(e)s, -е;

агу́льная ко́лькасць балаў Gesmtpunktzahl f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)