сям’я індыйскіх дзеячаў кіно. Прытхвірадж К. (3.11.1904—29.5.1972), акцёр, тэатр. рэжысёр. Скончыў юрыд. каледж у Лахоры. У 1944 заснаваў першы прафес.т-р на хіндзі «Прытхвітыэтрс» (у 1960 закрыты). Зняўся ў першым інд. гукавым фільме «Прыгажосць свету» (1931), а таксама «Бадзяга» (1951), «Мінулае, сучаснае і будучае» (1971), у сав.-інд. «Хаджэнне за тры моры» (1957). Радж К. (14.12.1924, г. Пешавар, Пакістан — 2.6.1988), акцёр, кінарэжысёр, прадзюсер, сцэнарыст. Сын Прытхвіраджа К. У 1947 заснаваў студыю «Радж Капур Філмс» у Бамбеі. Самабытны лірыка-камед. акцёр, танцор, валодаў вял. прывабнасцю, музыкальнасцю. Гал. ролі ў фільмах: «Бадзяга» (1951, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1953), «Пан 420» (1955). Рэжысёр фільмаў: «Сезон дажджоў» (1949), «Не спіце» (1956, у сав. пракаце «Пад покрывам ночы», прыз Міжнар. кінафестывалю за гал. ролю ў Карлавых Варах, 1957), «Маё імя клоун» (1970), «Любоўная немач» (1982) і інш. Сярод інш. прадстаўнікоў дынастыі К. — акцёры Шашы, Раджыў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖЫЦІЕ́ ЕФРАСІ́ННІ ПО́ЛАЦКАЙ»,
помнік бел. агіяграфічнай л-ры 12—13 ст. (дайшоў спіс 14 ст.); адзін з найб. ранніх твораў гістарычнай прозы на Беларусі. Напісана царк.-слав. мовай стараж.-рус. рэдакцыі. Аўтар невядомы. У творы апавядаецца пра жыццё і культ.асветніцкую -дзейнасць Ефрасінні Полацкай, першай жанчыны на Русі, якую царква кананізавала ў святыя. У помніку паўстае вобраз настойлівай і самаахвярнай жанчыны, сапраўднай гераіні свайго часу, услаўляецца яе імкненне да ведаў і духоўнай дасканаласці. Літаратурны схематызм (вобраз Ефрасінні ідэалізаваны, пазбаўлены многіх індывід. рыс жывога чалавека) і дыдактычная рытарычнасць прыглушаюцца яркімі рэаліямі часу, жыццёвай праўдзівасцю апавядання, якое грунтуецца на сапраўдных гіст. фактах. Важнае месца ў творы займаюць дыялогі і маналогі-разважанні, якія памагаюць раскрыць унутр. свет герояў. У помніку ёсць цікавыя звесткі пра Полацк, яго культ. жыццё, побыт княжацкай сям’і. Твор спалучае некалькі літ. жанраў: гіст.-маст. біяграфію гераіні (жыціе), сціслае апісанне яе падарожжа ў «святую зямлю» (хаджэнне) і пахвалу. Рукапіс зберагаецца ў Расійскай нац. б-цы ў С.-Пецярбургу.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КРАСІ́НСКАГА ЛЕ́ТАПІС,
помнік бел.-літоўскага летапісання, спіс 2-га агульнадзяржаўнага бел.-літ. летапіснага зводу 1-й, кароткай рэдакцыі. Дайшоў у рукапісе 2-й пал. 16 ст.бел. паходжання, які зберагаўся ў б-цы графаў Красінскіх у Варшаве і загінуў у час 2-й сусв. вайны. Рукапіс без пачатку і канца. Апрача бел.-літ. хронікі ў ім змешчаны «Александрыя», «Хаджэнне ігумена Данііла», бел. пераклады біблейскай кнігі Товіт, «Аповесць пра Таўдала», «Сказанне пра Сівілу-прарочыцу» і інш. свецкія і рэліг. творы. К.л. складаецца з 2 частак: легендарнай гісторыі Літвы — «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», якая названа «Летапісцам», і «Кройники о великих князех литовских». У 1-й частцы выкладзена легенда пра паходжанне літ. князёў і шляхты ад рымскіх арыстакратаў (абрываецца на княжанні Трайдзена). 2-я частка складам блізкая да арыгінальнай часткі Слуцкага спіса 1-га агульнадзярж. бел.-літ. зводу — Беларуска-літоўскага летапісу 1446. Яна ўключае «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Аповесць пра Падолле», «Пахвалу Вітаўту» і шэраг апавяданняў па гісторыі ВКЛ канца 14—1-й пал. 15 ст. К.л. апісаны Я.Карскім у працы «Пра мову так званых літоўскіх летапісаў» (Варшава, 1894). Упершыню апубл. А.Бычковым у 1893.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
валю́та1
(іт. valuta = кошт)
1) асноўная грашовая адзінка якой-н. краіны (напр. долар у ЗША);
цвёрдая в. — валюта, устойлівая ў адносінах да ўласнага наміналу, а таксама да курсаў іншых валют, забяспечаная золатам і іншымі каштоўнасцямі;
абарачальная (канвертаваная) в. — валюта, якая бесперашкодна абменьваецца на іншыя валюты;
2) тып грашовай сістэмы (напр. залатая в.);
3) замежныя грошы, якія маюць хаджэнне на міжнародным рынку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАДЗІВІ́ЛАЎСКІ ЛЕ́ТАПІС, Кёнігсбергскі летапіс,
помнік старажытнарускага летапісання, летапісны звод пач. 13 ст.; зместам блізкі да Лаўрэнцьеўскага летапісу. Складаецца з «Аповесці мінулых гадоў» і летапісу за 1112—1206, прысвечанага пераважна гісторыі Паўн.-Усх. Русі. Вядомы адзіны ілюстраваны спіс канца 15 ст., зроблены, напэўна, у Смаленску, у канцы яго змешчана «Хаджэнне Данііла ігумена...». У 16—1-й пал. 17 ст. рукапіс зберагаўся на Беларусі. Апошні ўладальнік Р.л. Багуслаў Радзівіл завяшчаў Кёнігсбергскай б-цы, куды рукапіс трапіў у 1671. З 1758 знаходзіцца ў Расіі. У летапісе шмат каштоўных звестак з гісторыі ўсх. славян эпохі ранняга сярэднявечча, якія за 9—11 ст. пададзены паводле летапісу Нестара, за 12 ст. — уладзімірскага летапіснага зводу пач. 13 ст. Пад 1128 змешчана аповесць пра Рагнеду Рагвалодаўну поўнай рэдакцыі, якая складзена, найб. верагодна, у Кіеве ў 2-й пал. 11 ст. паводле вуснага апавядання Яна Вышаты, прапраўнука Дабрыні (дзядзькі кн.Уладзіміра Святаславіча). Вялікую культ.-гіст. каштоўнасць маюць 617 каляровых мініяцюр, якія адлюстроўваюць розныя бакі жыцця (ваен. паходы і бітвы, паўстанні, нар. святы і абрады, паліт. дзейнасць князёў, розныя сцэны з выявамі помнікаў архітэктуры), матэрыяльную культуру (прадметы побыту, мэблю, адзенне, зброю і інш.) усх. славян, з’яўляюцца своеасаблівым маст. летапісам сярэднявечча. Шэраг мініяцюр звязаны з гісторыяй бел. зямель: «Рагнеда і Рагвалод», «Бітва на Нямізе», пра паланенне і вызваленне Усяслава Полацкага і інш. У некат. мініяцюрах адчуваецца ўплыў зах.-еўрап. традыцый. Рукапіс зберагаецца ў б-цы Расійскай АН у Санкт-Пецярбургу.
Літ.:
Полное собрание русских летописей. Т. 38. Радзивилловская летопись. Л., 1989;
Радзивилловская летопись: Факс. воспр. рукописи: Текст. Исслед. Описание миниатюр. СПб.;
М., 1994.
В.А.Чамярыцкі.
Вольга і Святаслаў. Малітва Вольгі. Мініяцюры з Радзівілаўскага летапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тасќаць ’штурхаць’ (жлоб., акц., ЛА, 2), таска́цца ’штурхацца’ (рэч., ЛА, 2), таскану́ць ’штурхануць’ (рэч., ЛА, 2), сюды ж, відаць, таскатня́ ’перацягванне з аднаго месца на другое; хаджэнне па розных месцах, куды пасылаюць’ (Нас.). Укр.таска́ти ’цягаць’, дыял.таска́ть ’занадта хутка ехаць; гнаць (пра скаціну’; кідаць (што-небудзь цяжкае)’, рус.таска́ть ’цягаць’, польск.дыял.taskać ’тс’, taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., Борысь, 628). Параўноўваючы з чэш.tasit ’сячы; вымаць з похваў’, славац.tasiť ’тс’, Махэк₂ (637) разглядае словы як вытворныя (т. зв. sk‑intensivum) ад кораня tes‑, параўн. чэш.tesat ’часаць’, гл. таксама Голуб-Ліер, 478; Голуб-Копечны, 380), гл. бел.часа́ць, цясля́р. Магчыма, роднасныя да літ.tąsýti ’цягаць’, якое з’яўляецца інтэратывам ад tę̃sti ’цягнуць’, ст.-інд.táskaraḥ ’рабаўнік, злодзей’, з і.-е.*ten‑ ’цягнуць’ (ЕСУМ, 5, 525–526; Чарных, 2, 229; Фасмер, 4, 26). Малаверагодна вывядзенне са страчанага *taska ’мяшок, сумка’, параўн. ст.-в.-ням.tasca, італ.tasca і пад. (Абаеў, Этимология–1966, 244).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзве́ры, дзвярэй, Т дзвярамі і дзвярмі; адз.няма.
Праём у сцяне памяшкання для ўваходу і выхаду, а таксама створ, якім закрываюць гэты праём. Прарэзаць дзверы. Знадворныя дзверы. Начапіць дзверы на завесы. Зачыніць дзверы. □ Дзверы расчыніліся, і Віктар з асалодаю нырнуў у густую цеплыню хаты.Зарэцкі.Пніцкі стаяў ужо па самым выхадзе, у дзвярах.Чорны.
•••
Глухія дзверы — дзверы, зробленыя для формы, а не для карыстання.
Царскія дзверы — сярэднія дзверы ў царкоўным іканастасе.
Дзверы адчыненыперадкім, длякаго — мае свабодны доступ куды‑н.
Дзверы зачыненыперадкім, длякаго — не мае доступу куды‑н.
Дзверы не зачыняюцца (не стыкаюцца) — пра бесперапыннае хаджэнне то ў хату, то з хаты.
Дзверы ў дзверы — адзін насупраць другога (жыць, размяшчацца і пад.).
Дзень адкрытых дзвярэйгл. дзень.
Ламацца ў адчыненыя дзверыгл. ламацца.
Паказаць на дзверыкамугл. паказаць.
Пры зачыненых дзвярах — у прысутнасці толькі зацікаўленых службовых асоб.
Стукацца ў дзверыгл. стукацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пяхо́та: на пяхо́ту ’пехатой, пешшу’ (Цых.), ’род войска’ (ТСБМ, Ласт.), пях́отай ’пешшу’ (валож., Жыв. сл.), пяхо́там ’тс’ (Жд.), пехото́м ’тс’ (ПСл), пяхто́м ’тс’ (Сцяшк. Сл.), укр.піхо́та ’пяхота’, рус.пехо́та ’тс’, польск.piechota ’хаджэнне пешкі; пешае войска’, чэш.pěchota ’пешае войска’. Прасл.дыял.*pěxota, вытворнае ад *pěxъ ’пешы’ (Фасмер, 3, 254), гл. пехата. Відаць, не можа разглядацца асобна ад славен.pehóta ’стома’, якое Бязлай (3, 21) параўноўвае з харв.дыял.pijèhati ’дыхаць, храпці’. Тады, відаць, першапачаткова гукапераймальнае, параўн. чэш.pěch ’трамбоўка’, pěchovati ’трамбаваць, піхаць’. Банькоўскі (2, 546) прапануе выводзіць з *pěxъ ’павольнае і мернае апусканне таўкача ў ступе’, што адлюстравалася ў пех ’чалавек, якога трэба папіхаць да справы’ (Нас.), чэш.pěchem ’паволі’, балг.пех ’марудны, цяжкі’ і звязана з пхаць, піхаць (гл.). Па семантычных і фармальных прыкметах цяжка выводзіць з і.-е.*pēd‑s, параўн. і.-е.*pēd‑ ’нага, ступак’, параўн. Махэк₂, 446; Варбат, Этимология–1971, 18. Гл. таксама пешы (ш < х, параўн. пе́хам ’пешкі’, гл.). У значэнні ’род войска’ запазычана праз польскую з чэш.pěchota або непасрэдна з рус.пехо́та, што замянілі ў XVIII ст. германізм інфантэрыя (з ісп.infantería, ад infante ’хлопец, пахолак, які пешкі суправаджаў рыцара на кані’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Gangm -(e)s, Gänge
1) хаджэ́нне, рух, развіццё (дзеяння);
séinen ~ géhen* ісці́ сваі́м пара́дкам;
sich in ~ sétzen зру́шыцца (з месца)
2) пахо́дка, хада́
3) тэх. ход;
in ~ sétzen уключа́ць; прыво́дзіць у рух;
áußer ~ sétzen спыня́ць (машыну)
4) даро́га, калідо́р, прахо́д
5) стра́ва
6) ра́унд (бокс); спро́ба, спуск (лыжы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)