Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Európameisterm -s, - чэмпіён Еўро́пы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Olýmpiasiegerm -s, - алімпі́йскі чэмпіён
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КА́РПАЎ Анаталь Яўгенавіч (н. 23.5.1951, г. Златауст, Расія),
расійскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1970). Засл. майстар спорту СССР (1974). Чэмпіён свету сярод юнакоў (1969). Чэмпіён свету (1975—85, 1998) пад эгідай ФІДЭ. Чэмпіён свету і Еўропы па «хуткіх шахматах» (1988). ЧэмпіёнСССР (1976). Пераможца міжзанальнага турніру ў С.Пецярбургу (1973), міжнар. турніраў (1967, 1971—72, 1974—79). Прыз «Шахматны Оскар» (1973—77, 1979—81, 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНКО́Ў Іван Аляксандравіч (н. 10.4.1975, Мінск),
бел. спартсмен (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Скончыў Бел. акадэмію фіз. выхавання і спорту (1997). Двухразовы абс.чэмпіён свету (1994, Брысбен, Аўстралія; 1997, Лазана, Швейцарыя). Двухразовы абс.чэмпіён Еўропы (1994, Прага; 1996, Капенгаген). Сярэбраны прызёр Чэмпіянату свету ў камандным заліку (1997); чэмпіён Еўропы (1994) і бронз. прызёр (1996) у камандным заліку, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы на асобных снарадах. Абс.чэмпіён Беларусі (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬНАЯ БАРАЦЬБА́,
від спарт. барацьбы, у якім шырока выкарыстоўваюцца тэхн. і сілавыя прыёмы — захопы (у т. л. ніжэй пояса), падсечкі, падбівы, перавароты і інш. У схватцы (3 перыяды па 3 мін) перамагае той, хто пакладзе саперніка на лапаткі ці набярэ больш ачкоў за тэхн. прыёмы і актыўнасць.
Узнікла ў Вялікабрытаніі ў канцы 19 ст. З 1904 (за выключэннем 1912) у праграме Алімпійскіх гульняў, з 1928 праводзяцца чэмпіянаты Еўропы, з 1951 — свету. З 1912 дзейнічае Міжнар. аматарская федэрацыя барацьбы (ФІЛА).
На Беларусі падобнае на вольную барацьбу адзінаборства вядомае здаўна як барацьба «да крыжа». Як від спорту вольная барацьба развіваецца з 1948. Праводзяцца чэмпіянаты ў розных узроставых катэгорыях, традыц.міжнар. турнір па вольнай барацьбе на прызы А.Мядзведзя (аднесены ФІЛА да спаборніцтваў вышэйшай катэгорыі), матчавыя сустрэчы бел. барцоў з камандамі інш. краін. Сярод бел. майстроў вольнай барацьбы найб. поспехаў дамагліся трохразовы алімпійскі чэмпіён, неаднаразовы чэмпіён свету і Еўропы Мядзведзь, а таксама В.Сюльжын (чэмпіён свету 1973, Еўропы 1972—73, уладальнік Кубка Еўропы 1974—75), Л.Кітоў (чэмпіён Еўропы 1970), В.Яўпоеў В.Яўлоеў (чэмпіён Еўропы 1984), А.Сабееў (чэмпіён Еўропы 1989—90), С.Смаль (чэмпіён свету 1991, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1992), В.Аруджаў (чэмпіён свету 1991, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЭ́ЙЧЫК Віктар Давыдавіч (н. 3.7.1949, Мінск),
бел. спартсмен (шахматы). Міжнар. гросмайстар (1980). Скончыў БДУ (1972). З 1992 спартсмен-інструктар нац. каманды Беларусі. Чэмпіён свету сярод студэнтаў у камандным першынстве (1968, г. Ібс, Аўстрыя; 1969, г. Дрэздэн, Германія; 1974, Тысайд, Вялікабрытанія). ЧэмпіёнСССР сярод маладых майстроў (1974). Чэмпіён Беларусі (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЬ Міхаіл Нехем’евіч (н. 9 11.1936, Рыга — 28.6.1992),
латвійскі і рас. шахматыст. Гросмайстар СССР, міжнар. гросмайстар (1957). Засл. майстар спорту СССР (1960). Скончыў Латвійскі ун-т (1958). У 1960—70 гал. рэдактар час. «Шахматы» (Рыга). Чэмпіён свету (1960—61), 8-ы ў гісторыі шахмат. 3-разовы чэмпіён свету сярод студэнтаў у камандным заліку. Чэмпіён свету па «маланкавай» гульні (1988). У складзе зборных каманд СССР 8-разовы пераможца Сусв. шахматных алімпіяд (1958—74). 6-разовы чэмпіён Еўропы. ЧэмпіёнСССР (1957, 1958, 1967, 1972, 1974. 1978), сярэбраны (1959, 1962, 1971, 1974) і бронз. (1964) прызёр. Пераможца міжнар. турніраў (1959—87).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МАЎ Валянцін Сцяпанавіч (н. 12.3.1937, Мінск),
бел. спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1969), засл. трэнер Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1964). У 1974—96 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту. Чэмпіён Еўропы на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыях 500, 1000 м і ў эстафеце 4 × 500 м (1957, г. Гент, Бельгія). ЧэмпіёнСССР на дыстанцыях 1000 м (1957, 1958, 1959), 10 000 м (1961). Сярод выхаванцаў чэмпіён свету Л.Дзеравянка, чэмпіёнСССР А.Навумаў.