vi (anD) супрацо́ўнічаць, браць [прыма́ць] актыўны ўдзе́л (у чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
mítbeteiligt
a які́ прыма́е ўдзе́л у чым-н. ра́зам з і́ншымі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
саўдзе́льнік, ‑а, м.
Той, хто прымае ўдзел у чым‑н. разам з кім‑н. — Ведаеш, Андрэй Максімавіч, я сябе адчуваю саўдзельнікам злачынства, — прызнаўся Радзевіч.Дуброўскі.Свірыд хавае крадзенае і сам крадзе, зрабіў саўдзельнікам сына Амяльяна.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канверці́н
(ад лац. convertere = змяняць, ператвараць)
фермент, які прымае ўдзел ва ўтварэнні актыўнага тромбапласціну, неабходнага для згусання крыві.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
mit=
аддз.дзеясл. прыстаўка, указвае на ўдзел, на сумеснае дзеянне: mítarbeiten супрацо́ўнічаць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
абмо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; зак.
Памыліцца пры размове, сказаць не тое, што трэба. // Нечакана прыгадаць што‑н. Арцёмава, прыняўшы ўдзел у маіх «росшуках», абмовілася, што яна часта бывае ў шпіталі.Шынклер.
•••
Не абмовіцца (ні адным) словам — нічога не сказаць, змоўчаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канфіскава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
Правесці (праводзіць) канфіскацыю. Канфіскаваць каштоўнасці. □ [У гаспадарцы] засталіся толькі сто пяцьдзесят дзесяцін, бо другія сто пяцьдзесят царскі ўрад канфіскаваў за ўдзел бацькі ў паўстанні.Пестрак.Газету затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удзе́льнік, ‑а, м.
Той, хто прымае ўдзел у чым‑н. Удзельнікі нарады, панурыя, незадаволеныя, не спяшаючыся, выходзілі з кабінета.Марціновіч.Быў канец жніўня — час, калі спяшаліся на вучобу студэнты, вярталіся ўдзельнікі шматлікіх экскурсій.Даніленка.Мой брат — камсамолец, Удзельнік вайны.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыгу́начнік, ‑а, м.
Работнік чыгуначнага транспарту. Міхал Баўдзей зараз таксама быў безработным: яго зволілі са службы за ўдзел у забастоўцы чыгуначнікаў.Колас.Трэба аддаць належнае французскім чыгуначнікам, якія захоўвалі сталы парадак ва ўсім гэтым шуме і тлуме шматтысячнага патоку; пасажыраў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каферме́нты
(ад ка- + ферменты)
небялковая група малекул некаторых ферментаў, якая прымае ўдзел у ферментатыўных рэакцыях, што адбываюцца ў арганізмах (параўн.апаферменты).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)