Муця́р, мутя́р, мутіэр, муцяры́скохлус, ілгун’ (Выг. дыс.; бяроз., Шатал.; пруж., Сл. ПЗБ; драг., Лучыц-Федарэц). Да муці́ць (гл.). Аб суфіксе ‑яр гл. Сцяцко, Афікс. наз., 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махлю́й ’дурнаваты’ (міёр., З нар. сл.), ’цюхця, павольны, няцямкі, тупы, неразумны’ (полац., А. Баханькоў). Відавочна, ад махла (гл.), якое ад махаць ’хлусіць са зменай семантыкі: ’хлус’ > ’ненармальны’ > ’дурны’. Гл. таксама махале́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Манты́ць, кобр. манты́ты ’прывабліваць’ (Нар. лекс.), укр. бук., бойк. манти́ти ’вымантачваць, выдурваць’, бойк. манта́ ’падман’, ’хлус’, рус. варон. мантить ’быць прыцягальным’, польск. mancić ’вымантачваць, падманваць’. Да мані́ць (гл.) з устаўным ‑т‑суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Муцю́н, мутю́н, мутюне́ц, мутюнэ́ско, муту́н ’ілгун, манюка, хлускобр., Сл. Брэс.; пін., Доўн.-Зап., 1; пін., драг., Нар. лекс. і КЭС). Да муці́ць ’падманваць’ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масія́ш, мъсья́ш ’антыхрыст, які з’явіцца перад страшным судом, ілжэзбавіцель’ (Мядзв.; полац., Нар. лекс.), ’звадыяш’ (в.-дзв., Шатал.), ’вялікі хлус, прайдзісвет’, ’гарэза’ (міёр., З нар. сл.). Праз польск. Mesjasz з с.-лац. Messias ’месія, збавіцель’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ілгу́н, ілгу́ння ’непраўдзівы чалавек, выдумшчык, хлус’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Нас., Яруш.). Рус. лгун. Утворана ад ілгаць (гл.) з суф. ‑ун паводле мадэлі маўкун, гаварун, вяртун, ядун і г. д. (Сцяцко, Афікс. наз., 68). Параўн. ілжэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́хар, ма́хер, ма́хір, ма́хер у выразе шахер‑махерхлус, ашуканец’ (Шат., Касп., Нас.) запазычана з ідыш macher, якое з новав.-ням. Macher ’камбінатар, дзялец’ (Вінэр, ЖСт, 1895, 1, 64; Карскі, О языке, 173). Сюды ж ма́хірыць ’хлусіць, маніць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манту́н ’ілгун’ (ганц., Нар. лекс.), як і ўкр. мантя́р ’тс’, з устаўным экспрэсіўным ‑н‑. Аналагічна бел. манты́ць (гл.), манцыкле́та (Мат. Гом.), польск. manteria < materia, mantacz < mataczхлус’. Да мані́ць ’хлусіць’ (гл.). Не выключана, аднак, кантамінацыя бел. маню́ка і зах.-палес. (драг.) мутюн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марока ’непатрэбная справа, затлумленне, нешта заблытанае, валакітнае’, ’вельмі павольны чалавек’, ’канькала’, ’зацямненне, непрытомнасць’, ’хлус, які ўсё заблытвае наўмысна’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Бяльк., Растарг.), марочанне, морочэ́нье ’галавакружэнне, непрытомнасць’ (Нас., ТС), марокаць ’марудзіць’, марокаваць ’тс’, ’бурчаць, быць незадаволеным, дуцца’, ’жыць журботна, сумна’, марокані́на, мароканне ’замаруджанне, цяганіна’ (Нас., Власт), маро́к ’той, хто дурыць галаву’ (пух., Жыв. сл.), морочы́ло ’хто задурманьвае сваімі размовамі’ (ТС), марочыць, моро́чыць, марачы́ць, моро́чытэ ’дурыць, рабіць клопат, неадчэпна прасіць’, ’падманваць’ (Власт, Шат., ТС, ТСБМ, Яруш., Нас.; паўд.-усх., драг., КЭС). Укр. моро́ка ’клопаты, цяжар’, моро́чити ’марочыць’, рус. моро́ка ’нешта адурманьванне’, кур. ’прывід’, сіб., валаг. ’падман’, сіб., кур., смал. ’хітры хлус’, моро́чить ’марочыць, дурыць’, морочи́ло ’той, хто марочыць’. Усходнеславянскае. Утворана ад морак (гл.) у выніку пераносу семантыкі ’імгла, туман’ > ’зацямненне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маня́к1хлус’ (жытк., Арх. ГУ), рус. калуж. мяньяк, польск. maniak ’тс’. Да мані́ць (гл.). Утворана ад назоўніка мана́ ’хлусня’. Аб суфіксе ‑ʼак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.

Маня́к2 ’дурак’ (браг., З нар. сл.). З манья́к ’апанаваны маніяй’, ст.-бел. маньякъ ’шалёны (XV ст.) было запазычана з с.-лац. maniacus (Булыка, Лекс. запазыч., 126).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)