outermost [ˈaʊtəməʊst] adj. найбо́льш адда́лены ад цэ́нтра/сярэ́дзіны;

the outermost planet найбо́льш адда́леная/са́мая далёкая плане́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

uptown [ˌʌpˈtaʊn] adj., adv. AmE (у напра́мку) ад цэ́нтра го́рада;

uptown New York ні́жні Нью-Ёрк

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

апафе́ма, ‑ы, ж.

Спец. Перпендыкуляр, які апушчаны з цэнтра правільнага многавугольніка на адну з яго старон.

[Ад грэч. apotithēmi — адкладваю ўбок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дацэнтрабе́жны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Накіраваны да цэнтра ў час руху па крывой; проціл. адцэнтрабежны. Дацэнтрабежная сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыя́цыя, -і, ж.

1. Выпрамяненне электрамагнітных хваль.

Р. зямлі.

2. Радыеактыўнае выпрамяненне, небяспечнае ў вялікіх дозах для ўсяго жывога.

Сонечная р.

Доза радыяцыі.

3. Праменепадобнае распаўсюджанне чаго-н. ад якога-н. цэнтра.

Р. болю.

|| прым. радыяцы́йны, -ая, -ае.

Радыяцыйная засцярога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнтрабе́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Накіраваны ў час руху ад цэнтра да перыферыі; проціл. цэнтраімклівы. Цэнтрабежная сіла. // Такі, дзеянне якога заснавана на руху ад цэнтра да перыферыі. Цэнтрабежны апарат. Цэнтрабежная помпа.

2. Які праводзіць узбуджэнне ад цэнтральнай нервовай сістэмы да розных органаў (пра нервы). Цэнтрабежныя нервовыя валокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атана́льнасць, ‑і, ж.

Адсутнасць у музыцы падавай асновы з яе найбольш важнай якасцю — прыцягненнем гукаў да ладавага цэнтра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускра́іна, -ы, мн. -ы, -ра́ін, ж.

1. Край, крайняя частка якой-н. мясцовасці.

У. лесу.

На ўскраіне пасёлка.

2. Аддаленая ад цэнтра частка горада, якая прымыкае да яго межаў.

Гарадскія ўскраіны.

3. Аддаленая, пагранічная тэрыторыя дзяржавы.

Усходняя ў.

Беларусі.

|| прым. ускра́інны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захалу́сны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да захалусця; глухі, аддалены ад цэнтра. Кожнае, нават самае захалуснае паселішча гналася за электрычнасцю. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

centrally [ˈsentrəli] adv. : centrally situated разме́шчаны ў цэ́нтры (горада);

centrally guided які́ кіруецца з цэ́нтра;

a centrally directed system цэнтралізава́ная сістэ́ма

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)