Тое, што і зелень (у 1, 2 знач.). Багата і шчодра ўпрыгожыла вясна зямлю, адзеўшы яе зелянінаю, ярыною і жытамі, што пачыналі ўжо выпускаць угору маладзенечкія каласкі, рассыпала па ёй мільёны рознакаляровых кветак.Колас.Хвалілі агароднікаў, далі калгасу сто тысяч рублёў чыстага прыбытку за капусту, гуркі, памідоры і іншую зеляніну.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натхня́ючы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад натхняць.
2.‑ая, ‑ае; узнач.прым. Які натхняе на што‑н. Баявой, натхняючай песні паэта каланізатары баяліся не менш, чым стрэльбы партызана.Бярозкін.Варфаламей Ярашчук — адзін з тых, хто ў натхняючай працы здабывае радасць і шчодра рассыпае яе вакол сябе.«Звязда».
3.Дзеепрысл.незак.ад натхняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.каго-што. Даць як падарунак. Белаю сарочкаю Надары ты сына.Броўка.
3.перан.; што і чаго. Пакінуць след. Не схаваў я сардэчныя раны, Што ў жыцці надарылі гады.Хведаровіч.
4.перан.; каго. Надзяліць якімі‑н. якасцямі. Прырода шчодра надарыла гэтага чалавека не толькі фізічнай сілай і хараством, але і душэўнай цеплынёй, чулым сэрцам, вялікай мужнасцю, вытрымкай і адвагай.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яскра́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Выразны, ясны; яркі. Выйду, выйду, дзе горада грукат, дзе афішы ў фарбах яскравых.Дубоўка.Шчодра ліло цяпло яскравае красавіцкае сонца.Шамякін.Лагодны летні дзень сеяў сонечныя, яскравыя зярняты на поле і лес.Бядуля.
2.перан. Пераканаўчы; яркі. Сам зборнік «Дзень паэзіі» ёсць дастаткова яскравае сведчанне таго, што нашы паэты жывуць вельмі разнастайным і ў той жа час багатым і змястоўным жыццём.Гілевіч.Яскравым прыкладам бурнага росквіту эканомікі і культуры з’яўляецца наша рэспубліка.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
WéiseIIf -, -n спо́саб, мане́ра;
die Art und ~ спо́саб (дзеяння);
auf díese ~ такі́м чы́нам;
auf wélche ~? які́м чы́нам?;
in gróßzügiger ~ шыро́ка, шчо́дра;
in líebenswürdiger ~ ласка́ва, ве́тліва, прыя́зна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1. Асвяціўшы, надаць чаму‑н. залацісты колер, адценне. Сонца к небасхілу Паспяшала рупна на спакой начны І у раз апошні лес азалаціла...Гурло.// Зрабіць пажоўклым; пазалаціць. Азалаціла восень поле іржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі; абвеяла хаты жытнім пылам; вострым пахам кастрыцы напоўніла вуліцу.Чорны.
2.Разм.Шчодра ўзнагародзіць. [Лазука:] — Дык я ж і кажу, што гэты лён азалаціў і наш калгас, і нас саміх.Сабаленка.[Парторг:] — Тут у аднаго дзядзькі ёсць у садку з паўдзесятка дрэў, дык яны яго азалацілі.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., каго-што.
1. Абсыпаць з усіх бакоў чым‑н.; пакрыць усяго слоем чаго‑н. сыпучага. Тут вясна асыпала ўсё цветам.Танк.
2. Скінуць лісце, пялёсткі, іголкі і пад.; агаліцца. Асыпаў сад свае пялёсткі.
3.перан.; чым. Шчодра, багата абдарыць чым‑н.; накіраваць на каго‑н. што‑н. у мностве. Асыпаць пахваламі. □ — Тады... я не пайду. Зусім не пайду! — Сказала [Макрына], мяркуючы асыпаць Яўгена іскрамі злосці.Баранавых.