правінцыя на У Кітая, у нізоўях рэк Янцзы і Хуанхэ. Пл. каля 140 тыс.км². Нас. 56 млн.чал. (1990). Адм. ц. — Хэфэй. Гал. парты: Уху, Юйцыкоў, Банбу. На Пн — нізінная тэр.Вял. Кітайскай раўніны. Зах. і паўд. часткі — сярэдневышынныя горы (макс.выш. больш за 1800 м). Клімат субтрапічны мусонны. Сярэднія т-ры студз. ад 0 да +4 °C, ліп. 24—28 °C, ападкаў 600—1500 мм за год з летнім максімумам. Лясы хваёвыя і шыракалістыя. Бязлесная раўніна з урадлівымі карбанатнымі алювіяльнымі глебамі амаль цалкам распрацавана. Густая гідраграфічная сетка, аснову якой складае р. Хуанхэ з прытокамі, мноства дробных азёраў. Разбуральныя паводкі р. Хуанхэ ліквідаваны пры дапамозе пабудаваных вадасховішчаў. Аньхой — адзін з асноўных с.-г. раёнаў краіны (рыс, чай, проса, тытунь, пшаніца, соя, батат, кукуруза, бавоўнік). Развіты свінагадоўля, развядзенне рыбы. Здабыча каменнага вугалю (Хуайнанскі бас.), жал. руды (у Данту), медзі (у Тунгуаньшані), серы, фасфарытаў. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. сыравіны. Металургічная, маш.-буд., хім., папяровая прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНХА́Й,
правінцыя на ПнЗ Кітая. Пл. 720 тыс.км². Нас. 5,23 млн.ж. (2001). Адм. ц. — г.Сінін. У рэльефе пераважаюць горы і пласкагор’і. Цайдамская катлавіна (выш. 2,6—3,1 тыс.м) абмежавана на Пн гарамі Наньшань (выш. 5—6 тыс.м) і Алтынтаг, на Пд — гарамі Куньлуня (выш. да 6—7 тыс.м); на Пдч. Тыбецкага нагор’я. Клімат рэзка кантынентальны. Ападкаў 300—500 мм за год. На Ц. вярхоўі рэк Янцзы, Хуанхэ, Меконг. Шмат азёр, найб. — Кукунор. Горныя стэпы і паўпустыні. Ц. — слаба развіты аграрны рэгіён Кітая. Пераважае адгонная жывёлагадоўля. Гадуюць авечак, коз, коней, буйн. раг. жывёлу (у т. л. тыбецкіх якаў), аслоў, мулаў, вярблюдаў. У рачных далінах земляробства. Вырошчваюць холадаўстойлівыя гатункі пшаніцы, ячмень, авёс, чумізу, кукурузу, рапс, бульбу. Здабыча нафты, вугалю, каменнай і азёрнай солі, слюды, свінцовых і цынкавых руд. Прам-сць: нафтаперапр., металургія, машынабудаванне, харч., пераважна мясная і мясакансервавая. Транспарт аўтамаб. (Цынхай-Тыбецкая аўтамаб. дарога) і чыгуначны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЯТРЫ́ (Acipenser),
род прахадных, паўпрахадных і прэснаводных рыб сям. асятровых. 17 відаў, водзяцца ў морах і рэках басейнаў Атлантычнага, Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў. Да роду асятроў адносяцца сцерлядзь, сяўруга, шып, асетр рускі (Acipenser güldenstädti), якія жывуць у басейнах Азоўскага, Каспійскага і Чорнага мораў, асетр сібірскі (Acipenser baeri) — у рэках Сібіры, азёрах Байкал і Зайсан, асетр амурскі (Acipenser schrencki) — у бас. Амура, рэдкі від асетр атлантычны, або асетр балтыйскі (Acipenser sturio), — у басейнах Балтыйскага, Міжземнага і Чорнага мораў. Іншыя віды асятра жывуць у прыбярэжных водах Атлантычнага і Ціхага акіянаў Паўн. Амерыкі, у Вялікіх азёрах, Кітаі (р.Янцзы), у водах паўд.ч. Японскага м., у Адрыятычным м. У рэкі Беларусі раней заходзілі асетр атлантычны і асетр рускі. З пабудовай плацін на рэках міграцыі іх спыніліся.
Даўж. да 3 м, маса да 200 кг. Асятры — вельмі каштоўныя прамысл. рыбы, маюць чорную ікру (далікатэсны прадукт). Найб. колькасць асятроў вылоўліваецца ў Каспійскім м. Асётр рускі і сяўруга — аб’екты штучнага развядзення. 3 паўночнаамерыканскія віды асятра занесены ў Чырв. кнігу МСАП, сцерлядзь — у Чырв. кнігу Беларусі (раней у ёй былі таксама асетр атлантычны і асетр рускі, выключаныя з кнігі з прычыны поўнага знікнення з іхтыяфауны Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАНКІ́Н, Наньцзін,
горад на У Кітая. Адм. ц.прав. Цзянсу. Больш за 2 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р.Янцзы, даступны для марскіх суднаў. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл., навук. і культ.цэнтр.Прам-сць: металургічная, шматгаліновае машынабудаванне; хім. (хім. ўгнаенні, штучныя валокны), цэм., тэкст., харчовая. Філіял АН. Ун-т. Музеі гіст. і гарадскі. Абсерваторыя. Бат. сад. Арх. помнікі: «Імператарскі горад» (14—15 ст.) з рэгулярнай планіроўкай (у 1400 абнесены крапасной сцяной), каменная пагада Шэліта манастыра Цысясы (10 ст.), частка гар. сцен эпохі дынастыі Мін (14—17 ст.), пахаванні імператараў дынастыі Лян (502—557) і інш. Маўзалей Сунь Ятсена.
Засн. ў 472 да н.э. пад назвай Цзіньлін. Пазней шмат разоў быў перайменаваны: Малін, Цзянье, Цзянькан і інш. Сталіца шэрагу буйных царстваў: Чу (3 ст.), Усх. Цзінь, Сун, Цы, Лян, Чэнь (4—6 ст.) і інш., у 1368—1421 — усяго Кітая. У 1421—1911 цэнтр намесніцтва Цзянань. У Н. надпісаны Нанкінскі дагавор 1842 У 1853—64 пад назвай Цяньцзін («нябесная сталіца») быў сталіцай тайпінскай дзяржавы. У 1927—37 і 1946—49 месцазнаходжанне ўрада Кіт. рэспублікі. У 1937—45 акупіраваны яп. войскамі.
Да арт.Нанкін. У Заходнім садзе былога імператарскага палаца.
у Кітаі. Даўж. каля 750 км, шыр. да 400 км. Выш. ад 5000—6500 м на З да 1000—1200 м на У, найб.выш. 7590 м (г. Гунгашань). Утвараюць усх. ўступ Тыбецкага нагор’я, на мяжы з раўнінамі і нізкагор’ямі Усх. Кітая, з’яўляюцца мяжой Сычуаньскай катлавіны. Падзяляюцца на шэраг субмерыдыянальных хрыбтоў, парэзаных глыбокімі падоўжнымі цяснінамі рэк Салуін, Меконг, Янцзы ў іх верхніх цячэннях (глыб. ўрэзу да 3000 м). Хрыбты пераважна стромкасхілыя, з рэзкімі скалістымі водападзельнымі грабянямі. Горы — частка стараж. платформы, якая актывізавалася мезазойскімі рухамі; расчлянёна разломамі на шэраг блокаў, складзеных з гнейсаў, крышт. сланцаў, пясчанікаў, вапнякоў. Перыферыйныя грады, якія далучаюцца да Сычуаньскай катлавіны, складзены з базальтаў і асадкавых тоўшчаў. Горы сейсмічныя. Радовішчы жал. руды, золата, медзі. Ледавікі. Субтрапічны клімат зах. ускраіны Сычуаньскай катлавіны з вышынёй рэзка пераходзіць да кантынент. клімату Тыбецкага нагор’я. Каля паўд. падножжаў гор — 1200 мм ападкаў (максімум летам), на наветраных схілах — больш за 2000 мм, па меры набліжэння да Тыбецкага нагор’я — да 600 мм за год. Да выш. 2000 м субтрапічныя вечназялёныя лясы з эндэмікамі, якія з вышынёй пераходзяць у мяшаныя лясы; у адкрытых на Пд далінах трапляецца ціс. На выш. 2000—4000 м пераважаюць хвойныя (гал.ч. піхтавыя, радзей яловыя) лясы, вышэй за 4000 м размешчаны альпійскія лугі і стэпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНХА́Й,
найбуйнейшы горад на У Кітая. Яго тэр. з прылеглымі раёнамі (6,2 тыс.км²) вылучана ў самастойную адм. адзінку цэнтр. падпарадкавання. Нас. 9,862 млн.ж. (2000). Важны трансп. вузел. 2 аэрапорты. Найбуйн. марскі порт краіны (пераважна знешнегандл. грузы) у эстуарыі р.Янцзы, на яе правым прытоку р. Хуанпу, за 50 км ад Усх.-Кітайскага мора. У Ш. вырабляецца 1/6 усёй прамысл. прадукцыі Кітая. Прам-сць: шматгаліновае машынабудаванне, у т. л. радыёэлектроннае, суднабудаванне, чорная і каляровая металургія, хім., лёгкая (асабліва тэкст.), фармацэўтычная, паліграф., папяровая, тытунёвая, харчовая. Разнастайныя саматужныя вытворчасці. 45 ВНУ (2001).
Вырас з рыбацкага пасёлка Хуту, які вядомы са старажытнасці. У 16 ст. — гандл. і рамесны цэнтр. Паводле Нанкінскага дагавора 1842 адкрыты для замежнага гандлю: у 1843 створаны англ., у 1848 амер.сетльменты, у 1849 — франц. канцэсія. У 1854 Вялікабрытанія, Францыя, ЗША захапілі і кіравалі (да 1937) шанхайскай мытняй. У 1860 і 1862 у час Тайпінскага паўстання ў прадмесці Ш. ішлі баі паміж паўстанцамі і англа-франц. войскамі. З 2-й пал. 19 ст. Ш. — найбуйнейшы гандл. і прамысл. цэнтр Кітая. З 1919 адзін з гал. цэнтраў нац.-вызв. руху. У 1937—45 акупіраваны яп. войскамі. З 1945 пад уладай гаміньданаўцаў. Вызвалены ў 1949 Нар.-вызв. арміяй Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖОЎ,
назва эпохі ў гісторыі Стараж. Кітая і кіт. дынастыі, якая правіла ў 11—3 ст. да п.э. Падзялялася на Зах. Ч. (1122—771 да н.э., сталіца каля сучаснага г. Сіянь) і Усх. Ч. (770—221 да н.э., сталіца каля сучаснага г. Лаян).
Першапачаткова стараж.-кіт. племя Ч. залежала ад дзяржавы Інь. У 1122 да н.э. (паводле сучаснай гістарыяграфіі 1137—911 да н.э.) правадыр Ч. У-Ван разграміў Інь, аб’яднаў усе плямёны і стварыў дзяржаву на тэр.бас. рэк Хуанхэ і Янцзы. Зах. Ч. была нетрывалым дзярж. утварэннем. Яе правіцелі раздавалі ўдзелы сваякам, прыхільнікам і саюзнікам вана (цара). Удзелы мелі аўтаномію, а вярх. правіцелю плацілі даніну і аказвалі ваен. дапамогу. Барацьба ўдзелаў з цэнтр. уладай і паміж сабою прывяла ў 8 ст. да н.э. да распаду дзяржавы. Усх. Ч. дзялілася на перыяды: Чуньцю (770—481 да н. э.) і Чжаньго (481—221 да н.э.). У перыяд Чуньцю ўлада ванаў была аслаблена барацьбой за гегемонію паміж асобнымі ўладарамі (чжухоў), якія толькі намінальна прызнавалі вяршэнства цара. У перыяд Чжаньго ўзнікла некалькі буйных царстваў, якія змагаліся за панаванне над усім Кітаем. Апошні цар Ч. пазбаўлены ўлады ў 256/255 да н.э., але фактычна перыяд Ч. завяршыўся ў 221 да н.э., калі краіна аб’яднана пад уладай дынастыі Цынь. Пры Ч. пачалося пашырэнне жалеза, развівалася ірыгацыйнае земляробства, аформіліся асн.філас.-рэліг. школы: канфуцыянства, даасізм, легізм (фацзя) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ЦЯЯ ГРАМАДЗЯ́НСКАЯ ВАЙНА́ Ў КІТА́І 1946—49,
вайна паміж узброенымі сіламі Камуністычнай партыі Кітая (КПК) і ўрада Кіт. Рэспублікі, які ўзначальваў Гаміньдан; заключны этап нар.-дэмакр. рэвалюцыі ў Кітаі. Пасля заканчэння Нацыянальна-вызваленчай вайны кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—46б. саюзнікі (КПК і Гаміньдан) сталі рыхтавацца да барацьбы паміж сабой. У выніку перамогі Чырв. Арміі ў савецка-японскай вайне 1945узбр. сілы КПК захапілі шэраг раёнаў Цэнтр. Кітая і Маньчжурыю. СССР перадаў КПК зброю і тэхніку яп. Квантунскай арміі, а таксама дапамог стварэнню ў Маньчжурыі Аб’яднанай дэмакр. арміі (АДА); у выніку аб’яднання АДА і войск КПК створана Нар.-вызв. армія Кітая (НВАК). У чэрв. 1946 войскі Гаміньдана разгарнулі наступленне на раёны, якія былі пад кантролем КПК і ў сак. 1947 захапілі г. Яньань, дзе знаходзілася кіраўніцтва КПК, і пачалі наступленне ў Маньчжурыі, дзе іх войскі былі заблакіраваны. Летам 1947 у контрнаступленне перайшла НВАК і да восені 1948 разграміла войскі Гаміньдана ў Маньчжурыі, 31.1.1949 авалодала г. Пекін, 24.4.1949 — г. Нанкін. Гаміньданаўскія салдаты масава здаваліся ў палон і ўступалі ў НВАК. 21.4.1949 войскі НВАК фарсіравалі Янцзы. Да кастр. 1949 НВАК дасягнула г. Гуанчжоў. 1.10.1949 у Пекіне абвешчана Кіт.Нар. Рэспубліка, што азначала перамогу КПК у грамадз. вайне, хоць барацьба з рэшткамі гаміньданаўскіх войск працягвалася да канца 1950. Урад Кіт. Рэспублікі разам з рэшткамі сваёй арміі эвакуіраваўся на в-аў Тайвань, які да гэтага часу застаецца пад яго кантролем.
Літ.:
История Китая. 2 изд. М., 2002;
Тихвинский С.Л. Путь Китая к объединению и независимости, 1898—1949: По материалам биогр. Чжоу Эньлая. М., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ А́ЗІЯ,
прыродная краіна, якая ахоплівае ўнутрымацерыковую Азію, у межах Кітая і Манголіі. Пл. каля 6 млн.км². Пласкагор’і і раўніны ўтвараюць 2 асн. ярусы: ніжні паўн. вышынёй 500—1500 м (Гобі, Алашань, Ордас, Джунгарская раўніна і Кашгарская раўніна) і верхні паўд. вышынёй 4000—4500 м (Тыбецкае нагор’е). Яны раздзелены ці акаймаваны высокімі хрыбтамі Цянь-Шаня, Куньлуня, Наньшаня, Каракарума, Гандысышаня і інш. вышынёй больш за 5000 м (найб.выш. 8611 м, г. Чагары ў Каракаруме).
Клімат рэзка кантынент., сухі. Ападкаў на раўнінах 50—200 мм, у гарах да 500—1000 мм за год. Сярэднія т-ры студз. ад -10 °C да -25 °C, ліп. 20—25 °C, на Тыбецкім нагор’і каля 10 °C. Пл. зледзянення 50—60 тыс.км². Снегавая мяжа на выш. ад 3500 м на Пн да 6000 м на Пд. Большая ч.тэр. — вобласць унутр. сцёку. Сцёк у акіян маюць толькі ўскраінныя вобласці, дзе бяруць пачатак вял. рэкі Азіі (Янцзы, Хуанхэ, Меконг, Брахмапутра, Інд, Іртыш, Амур і інш.). Шмат азёр, пераважна на Пн МНР і на Тыбецкім нагор’і (Кукунор, Хубсугул, Намца і інш.). Пераважае разрэджаная паўпустынная і пустынная кусцікавая расліннасць, на Пн — стэпавая. У гарах участкі лясоў і лугоў, на Тыбецкім нагор’і — ландшафты халодных пустынь на вечнамярзлотных грунтах. Па далінах рэк — тугайныя лясы. Значную тэр. займаюць саланчакі, такыры, камяністыя паверхні, пяскі, а таксама ландшафты нівальнага пояса, дзе расл. покрыва амаль адсутнічае. Аазіснае земляробства, качавая жывёлагадоўля. З 1993 пасля адмаўлення ад назвы Сярэдняя Азіятэр. краін СНД, што ўваходзілі ў яе (Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан) уваходзяць у Ц.А.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЖАВА́ЛЬСКІ Мікалай Міхайлавіч (12.4.1839, в. Кімбарава Пачынкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 1.11.1888),
расійскі географ, падарожнік, натураліст, даследчык Цэнтр. Азіі. Са старадаўняга роду Пржавальскіх, якія атрымалі шляхецкае званне і землі ў Віцебскім ваяв.ВКЛ у канцы 16 ст. Ген.-маёр. (1886). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1878) і Рус.геагр.т-ва (1880), многіх рас. і замежных т-ваў. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Пецярбургу (1863). Кіраўнік экспедыцыі ва Усурыйскі край (1867—69), 4 экспедыцый у Цэнтр. Азію: Мангольскую (1870—73), Лабнорскую і Джунгарскую (1876—77), першую (1879—80) і другую (1883—85) Тыбецкія. У час экспедыцый пройдзена больш за 30 тыс.км і праведзена здымка гэтай тэрыторыі. П. даследаваў і апісаў прыроду Цэнтр. Азіі, адкрыў некалькі хрыбтоў і катлавін у Куньлуні, Наньшані і Тыбецкім нагор’і, удакладніў паўн. межы нагор’я, даследаваў вярхоўі рэк Хуанхэ і Янцзы, азёры Лабнор і Кукунор, палажыў пачатак вывучэнню клімату, сабраў багатыя калекцыі флоры і фауны, апісаў шэраг невядомых жывёл (у т. л. каня П., дзікага вярблюда, мядзведзя-пішчухаеда і інш.), сабраў звесткі па этнаграфіі. У 1891 Рускае геагр.т-ва ўстанавіла сярэбраны медаль і прэмію імя П., у 1946 Геагр.т-ваСССР — залаты медаль імя П. У яго гонар названы горад (Каракол), сяло ў Смаленскай, вобл., горны хрыбет у сістэме Куньлуня, ледавік на Алтаі, мыс на в-ве Ітуруп (Курыльскія а-вы), некат. віды жывёл і раслін, апісаныя ім.
Тв.:
Монголия и страна тангутов: Трехлетнее путешествие в Восточной нагорной Азии. М., 1946;
От Кульджи за Тянь-Шань и на Лоб-нор. М., 1947;
От Кяхты на истоки Желтой реки: Исслед. северной окраины Тибета и путь через Лоб-нор по бассейну Тарима. М., 1948.