СТРАБАСКО́П (ад грэч. strobos кружэнне, бязладны рух + ...скоп),
дэманстрацыйная ці кантрольна-вымяральная прылада, прынцып дзеяння якой грунтуеццанастрабаскапічным эфекце.
У дэманстрацыйных С. відарысы (рысункі, фатаграфіі) паслядоўных фаз руху якога-н. аб’екта размяшчаюцца на дыску (найб. пашырана), барабане ці папяровай стужцы. Пры хуткай змене гэтых відарысаў у назіральніка, які бачыць іх праз вузкія шчыліны, ствараецца ўражанне неперарыўнага руху аб’екта. Удасканаленыя дэманстрацыйныя С. былі папярэднікамі кінематографа. Кантрольна-вымяральныя С. маюць імпульсную крыніцу святла. Калі частата імпульсаў святла супадае, напр., з перыядам вярчэння аб’екта, то ствараецца ўражанне, што аб’ект нерухомы. Пры невял. рознасці гэтых частот здаецца, што аб’ект рухаецца павольна. Гл. таксама Страбаскапічныя прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
га́ма-ме́тад
(ад гама2 + метад)
метад разведвання карысных выкапняў, якігрунтуеццана вымярэнні інтэнсіўнасці выпрамянення прыродных радыеактыўных элементаў, што змяшчаюцца ў горных пародах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
палярагра́фія
(ад лац. polaris = палярны + -графія)
электрахімічны метад аналізу, якігрунтуеццана вымярэнні залежнасці паміж сілай току і канцэнтрацыяй рэчыва, што абумоўлівае гэты ток.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СУПАДЗЕ́ННЯУ МЕ́ТАДу ядзернай фізіцы,
метад эксперым. даследаванняў, якіна аснове выкарыстання супадзенняў схем дазваляе ўстанаўліваць часавыя залежнасці розных падзей. Напр., пры вывучэнні элементарных актаў ядз. узаемадзеянняў адным з асн. метадаў вызначэння ўстанаўлення паслядоўнасці з’яўлення другасных часціц і гама-квантаў з’яўляецца рэгістрацыя адначасовасці эл. сігналаў, што паступаюць ад дэтэктараў ядзерных выпрамяненняў. С.м. дазваляе істотна зменшыць уплыў фонавых сігналаў на рэгістрацыю ядз. узаемадзеянняў. С.м. у метралогіі — адзін з метадаў параўнання з мерай, дзе рознасць паміж вымеранай велічынёй і велічынёй, што ўзноўлена мерай, вымяраюць па супадзеннях адзнак на шкалах ці перыяд. сігналаў. Напр., вызначэнне частаты перыяд. працэсу з дапамогай страбаскапічных прылад; вымярэнне даўжыні адрэзка штангенцыркулем з ноніусам, якое грунтуеццана супадзенні адзнак на шкалах штангенцыркуля і ноніуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСТАТЫ́ЧНАЕ ПО́ЛЕ,
поле фізічнае, створанае нерухомымі эл. зарадамі; асобны выпадак электрамагнітнага поля. Сілавая характарыстыка Э.п. — напружанасць электрычнага поля, энергетычная — электрычны патэнцыял.
Сілавыя лініі напружнасці Э.п. не замкнутыя: яны пачынаюцца на дадатных эл. зарадах і канчаюцца на адмоўных (ці ідуць у бясконцасць). У дыэлектрыках Э.п. характарызуецца вектарам электрычнай індукцыі, які падпарадкоўваецца Гаўса тэарэме. У аднародных дыэлектрыках у выніку палярызацыі дыэлектрыка Э.п. аслабляецца ў ε разоў, дзе ε — дыэлектрычная пранікальнасць. Унутры праваднікоў Э.п. роўнае нулю (у т. л. ўнутры поласці пустацелага правадніка), на чым грунтуеццаэл.экранаванне. Э.п. патэнцыяльнае, г.зн. што работа па перамяшчэнні эл. зараду паміж любымі 2 пунктамі Э.п. не залежыць ад формы траекторыі і вызначаецца толькі рознасцю эл. патэнцыялаў паміж гэтымі пунктамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСТА́ТЫКА (ад электра... + статыка),
раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці і ўзаемадзеянні электрычных зарадаў, нерухомых адносна выбранай інерцыяльнай сістэмы адліку. ГрунтуеццанаКулона законе, асн. тэарэма — Гаўса тэарэма.
Узаемадзеянні паміж нерухомымі эл. зараджанымі часціцамі (ці целамі) ажыццяўляюцца праз электрастатычнае поле. Тыповыя задачы Э. — знаходжанне напружанасці электрычнага поля (ці электрычнага зрушэння), створанага сістэмай эл. зарадаў, размеркавання зарадаў па паверхнях праваднікоў пры вядомых іх поўных зарадах ці патэнцыялах кожнага з іх, вылічэнне энергіі сістэмы праваднікоў па іх зарадах і патэнцыялах. Законы Э. выкарыстоўваюць у эл. апаратах, электронна-аптычных прыладах, паскаральніках зараджаных часціц і інш.Гл. таксама Электрадынаміка.
Літ.:
Тамм И.Е. Основы теории электричества. 10 изд. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
актывацы́йны
(ад актывацыя);
а. аналіз — метад вызначэння якаснага і колькаснага саставу рэчыва, якігрунтуеццана апрамяненні (актывацыі) атамных ядраў і наступным вымярэнні іх радыеактыўнага выпрамянення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цытахі́мія
(ад цыта- + хімія)
раздзел цыталогіі, які вывучае хімічны склад клеткі і яе частак, а таксама хімічныя і абменныя працэсы, на якіх грунтуецца яе жыццядзейнасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГІДРАГЕАХІ́МІЯ (ад гідра... + геахімія),
раздзел гідрагеалогіі, які вывучае хім. састаў гідрасферы і геахім. працэсы ў ёй. Выяўляе заканамернасці фарміравання хім. саставу падземных вод і міграцыю ў іх хім. элементаў.
Грунтуеццана ўяўленнях аб структуры прыродных вод, пашырэнні хім. элементаў у зямной кары і горных пародах, фактарах міграцыі, назапашвання і рассейвання розных хім. элементаў і іх ізатопаў у прыродных водах, саставе газаў у падземных водах і інш. Асновы гідрагеахіміі распрацаваў У.І.Вярнадскі. Як галіна гідрагеалогіі аформілася ў 1940-я г. З 1950-х г. развіваецца яе раздзел — радыегідрагеахімія, якая вывучае міграцыю радыеактыўных элементаў у падземных водах.
На Беларусі даследаванні ў галіне гідрагеахіміі вядуцца ў Ін-це геал. навук Нац.АН і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эксперымента́льны, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае адносіны да эксперыменту (у 1 знач); з’яўляецца эксперыментам. Эксперыментальны метад даследавання. □ Першыя палёты да Венеры ў многім мелі пошукавы і эксперыментальны характар.«Звязда».// Прызначаны для правядзення эксперыментаў. Эксперыментальны цэх. □ Зжаты і абмалочаны апошні загон эксперыментальнага ўчастка.Дуброўскі.// Вопытны, пробны. Марына Міхайлаўна першая і жорстка раскрытыкавала іх [вынаходнікаў] эксперыментальны агрэгат і параіла пачаць работу нанава.Паслядовіч.