Аднакр.да скрэбці. Падаў [дзед] хлопцу вялую руку і скрабянуў чамусьці па яго далоні скурчаным каравым пальцам.Брыль.Тое, што сказаў Тарас, раптам скрабянула яго [Лоўгача] самалюбства.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́штаIIпрысл.разм. (чагосьці, чамусьці) ein wénig; leicht; étwas; aus írgendeinem Grund;
мне не́шта нездаро́віцца (ich weiß nicht warúm, áber) ich fühle mich nicht ganz wohl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дабра́к, ‑а, м.
Разм. Добры, спагадлівы чалавек. Гэта быў яшчэ не стары чалавек, але валасы меў сівыя. Позірк вачэй — суровы, патрабавальны. Але чамусьці не страшна было пад.. позіркам гэтага чалавека. Ён [камандзір] здаваўся дабраком.Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падма́нвацца1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Дражніцца, узбуджаючы чыю‑н. цікаўнасць. Торба чамусьці вельмі ж поўная, і тата падманваецца, не хоча яе развязваць. Алесь злуецца, пачынае хныкаць.Брыль.
падма́нвацца2, ‑аецца; незак.
Зал.да падманваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацалава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.
Нацешыцца ўволю пацалункамі. Калі пачалі развітвацца і маці хацела пацалаваць.. [Макара], дык ён адштурхнуў яе, чамусьці засаромеўшыся.. Праўда, ён развітаўся за руку і з Ксенькай, але з ёю ён нацалаваўся напярэдадні.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́хнуць, -ну, -неш, -не; сох, -хла; -ні; незак.
1. Рабіцца сухім, трацячы вільгаць.
На лузе сохне сена.
У горле сохне (безас.; перасыхае).
2. Вянуць, гінуць (пра расліны).
Пакаёвыя кветкі чамусьці сохнуць.
Трава сохне без дажджу.
3.перан. Худзець (ад хваробы, перажыванняў, цяжкай працы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усхвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
1. Пакрыцца хвалямі. Мора ўсхвалявалася.
2. Прыйсці ў стан хвалявання, непакою; устрывожыцца. Нікіцін да таго ўсхваляваўся, што ніяк не мог прадаўжаць работу.Гурскі.Сцяпан пазнаў выратавальніцу брызентавай лодкі і чамусьці ўсхваляваўся.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
булдаве́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Разм. Тое, што і булавешка. У правай руцэ ў яе была тоўстая чорная палка з нейкай адмысловай белай булдавешкаю — раней Таццяна чамусьці не заўважыла ў бабулі гэтай палкі.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і шморгаць. Сморгаць носам. □ — Но-о, паехалі! — сморгаў Мікалай коней за лейцы.Паслядовіч.Збянтэжаны Галілей тупаў каля Таццяны, сморгаў яе чамусьці за локаць і ўгаворваў: — Гэта, Таццяначка, добрыя слёзы...Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіні́ца, ‑ы, ж.
Пеўчая птушка атрада вераб’іных са стракатым апярэннем. Толькі сініц чамусьці не відаць — ні сініх, ні звычайных.Якімовіч.«Каму ты ўсходзіш, сонейка? Каму цвітуць сады? Каму пяюць у сасонніку Сініцы і дразды?»Панчанка.Настойліва, наперабой цінькаюць сініцы.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)