Разм.Памянш.-ласк.да ніколькі. Ліпа з Сяргеем танцавала кожны танец і ніколечкі не адчувала стомы.Хомчанка.Змакрэў чуб у мяне, засапліся мае памочнікі, а скат ніколечкі не пацвярдзеў.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Büscheln -s, -
1) пучо́к; чуб
2) аха́пак (сена), вя́зка (галля)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
фасо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Разм. Трымацца з фасонам (у 3 знач.); фарсіць. Косцік, звесіўшы свой бялявы хвалісты чуб на мяхі, фасоніў доўга. Яго ўжо некалькі разоў прасілі дзяўчаты сыграць, а ён быццам і не чуе.Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ку́чары ’кучаравыя або завітыя валасы’ (ТСБМ, ТС). Укр.кучери, рус.кучери ’тс’. Параўн. чэш.kučera, славац.kučera ’кудзер’. Супастаўленне з кука (гл.) і лат.kauka ’чуб’ непераканаўчае (параўн. Бернекер, 637; Траўтман, 121).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
forelock
I[ˈfɔrlɑ:k]
n.
ку́дзер -а m., па́сма валасо́ў над ілбо́м, чуб -а m.
II[ˈfɔrlɑ:k]
n., Tech.
за́гваздка f., шплінт -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Вяхра́нец ’нячысцік’ (Бяльк.). Зыходзячы з семантыкі, верагодней усяго параўноўваць з віхар ’нячысты дух’, віхор ’чуб’. Да першага параўн. рус.дыял.вихорный ’род міфічнай істоты’, смал.вихровой ’дух, які жыве ў віхры’ і да т. п. Да віхор ’чуб’; параўн. бел.хахлаты ’нячысцік’. Пярэчыць гэтай думцы наяўнасць я < і ў першым складзе перад націскам, аднак не выключана, што трэба аднаўляць форму *вехранец. Для такога тлумачэння параўн. рус.дыял.ве́харь і вехо́рь ’моцны вецер, віхар’. Здаецца, аднак, што можна лёгка вытлумачыць я і як вынік «гіпер’якання», выпадкі якога вядомы на сумежных тэрыторыях.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кічка1 ’гронка’ (Мат. Гом.), ’хамуціна, падціснутая пад клешнямі хамута’, ’валік з ануч, які насілі маладзіцы пад чапцом’ (Нар. словатв., Тарнацкі, Studia). Рус.кичка ’сабраныя ў пучок валасы жанчыны’, укр.кичка ’старадаўні галаўны ўбор жанчыны’, ’пракладка пад хамутом’, балг.кичка ’галаўны ўбор’, серб.-харв. (ц.-слав.) кычька ’валасы’, польск.kiczka ’пучок, звязка, маленькі сноп саломы, валік валасоў у жанчыны’, чэш.kyčka ’пучок валасоў, чуб, кутас, вязка’. Да прасл.kyčьka < kyka. Параўн. укр.кика ’галаўны ўбор маладой’, рус.кика ’жаночы галаўны ўбор’, ’частка хамута’, ст.-рус.кыка ’валасы на галаве, павязка’, ст.-слав.кыка ’пучок валасоў’, балг.кика ’тс’, серб.-харв.ки̏ка ’каса’, славен.кіка ’пучок валасоў’. Параўн. апафанічныя варыянты: лат.kika ’чуб’, ст.-інд.kucáte ’звіваецца’. Махэк₁, 243 мяркуе аб першасным значэнні ’пучок валасоў, чуб’ для прасл.kyka.
Кі́чка2 ’сечка (для рубкі чаго-небудзь)’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма кантамінацыя, семантычнае прыпадабненне кічка1 да сечка.
□ Башта Царская, Багуслаўская, Пятніцкая ў Смаленскай сцяне (Грыг. 1850).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
НЕБЫЛІ́ЦЫ,
фальклорныя празаічныя і вершаваныя творы жартоўнага характару, рознай жанравай прыналежнасці, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць са знарочыстым парушэннем храналагічнай паслядоўнасці падзей, прычынна-выніковых сувязей і г.д., чым ствараюць поўны недарэчнасцей маст. малюнак свету. Для іх характэрны сатыра, дасціпны гумар, гратэск, гіпербалізацыя. Прынцыпы небылічнасці часта выкарыстоўваюцца ў жартоўных і вясельных песнях, дзіцячым фальклоры, выслоўях, зрэдку ў баладах і былінах: «Нашы сваты ды ня ехалі, // Нашы сваты ды пяшком ішлі, // Маладога ды мяшком няслі»; «Пашый жа мне, мілы, з пяску чаравічкі. // Насучы мне дратвы з дажджавых кропляў». У некат. выпадках Н. могуць быць гал. сюжэтаўтваральным элементам. Уключаюцца, напр., у казку як яе частка. Элементы Н. могуць быць таксама ў казачных зачынах і канцоўках. Паказальнікі казачных сюжэтаў фіксуюць сюжэты і матывы Н. пад № 1875—1999. Вядомыя бел. казкі пра мужыка, што лётаў на журавах, пра чалавека, што выбраўся з багны, цягнучы сябе за чуб, і інш.Асн. змест вершаваных Н. у гульні недарэчнасцямі, што ўзнікаюць пры перастаноўках (метатэзе) рознага характару. Вершаваныя Н., «Н.-скамарошыны» часта спяваюцца.