То́ўхацьштурхаць’ (Ласт., Шат.), ’непакоіць напамінам’ (Юрч. Сін.), ’пульсаваць’ (пух., Сл. ПЗБ), тоўх — пра лёгкае штурханне ў грудзі, у бок (полац., Нар. лекс.), таўха́ць, таўка́ць ’злёгку штурхаць’ (Юрч.), сюды ж то́ўхала ’той, хто штурхаецца’ (Шат.), то́ўхнуцца ’штурхнуцца’ (Ласт.). Гл. таўхаць, можна дапусціць уплыў дзеясловаў піхаць, штурхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туўка́ць ‘таўхаць, піхаць’, туўкануць ‘піхнуць’ (Бяльк.), ту́вкатыштурхаць’, ту́вкатысь ‘штурхацца’ (брэсц., ЛА, 2). Фанетычныя варыянты дзеясловаў шматразовага дзеяння, утвораныя ад агульнаславянскай асновы *tъlk‑, гл. таўкаць. Заднеязычны ‑х‑ у паралельных формах туўхану́ць ‘штурхнуць’ (Бяльк.), туўха́цьштурхаць’ (бяроз., Сл. ПЗБ), магчыма, пад уплывам лексем піха́ць, штурха́ць ‘тс’. Гл. таўхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

jostle [ˈdʒɒsl] v.

1. шту́рхаць; шту́рхацца (пра людзей);

We were jostled by the crowd. Нас заштурхалі ў натоўпе.

jostle for [ˌdʒɒslˈfɔ:] phr. v. сапе́рнічаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bxen

1. vi баксі́раваць, выступа́ць на ры́нгу

2. vt штурха́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

раззлава́цца, ‑злуйся, ‑злуешся, ‑злуецца; ‑злуёмся, ‑злуяцеся; зак.

Прыйсці ў стан злоснага раздражнення. [Талаш:] — Вось, таварыш начальнік, прыехалі .. [жаўнеры] забіраць маё апошняе сена. Прасіў, маліў іх, а яны яшчэ і штурхаць пачалі мяне. Ну, я і раззлаваўся і кінуўся на іх з сякерай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bunt

I [bʌnt]

v.

удара́ць, штурха́ць (галаво́ю, рага́мі); басьці́(ся)

II [bʌnt]

n.

са́жа f. (хваро́ба збо́жжа)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пашты́рыць, вы́штырыць, прашты́рыць, шты́рыць ’гнаць; выганяць, выправоджваць сілай’ (дзярж., Нар. лекс.). Лексема шты́рыць генетычна роднасная з такімі, як (вы‑)турыць, штурхаць, рус. торкатьштурхаць, біць’, якія да прасл. tъrk-, stъrk- гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пхаць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. каго-што. Дакранацца рэзкім рухам, кароткім ударам, рухам ад сябе, штурхаць.

П. у грудзі.

П. суседа локцем.

П. тачку.

2. каго-што. Паспешліва або з цяжкасцю запіхваць.

П. рэчы ў чамадан.

3. каму што. Прымушаць есці, піць многа ці супраць жадання.

П. ежу дзіцяці.

|| аднакр. пхнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце́, -нуць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

То́рскаць (то́рскыць) ’штурхаць’ (Юрч. Вытв.), сюды ж то́рснуць ’штурхнуць’ (Юрч.), то́рснуцца ’штурхануцца’ (Юрч. СНЛ), торсь — пра грубае штурханне (мсцісл., Нар. лекс.). Параўн. укр. то́рсати ’торгаць, рухаць, штурхаць, трэсці’, торсону́ти ’моцна штурхаць’, чэш. trsati ’дрыгаючыся, танцаваць’, ’дабываць рэзкія, кароткія гукі з музычных інструментаў’. Ад гукапераймальнага тор3 з нарашчэннем ‑с‑, параўн. пялёх/пялёсь пра пялёсканне (мсцісл., Нар. лекс.), торк/торсь — пра штурханне (там жа) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Штурхаць адзін аднаго. Людзі.. кудысьці спяшаліся, пхаліся, таўкліся. Колас.

2. Адштурхвацца, упіраючыся ў што‑н. [Кандрат:] — Я з ворыва каня павёў паіць. Аж гляджу, Звончыкава старая выходзіць з хаты проста ў човен і пачынае пхацца да хмызоў. Караткевіч.

3. Зал. да пхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)